14 жніўня 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

У Варшаве адзначылі 105 гадавіну Слуцкага збройнага чыну

Нацыянальна-вызвольны рух “Вольная Беларусь” арганізаваў урачыстую імпрэзу, каб ушанаваць 105 гадавіну Слуцкага збройнага чыну — ўзбройнага выступу беларусаў з мэтай абараніць незалежнасьць сваёй краіны ад расейскіх акупантаў.

На імпрэзе выступіў з відэа-зваротам Зянон Пазьняк, з прамовамі выступілі Павел Усаў, прадстаўнікі Вольнай Беларусі, Руху Каліноўцы, стралецкай школы DavoutShooter.

Выкладчык “Першай беларускай анлайн школы ва Ўкраіне” правёў для прысутных гістарычную лекцыю і віктарыну, прысьвечаную падзеям Слуцкага збройнага чыну.

Завяршылася імпрэза вершамі ўдзельніка паўстаньня Алеся Змагара ў артыстычным выкананьні Юліі Шаўчук і беларускімі сьпевамі ў непараўнальным выкананьні Лізаветы Рэўт і Сяржука Церлюкевіча (Школа традыцыйнай беларускай культуры ў Варшаве).

Фотарэпартаж: Алег Лазоўскі

Апошняе

Жонка беларускага героя-дабраахвотніка змагаецца за магчымасьць наданьня званьня “Герой Украіны” замежцам

Паводле ўкраінскага заканадаўства, найвышэйшае дзяржаўнае званьне Героя Ўкраіны прысвойваецца...

08.08 — гадавіна нападу Расеі на Грузію

Сёньня спаўняецца 18 гадоў ад пачатку расейска-грузінскай вайны. У...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: