10 верасня 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Павел Усаў: “Расейская прапаганда ўпадае ў ідэалагічную паніку”

Беларускі палітолаг Павел Усаў падзяліўся сваемі назіраньнямі за працэсамі ў Расеі:

“Расейская прапаганда ўпадае ў ідэалагічную паніку, пачаўшы ад Шахназарава, скончваючы Царовым і Губаравым.

 З апошняга:

– Украіна апярэджвае Расею па прадукцыі дронаў;

– Украіна перайшла ў дронава-ракетную наступальную аперацыю;

– Украіна выбівае нафтавую і вытворчую інфраструктуру;

– Расея нічым не можа адказаць і закрыць неба;

– Украіна атрымоўвае лепшыя перамоўныя пазіцыі;

Матвіенка — мы павінны ўвесьці 12-ы працоўны дзень у гэтыя цяжкія для “радзімы” часы.

Ну і самае для йх драматычнае, гэта тое, што Парад на 9 траўня будзе без вайсковай тэхнікі, то бок усе йх эксперты адзначаюць поўную вычэрпанасьць вайсковых рэсурсаў. Адначасова, наўпрост намякаюць пра неэфектыўнасьць ў палітычных і вайсковых дзеяньнях. 

То бок, ў мінулым фанатычная прапаганда дае збой, а гэта горш чым катастрофа ў Туапсэ.

Таксама відаць разгубленасьць Крамля ў пошуках выхаду. Так ці інакш, у “Z супольнасьці” назіраецца прыгожынская тэндэнцыя 2023: “дзе дроны”, “дзе перамога”!!!”

Крыніца: https://t.me/usovpavel

У варшаўскай краме правядуць аршанскі вечар

Выхадцы з Оршы Сяржук Доўгушаў і Арцём Сізінцаў 4...

35 год Незалежнасьці. Як 27 дэпутатаў зьмянілі лёс Беларусі

Зянон Пазьняк у эфіры Беларускай службы Польскага радыё. 35 гадоў...

Апошняе

Латвія ўвядзе 300% мыта на збожжа з Беларусі

Латвія плянуе ўвесьці 300-працэнтнае мыта на транзыт збожжа з...

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь

Былы палітвязень Анджэй Пачобут сёньня перасёк польска-беларускую мяжу і...

Як сьвяткавалі Дзень вайсковай славы ў 1992 годзе

Як сьвяткавалі Дзень вайсковай славы ў 1992 годзе: тысячы...

8 верасьня – Дзень беларускай вайсковай славы

Дзень беларускай вайсковай славы адзначаецца ў гонар перамогі войска...

У Польшчы з’явіўся вядомы сэрвіс аб’яў для беларусаў і не толькі

Беларусы ў Польшчы запусцілі новую пляцоўку, дзе можна прадаваць...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: