17 снежня 2025

Беларускае нацыянальнае медыя

Зянон Пазьняк аб першай прэс-канферэнцыі палітвязьняў, вызваленных 14.12.2025

У Кіеве адбылася прэсавая канфэрэнцыя часткі палітвязьняў, якіх выпусьцілі з лукашысцкай турмы. Відэазапіс ёсьць у Інтэрнэце. 

Мая пазыцыя і патрабаваньні “Вольнай Беларусі” вядомыя ад 2022 года — вызваляць трэба ўсіх, хто ў выніку палітычных рэпрэсіяў трапіў у лукашысцкую турму: і патрыётаў, і правакатараў. (Іншыя варыянты не працуюць.) Вызваляць прапанавана праз зьняцьцё эканамічных санкцый шляхам дыпляматычнага ўдзелу Злучаных Штатаў Амэрыкі ў справах Беларусі. У гэтым годзе тое запрацавала. 

(Заўважу тут, што “ОСЦ”, НАУ, сп. Латушка, Ціханоўская і іншыя аматары дэмакратыі былі супраць вызваленьня вязьняў праз зьняцьцё эканамічных санкцыяў, стаялі за санкцыі і санкцыйную палітыку Эўразьвязу супраць Беларусі.)

На канфэрэнцыі ўражаныя ўкраінцы ўбачылі зблізку аблічча рускамірскіх стаўленьнікаў (Бабарыкі, Калесьнікавай). Стаўленьнікі не падтрымалі Украіну, не асудзілі рускую агрэсію супраць Украіны, не падтрымалі беларускіх дабраахвотнікаў, барацьбу і ахвяры палка Каліноўскага. Наадварот, быў выказаны жаль з прычыны ахвяраў рускіх акупантаў у іхнай агрэсіўнай вайне супроць Украіны.

Мне няма сэнсу тут паўтараць азначэньні, якія мной былі ня раз сказаны, пра гэтых пэрсанажаў і сытуацыю, пачынаючы з 2020 года. Тыя, хто тады, магчыма, нават шчыра не хацеў нічога бачыць і чуць, цяпер атрымалі магчымасьць убачыць.

а 2020 года Масква стварыла на Беларусі прарасейскую палітычную апазыцыю Лукашэнку. Ставілася задача, скарыстаўшы выбары, і антырэжымныя настроі ў народзе, замяніць Лукашэнку на газпрамаўскую крэатуру банкіра Бабарыку і легітымізаваць уладу ў Беларусі дзеля наступнай анэксіі краіны ў Расею і стварэньня выгадных умоваў для акупацыі Украіны.

На хвалі антырэжымных настрояў беларусы ня бачылі, што прарасейскія ворагі рэжыму зьяўляюцца адначасна ворагамі беларускай нацыі і беларускай незалежнасьці. Тым больш, што працавала расейская прапаганда і ўсялякія прадажныя “дэмсмі”.

У выніку паразы і беларускія патрыёты, і прарасейскія ворагі рэжыму апынуліся ў лукашысцкай турме, а прарасейская прапаганда стала рабілць з рускамірцаў герояў і мучанікаў за дэмакратыю. 

І вось, дзякуючы Амэрыцы і нашым агульным беларускім намаганьням, рускамірцы на свабодзе. Яны загаварылі, як некалі, паказваючы сваё палітычнае нішто. Прапагандысцкія бурбалкі створаныя вакол гэтых заангажаваных пустых пэрсанажаў сапраўды “невераятныя”.  (Я не кажу ўжо тут пра нямецкі сьлед у гэтай падступнай гісторыі. Ён праявіцца сам і пазьней)

З вопыту нашай  200-гадовай беларускай барацьбы вынікае наступнае: Маскаль і тым больш тыя, хто прадаліся і служаць маскалю не зьмяняюцца ні пры якіх абставінах. Яны застаюцца ворагамі нацыі назаўсёды, нягледзячы на магчымае потым  прыстасаваньне і зьмену рыторыкі.  Гэтыя, якія гавораць на канфэрэнцыі, нават рыторыкі не мяняюць і паўтараюць з цынічнай ухмылачкай сваю завучаную расейскую службу.

Ніякая турма, ніякія турэмныя зьдзекі зь беларускага чалавека, зь яго мовы і годнасьці, ніякія карцэры і глум не пераробяць такіх, не перайначаць сьвядомасьць, ня вернуць іх да мовы, да беларушчыны, ня выклічуць рахунку нацыянальнага сумленьня, бо яго ў іх не захавалася нават у пяце. 

Іх не цікавяць ахвяры і змаганьне беларускіх дабраахвотнікаў супраць рускіх захопнікаў. Ніякі рускі фашызм, ніякі рашызм, ніякая Буча, ніякае забойства ўкраінскага народа маскоўскімі агрэсарамі і забойцамі не выклічуць у такіх шчырага спачуваньня, не пабудзяць да пытаньняў, не пералякаюць і не саб’юць іх з з фальшы і дэмагогіі рускага тропу. На перадзе ў іх зьмена рыторыкі і зноў чарговыя правальныя бурбалкі ў агентурным тэатры. Але ня ўдасца.

 Зянон Пазьняк

15 сьнежань 2025 г.

Зьявіўся першы фотаздымак Паўла Севярынца на волі

Павал быў сярод палітвязьняў, якіх 13 сьнежня вывезлі ва...

АБ РАСЕЙСКАЙ ДЭМІЛІТАРЫЗАЦЫІ БЕЛАРУСІ

У апошнія месяцы адбываецца інтэнсіўная падрыхтоўка да перамоўнага працэсу...

ПАЛІТЫЧНЫ РАСКЛАД

(Тлумачэньне): Гэты расклад ня мае дачыненьняў да так званай...

Апошняе

Зьявіўся першы фотаздымак Паўла Севярынца на волі

Павал быў сярод палітвязьняў, якіх 13 сьнежня вывезлі ва...

У Варшаве адзначылі 105 гадавіну Слуцкага збройнага чыну

Нацыянальна-вызвольны рух "Вольная Беларусь" арганізаваў урачыстую імпрэзу, каб ушанаваць...

Лукашэнка вызваліў 123 палітвязьня ўзамен на зняцьце ЗША санкцый з Беларуськалія

На гэты момант вядома пра вызваленьне наступных вязьняў: • Алесь...

❗️ 14 сьнежня, Варшава — СЛУЦКІ ЗБРОЙНЫ ЧЫН, 105-я ЎГОДКІ

Разам ушануйма  герояў, што 105 год таму змагаліся супраць...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: