18 чэрвеня 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Доля праблемных актываў перавысіла 10% у банкаўскай сістэме РФ

Пракрамлёўскія эканамісты з набліжанага да ўлады Цэнтру макраэканамічнага аналізу і кароткатэрміновага прагназаваньня афіцыйна абвясьцілі пра пачатак банкаўскага крызісу ў Расеі.

Паводле іх сыстэмы раньняга папярэджаньня, сытуацыя ўжо адпавядае фармальным крытэрам крызісу: доля праблемных актываў перавысіла 10 %, а раней быў зафіксаваны крызіс «дрэнных даўгоў».

Аналітыкі адзначаюць таксама высокія рызыкі ўцёкаў укладчыкаў, хоць пакуль гэты працэс застаецца схаваным. Пад сыстэмным банкаўскім крызісам разумеецца сытуацыя, калі выконваецца хаця б адно з наступных:

— доля праблемных актываў больш за 10 %;

— масавае зьняцьце грошай кліентамі;

— прымусовая рэарганізацыя або нацыяналізацыя банкаў, ці масавая дакапіталізацыя на суму больш за 2 % ВУП.

У Цэнтры адзначаюць, што пакуль крызіс мае «ўмераны» характар, аднак можа паглыбіцца ў выпадку далейшага пагаршэньня сытуацыі ў банкаўскім сэктары.

Расейскую мову пазбавілі абароны ва Ўкраіне

Цяпер мова РФ ня можа карыстацца мэханізмамі абароны, створанымі...

Допыты і ператрусы па «справе ЭГУ» не спыняюцца

У Беларусі апошні тыдзень разгортваецца маштабны пераслед, звязаны з...

Апошняе

Дональду Трампу — 80

14 чэрвеня Прэзідэнт ЗША адзначае 80 гадовы юбілей.

Расейскую мову пазбавілі абароны ва Ўкраіне

Цяпер мова РФ ня можа карыстацца мэханізмамі абароны, створанымі...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: