4 лістапада 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Зробім Беларускі Пункт Нязломнасці ў Кіеве разам! Далучайцеся!

Увесь свет ведае, які зараз ва Украіне цяжкі час, і ў прыватнасці ў Кіеве: мароз, абстрэлы, электраэнегрія па пару гадзін на дзень. Людзі застаюцца без цяпла, без святла, кутаюцца ў тры коўдры, каб зусім не змерзнуць у хаце, калі на вуліцы -16, а батарэі — халодныя. 

Часта няма магчымасці нават нармалёва падзарадзіць тэлефон. Карацей, людзі зараз засталіся без  рэчаў, якія ў звычайны дзень нават не заўважаеш.

Мы ў «Сустрэчы» хочам зрабіць сваю версію таго, што ва Украіне называюць «цэнтрам незламності». Месца, куды можна прыйсці, каб сагрэцца, падзарадзіць тэлефон і выпіць гарбаты. Як звычайна: ідэя з’явілася — і мы хочам рабіць гэта адразу. З месцам і часам вызначымся, калі ўсё будзе больш-меньш падрыхтавана.

Але без вашай дапамогі будзе вельмі складана.

Што нам патрэбна для арганізацыі:

– цеплавая гармата (вялікі абагравальнік тыпу прамысловага)

– палатка/шацёр (арэнда — каля 1000 грывень за дзень, але мабыць у вас такая ёсць?)

– генератар

– падаўжальнікі, перахаднікі, разетачныя блокі

– павэрбанкі, EcoFlow (калі вы можаце штосьці пазычыць ці перадаць — мы будзем радыя)

– тэрмапот, каб грэць ваду на гарбату, аднаразовыя стаканчыкі, гарбата, цукар, мабыць — штосьці да гарбаты

Калі ў вас ёсць нешта са спісу (нават на час) — напішыце нам. 

Калі можаце дапамагчы з арэндай/закупам — таксама напішыце, мы скажам, што зараз найбольш патрэбна для рэалізацыі ідэі. 

Калі вы проста хочаце дапамагчы рукамі — заўсёды радыя.

Рахункі для дапамогі:

— мона-банка

https://send.monobank.ua/jar/6cVJ1AtGMx

— праз PayPal

https://www.paypal.com/donate/?hosted_button_id=XV3Y7AAYH3AGC&fbclid=PAQ0xDSwKaRLtleHRuA2FlbQIxMQABp3IWN7UsCRs7OKaYPuUaJLiAGHlb86BMhpZp2RkkL2duLOUcycwrOF8rHDpu_aem_MV939-QfS1gSbdMY1Yt3DQ

— па спасылцы на EUR картку (Revolut) ці за нумарам карткі 5354563141951556

https://revolut.me/goroshinka

Нам трэба паказваць, што мы побач з Украінай. Так, мы намагаемся рабіць гэта штодзённа цягам амаль 6 гадоў, але вораг не спыняецца, не павінны спыняцца і мы.

У Гішпаніі сутыкнуліся два хуткасныя цягнікі: ёсьць загінулыя і параненыя

Раніцай 28 кастрычніка ў правінцыі Таледа сутыкнуліся два хуткасныя...

Вучыч прызнаў перамогу «Студэнцкага сьпісу» на парлямэнцкіх выбарах у Сэрбіі

Паводле папярэдніх ацэнак, «Студэнцкі сьпіс» можа атрымаць 135–140 месцаў...

У Швайцарыі адкрылі абноўлены помнік Тадэвушу Касьцюшку з беларускім валуном у падмурку

17 кастрычніка ў швайцарскім Золятурне адкрылі адрэстаўраваны помнік Тадэвушу...

Апошняе

1 лістапада адзначаем ДЗЯДЫ

Сябры НВР «Вольная Беларусь» прапануюць беларусам сабрацца каля 14:00...

У Гішпаніі сутыкнуліся два хуткасныя цягнікі: ёсьць загінулыя і параненыя

Раніцай 28 кастрычніка ў правінцыі Таледа сутыкнуліся два хуткасныя...

Выбары ў Ізраілі: ніводзін блёк ня мае большасьці

Паводле экзыт-полаў, блёк прэм’ер-міністра Біньяміна Нэтаньягу і апазыцыя на...

У Кіеве пасьля расейскага абстрэлу каля інтэрнату ДТЭУ маглі загінуць студэнты

Паводле паведамленьняў СМІ, каля інтэрнату Дзяржаўнага гандлёва-эканамічнага ўнівэрсытэту Ўкраіны...

У кабінэтах ГУБОПіКу вісяць партрэты Пуціна” — сьведчаньне палітвязьня

Былы палітвязень, журналіст Дзьмітры Сельвеструк у інтэрвію праекту WOLNI...

Прадстаўнікі Саўдаўскай Арабіі, Турэччыны й Пакістану сёньня сустрэнуцца з Іранам у Тэгеране

Саўдаўскай Арабіі, Турэччыны й Пакістану з іранскімі чыноўнікамі, паведамляе...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: