13 студзеня 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Зянон Пазьняк прэзентаваў у Варшаве кнігу “Стаць у праломе мура”

7 студзеня ў Варшаве ў кнігарні “Вырай” Зянон Пазьняк прадставіў кнігу “Стаць у праломе мура”.

Выданьне ўяўляе сабой вялікае інтэрв’ю з Зянонам Пазьняком аб’ёмам 330 старонак, запісанае ў 2013–2015 гадах беларускімі журналістамі Паўлам Мажэйкам і Зьмітром Гурневічам. У кнізе закранаюцца падзеі другой паловы ХХ стагоддзя — перыяду, сьведкам і ўдзельнікам якога быў Зянон Станіслававіч.

Падчас сустрэчы Пазьняк распавёў прысутным пра асноўныя тэмы размоў з журналістамі. Пытаньні датычыліся асабістага жыцьця: гісторыі сям’і Пазьнякоў, партрэтаў бацькі і маці Зянона Станіслававіча, а таксама жыцьця і сацыяльнага стану грамадзства: выжываньне падчас вайны, нямецкай і савецкай акупацыяй. Журналісты апыталі Пазьняка пра працэс стварэньня калгасаў на Беларусі, пра перыяд перабудовы і дэсідэнцтва. Кніга завяршаецца гісторыяй утварэньня БНФ і здабыцьця Беларусьсю незалежнасьці.

Аўтар падкрэсліў, што многія факты ў кнізе падаюцца з першых рук — як асабісты досьвед, альбо як сьведчаньні людзей, якіх ён ведаў асабіста. Адметна, што сьведчаньні і ўспаміны Пазьняка ня ёсьць сухімі фактамі гісторыі з датамі і назвамі: падаюцца рэальныя прыклады штодзённага жыцьця беларусаў, замалёўкі з быту, што робіць аповед жывым, дазваляе адчуць і занурыцца ў эпоху.

Значная частка выступу была прысьвечаная постаці Вільгельма Кубэ — генеральнага камісара Беларусі ў гады нацысцкай акупацыі, які спрыяў нацыянальным ініцыятывам беларусаў, што прыводзіла да канфліктаў з нацысцкімі карнымі органамі. У верасьні 1943 года Кубэ быў забіты ў Менску, запланаванай супольнай акцыяй нацыстаў і савецкіх партызанаў.

Варта адзначыць, што сустрэча мела выразны асьветніцкі характар: асноўную частку аўдыторыі складала моладзь — людзі, якія не засталі апісаныя ў кнізе гістарычныя перыяды.

Пасьля выступу Зянона Станіслававіча слухачы актыўна задавалі пытаньні, у тым ліку і пра сучасны палітычны стан Беларусі і далейшыя перспэктывы змаганьня за вызваленьне радзімы і вяртаньня з эміграцыі.

Напрыканцы прэзентацыі прысутныя мелі магчымасьць набыць новую ды іншыя кнігі Зянона Пазьняка ды атрымаць аўтограф.

Агулам на імпрэзу завітала каля 70 чалавек. Атмасфэра мерапрыемства была цеплая і прыязная: напачатку імпрэзы прагучала некалькі беларускіх песень пад гітару, слухачоў частавалі гарбатай і слодычамі.

Фотаздымкі: Алег Лазоўскі

Урад Нікарагуа вызваляе палітвязьняў пад ціскам ЗША

Урад Нікарагуа абвясьціў у суботу, што вызваляе дзясяткі зьняволеных...

Грузія далучаецца да паляваньня на расейскі “ценявы флот” ?

У тэрытарыяльных водах Грузіі за парушэньне правілаў суднаходзтва быў...

Апошняе

85 гадоў таму нарадзіўся Ўладзімер Мулявін

12 студзеня 1941 году нарадзіўся Ўладзімер Мулявін.  Уладзімер Мулявін унёс...

Урад Нікарагуа вызваляе палітвязьняў пад ціскам ЗША

Урад Нікарагуа абвясьціў у суботу, што вызваляе дзясяткі зьняволеных...

Грузія далучаецца да паляваньня на расейскі “ценявы флот” ?

У тэрытарыяльных водах Грузіі за парушэньне правілаў суднаходзтва быў...

❄️ Другі «Хаўер»: цыклён «Уллі» засыпае Беларусь сьнегам

Беларусь сутыкнулася з наступствамі магутнага цыклёну «Уллі», які ўжо...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: