14 красавіка 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Прыходзяць паведамленьні, што амэрыканскі дэсант высаджваецца на танкер Marinera, для абароны якога Пуцін накіраваў падводную лодку і ваенныя караблі

Прапагандысцкі тэлеканал RT апублікаваў відэа і фота меркаванай высадкі амэрыканскага дэсанту на танкер «ценявога флоту» РФ Marinera, які ўжо два тыдні спрабуе адарвацца ад берагавой аховы ЗША.

Гаворка ідзе пра судна, раней вядомае як Bella 1, што ішло пад панамскім сьцягам у Вэнэсуэлу і, паводле ацэнак Вашынгтону, удзельнічае ў пастаўках іранскай нафты, якая падпадае пад амэрыканскія санкцыі.

Пасьля таго як амэрыканскія сілы паспрабавалі спыніць судна ў Карыбскім моры, экіпаж намаляваў расейскі трыкалёр на борце і паведаміў берагавой ахове, што знаходзіцца пад кантролем РФ.

Пасьля гэтага, як паведамляе NYT, Расея накіравала ЗША афіцыйны зварот з патрабаваньнем спыніць перасьлед танкера. Санкцыйны Bella 1 пазьней знайшлі ў афіцыйным расейскім рэестры судоў ужо пад новай назвай Marinera.

Раней сёньня амэрыканскія СМІ паведамілі, што Расея накіравала падводную лодку і іншыя ваенна-марскія сілы для суправаджэньня танкера.

Апошняе

Сёньня, 10 красавіка, дзень народзінаў Сяргея Вітушкі

Сяржук Вітушка (1965–2012) — чалавек, які ўсё сваё жыцьцё...

У Менску затрымалі цэлы офіс вядомай архітэктурнай студыі ZROBIM architects

Па інфармацыі СМІ ў офіс да кампаніі прыйшлі сілавікі,...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: