17 ліпеня 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Гістарычная аксіёма

Гістарычная аксіёма такая: малыя Прыбалтыйскія краіны былі інструмэнтамі палітыкі вялікіх краінаў (краінаў Антанты, альбо Нямеччыны). Цяпер карціна не зьмянілася. Дэманстратыўную антыбеларускую пазыцыю займае Летува (часта з парушэньнямі права). Тут даволі нерацыянальныя паводзіны, асабліва, калі глядзець у будучыню. Можна, напрыклад, пачытаць (партал “Свабода”), што кажа былая міністар гэтай краіны, якая праводзіць брусэльскую палітыку:

«Забудзьце пра сувэрэнную дзяржаву Беларусь побач з намі, няма яе. Ёсьць толькі інструмэнт Крамля».

Альбо: «Амэрыканскія палітыкі робяць адну і тую ж памылку адносна Лукашэнкі»

А прэзыдэнт Наўседа ў мінулым годзе нецярпліва нават назваў Беларусь “губерніяй Расеі”.

Зараз ён патрабуе “абмежаваць калінінградскі чыгуначны транзіт, але толькі для Беларусі”. “Гаворка ідзе не пра транзіт расейскіх тавараў у Калінінградскую вобласьць, удакладняе Наўседа, — а пра абмежаваньні на беларускія тавары». Гэта ж які саліст!

Цяпер, калі пазыцыя беларускіх нацыянальных палітыкаў за мяжой і адміністрацыі Трампа паднялі з долу палітычную суб’ектнасьць Беларусі (якую закопвалі эўралібэралы), яны праз сваіх летувіскіх “проксі” кажуць: «Амэрыканскія палітыкі робяць адну і тую ж памылку адносна Лукашэнкі». (Але справа тут не ў Лукашэнку, а ў Беларусі і “памылкі” амэрыканцы ня робяць.)

І ў працяг — з-за кантрабандных паветраных шарыкаў з цыгарэтамі (якія з прычыны перакрыцьця мяжы лятаюць зь Беларусі ўжо працяглы час, бо працуе адна беларуска-летувіская кантрабандная мафія) летувіскія ўлады вырашылі зачыніць межы зь Беларусяй. (Пытаньне: а прычым тут межы? І для каго зачынілі гэтыя межы?). Што называецца, ствараюць дзіцячы прэцэдэнт, а можа, маўляў, Трамп заўважыць і перастане выцягваць палітвязьняў.

За пару дзён зачыненьня мяжы пацярпелі ў агульным ліку больш за 140 рэйсаў і больш за 20 тысяч беларускіх пасажыраў. (Я ўжо не кажу, што віленскія ўлады натварылі для сябе і для сваіх перавозчыкаў.)

Непрыняцьце рэпрэсіўнага рэжыму Лукашэнкі — гэта пахвальна і зразумела. Але псаваць дачыненьні зь беларускай нацыянальнай дэмакратыяй — гэта трэба ўмець. (Гэтаксама як і паставіць на газпрамаўскую падстаўную пачку.) Хоць бы наперад паглядзелі.

Зянон Пазьняк

Апошняе

Мальвіны на трыбунах: Англія — Аргентына

15 ліпеня ў Атланце сустракаюцца зборныя, для якіх футбол...

Гэтыя людзі нясуць адказнасьць за сьмерць Алеся Пушкіна

Данос на Алеся Пушкіна напісала Вольга Бондарава. Прысуд вынесла "суддзя"...

Беларускі брэнд LSTR паведаміў пра закрыцьцё

Гэта ўжо трэці за апошні тыдзень нацыянальна арыентаваны праект,...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: