5 лістапада 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Беларуска-польскія лёсы ў адной пастаноўцы: спэктакль Юліі Шаўчук у Варшаве

28 чэрвеня на сцэне польскага тэатру Powszechny адбылася прэм’ера спэктаклю “Po co babie sztuka?” (Навошта бабе мастацтва?) беларускай рэжысёркі Юліі Шаўчук. Спэктакаль быў створаны ў рамках стэпендыяльнай праграмы “Gaude Polonia” Нацыянальнага Цэнтру Культуры.

У цэнтры аповеду — лёсы дзвюх мастачак: беларускай Алены Кіш і польскай Тамары Лямпіцкай. На сцэне паўсталі дзве гісторыі жыцьця мастачак,якія мелі ўнутраную патрэбу ствараць, нягледзячы ні на што: сацыяльны статус, паходжаньне, прызнаньне, гістарычныя абставіны. У творы праводзіцца паралель паміж не толькі асабістымі гісторыямі гераінь, а гісторыяй дзвюх краін — Польшчы і Беларусі.

Пра ідэю стварэньня спэктаклю распавядае рэжысёр Юлія Шаўчук:

“Ідэю падаць на конкурс Gaude Polonia менавіта праэкт гісторый Алены Кіш і Тамары Лямпіцкай, прапанавала Кацярына, выканаўца галоўнай ролі. Мне ж адразу падалося, што іх лёсы ўвогуле немагчыма параўнаць. Здавалася, што іх аб’ядноўваюць толькі тры пазіцыі: па-першае, тое, што яны жанчыны, па-другое, што яны мастачкі і тое, што яны жылі прыблізна ў адзін час. Усё астатняе – гэта радыкальна розныя гісторыі. Але, тым не менш, мне падалося папросту вельмі цікавым паказаць іх лёсы, распавесьці пра іх. Асабліва пра Алену, пра якую мала хто ведае нават зь беларусаў, не тое, каб з палякаў”.

“Хацелася паказаць, што жанчына ў мастацтве была, ёсьць і, спадзяюся, будзе. Безумоўна, гаворка вядзецца не пра фемінізм, я сябе з гэтым рухам не надта атаясамляю. Я маю на ўвазе тое, што жанчынам было нашмат складаней прабірацца наверх у гэтым сьвеце, які быў абсалютна мужчынскім нейкі час і, мне падаецца, застаецца ім быць зараз. Даказваць сваё права голаса дагэтуль цяжка, але сто год таму было ячшэ цяжэй. Напэўна, пра тое і апавядае спэктакль. І таксама мне проста хацелася данесьці гэтыя гісторыі, бо мне яны вельмі спадабаліся. Зрабіць штосьці такое, каб больш людзей даведалася пра Алену і пра Тамару. У Тамары, як і ў Алены, быў вельмі цяжкі лёс: гэта быў чалавек, які многа працаваў, які намагаўся выйграць у жыцьці ўсё, быць пасьпяховай. Жаданьне гэтае было сьвядомае і наўмыснае. А вось Алена проста малявала. І невядома, хто зь іх была шчасьлівейшая”. – дадае Юлія.

Алена Кіш (1896 — 1949) — беларуская народная мастачка-самавучка. Найбольш вядомая сваімі маляўнічымі дыванамі з яркімі, сымбалічнымі сюжэтамі, часта на рэлігійную або народную тэматыку. Значную частку жыцьця хадзіла па вёсках і малявала дываны, часам за кавалак хлеба. Яе творчасьць доўгі час заставалася невядомай, але цяпер лічыцца важнай часткай культурнай спадчыны Беларусі.
Тамара дэ Лямпіцка (1898 — 1980) — польская мастачка, прадстаўніца стылю арт-дэко. Нарадзілася ў Варшаве, жыла і працавала ў Парыжы, а пазней у ЗША і Мексіцы. Вядомая элегантнымі, выразнымі партрэтамі і ню, часта з геаметрызаванымі формамі і глянцавітай паверхняй. Яе творы адлюстроўваюць дух 1920–30-х гадоў і ўвасабляюць гламур міжваеннай эпохі.

У Гішпаніі сутыкнуліся два хуткасныя цягнікі: ёсьць загінулыя і параненыя

Раніцай 28 кастрычніка ў правінцыі Таледа сутыкнуліся два хуткасныя...

Вучыч прызнаў перамогу «Студэнцкага сьпісу» на парлямэнцкіх выбарах у Сэрбіі

Паводле папярэдніх ацэнак, «Студэнцкі сьпіс» можа атрымаць 135–140 месцаў...

У Швайцарыі адкрылі абноўлены помнік Тадэвушу Касьцюшку з беларускім валуном у падмурку

17 кастрычніка ў швайцарскім Золятурне адкрылі адрэстаўраваны помнік Тадэвушу...

Апошняе

1 лістапада адзначаем ДЗЯДЫ

Сябры НВР «Вольная Беларусь» прапануюць беларусам сабрацца каля 14:00...

У Гішпаніі сутыкнуліся два хуткасныя цягнікі: ёсьць загінулыя і параненыя

Раніцай 28 кастрычніка ў правінцыі Таледа сутыкнуліся два хуткасныя...

Выбары ў Ізраілі: ніводзін блёк ня мае большасьці

Паводле экзыт-полаў, блёк прэм’ер-міністра Біньяміна Нэтаньягу і апазыцыя на...

У Кіеве пасьля расейскага абстрэлу каля інтэрнату ДТЭУ маглі загінуць студэнты

Паводле паведамленьняў СМІ, каля інтэрнату Дзяржаўнага гандлёва-эканамічнага ўнівэрсытэту Ўкраіны...

У кабінэтах ГУБОПіКу вісяць партрэты Пуціна” — сьведчаньне палітвязьня

Былы палітвязень, журналіст Дзьмітры Сельвеструк у інтэрвію праекту WOLNI...

Прадстаўнікі Саўдаўскай Арабіі, Турэччыны й Пакістану сёньня сустрэнуцца з Іранам у Тэгеране

Саўдаўскай Арабіі, Турэччыны й Пакістану з іранскімі чыноўнікамі, паведамляе...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: