16 жніўня 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

9 сьнежня 1891 года нарадзіўся класік беларускай літаратуры Максім Багдановіч.

Менавіта ён зьяўляецца аўтарам вядомага верша “Пагоня”, тэкст якога стаў нацыянальным гімнам Беларусі.

“Пагоня” – яркі прыклад грамадзянска-патрыятычнай лірыкі паэта. Прадметам паэтычнага ўвасабленьня ў творы становіцца гістарычны герб Вялікага Княства Літоўскага. 

Герой верша жыве ў цяжкі для Айчыны час, але яго духоўную моц, перакананасьць у сьветлай будучыні і незалежнасьці Бацькаўшчыны мацуе вобраз аб непераможнай Старадаўняй Літоўскай Пагоні, якую нікому ніколі “Не разбіць, не спыніць, не стрымаць”. 

Выразна гучыць ідэя-мара паэта аб абуджэньні, адраджэньні Беларусі, а таксама матыў сумнага лёсу тых, хто сьвядома ці міжволі сталі “чужынцамі”: 

“Бійце ў сэрцы іх – бійце мячамі, 

Не давайце чужынцамі быць!”

Хай пачуюць, як сэрца начамі

Аб радзімай старонцы баліць…”

Дзецям-чужынцам супрацьпастаўляецца вобраз вернага сына, які адчувае сваю віну перад Маці за несуцешны боль здрадніцтва іншых і імкнецца прысьвяціць сваё жыцьцё роднай Краіне.

Апошняе

Па Самары ўдарылі ракетамі ”Фламінго”: нанесены ўдары па стратэгічным заводзе

Пад ударам апынулася адно з ключавых маскальскіх прадпрыемстваў, якое...

Мікалай Казека. Чалавек сумленьня

10 жніўня, ва ўзросце 76 гадоў, памёр Мікалай Казека...

Маштабная ўцечка медычных дадзеных у Польшчы: гаворка пра 19 млн. чалавек

У Польшчы адбылася беспрэцэдэнтная ўцечка дадзеных з сыстэмаў кампаніі...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: