3 кастрычніка 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Рэжым абвесьціў клуб беларускай гістарычнай рэканструкцыі «Барысфен» «экстрэмісцкім фармаваньнем», кіраўнік затрыманы

Як паведамляе Вясна, адпаведнае рашэньне прынятае МУС 17 сьнежня.

Паводле ведамства, дачыненне да праекту маюць Павел Станкевіч, Павел Лішанкоў, Дзмітрый Далячка.

Кіраўнік клубу Павел Станкевіч затрыманы.

У лістападзе стала вядома, што сацыяльныя сеткі клуба «Барысфен» і асабістыя старонкі кіраўніка клуба Паўла Станкевіча былі прызнаныя «экстрэмісцкімі матэрыяламі». Пасля гэтага Станкевіч атрымаў 30 сутак арышту.

Рыцарскі клуб «Барысфен» быў заснаваны яшчэ ў канцы 1990-х гадоў і ўваходзіць у структуру Магілёўскага гарадскога цэнтра культуры і адпачынку. Касцюмаваныя выступленьні ўдзельнікаў клуба дзесяцігоддзямі ўпрыгожвалі галоўныя гарадскія вулічныя святы і акцыі, шматлікія мерапрыемствы ў Магілёве і вобласьці.

Апошняе

Сікорскі: паміж Польшчай і Беларусьсю назіраецца «лёгкая адліга»

Міністар замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі заявіў, што ў...

Кароль Марока Мухамэд VI прызначыў Фатыму Захру Мансуры прэм’ер-міністрам краіны

Мансуры стала першай жанчынай у гісторыі Марока, якая ўзначаліла...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: