13 мая 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Рыхтуецца чарговае вызваленьне палітвязьняў

Рыхтуецца чарговае вызваленьне палітвязьняў у Беларусі перад Новым Годам. Добра было б, каб на волю вышлі такія вядомыя асобы як беларус Дзяніс Івашын і наш польскі сябра грамадзянін Беларусі Андрэй Пачобут. Іх даўно ўжо чакаюць на волі. І я ўпэўнены, што вызваленьне гэтых людзей станоўчым чынам паўплывае на агульнае становішча і дачыненьні. 

Мяркуецца, што вязьняў зноў перададуць Украіне. Гэта добры варыянт. Можа, калі цяпер там будзе беларускі кантынгент, то ва Украіне зьнікне шакуючае ўражаньне ад папярэдняй партыі рускамірцаў — ворагаў Беларусі і Украіны. 

Аказваецца, ва Украіне слаба ведаюць, што адбылося ў Беларусі ў 2020 годзе і думаюць, што ў турме сядзіць толькі беларуская нацыянальная апазыцыя. Не. Там, побач зь беларускімі патрыётамі пад выглядам апазыцыі да Лукашэнкі, сядзелі таксама і ворагі Беларусі ды газпрамаўскія расейскія стаўленьнікі тыпу Бабарыкі і кабеты з макіяжам. І для ўкраінцаў гэта стала адкрыцьцём. Праўда, некаторыя падумалі, што ў лукашысцкай турме ўсе такія. Не, далёка ня ўсе, і ў масе сваёй — ня ўсе. 

Рэжым праводзіць генацыд беларусаў, масавыя рэпрэсіі, каб запалохаць і зьнішчыць актыўных асобаў Беларускай нацыі. Але нічага яму ня ўдасца. І Украіна, і Беларусь жывуць і будуць жыць!

Зянон Пазьняк

27-ХІІ-2025.

Збор на багі для Беларускага Дабраахвотніцкага Корпусу

На жаль, багі, на які вы дапамагалі нам сабраць...

Павел Усаў: “Расейская прапаганда ўпадае ў ідэалагічную паніку”

Беларускі палітолаг Павел Усаў падзяліўся сваемі назіраньнямі за працэсамі...

Апошняе

Маляваныч просіць падтрымкі

Самы вядомы дзіцячы вядучы ў сваім пасце на фэйсбуку...

Справай пра атаку на беларускую інтэрнэт-бібліятэку Kamunikat могуць заняцца пракуратура і ABW Польшчы

Беластоцкае ўпраўленьне Цэнтральнага бюро па барацьбе з кіберзлачыннасьцю паліцыі...

Збор на багі для Беларускага Дабраахвотніцкага Корпусу

На жаль, багі, на які вы дапамагалі нам сабраць...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: