14 лістапада 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Паездка прадстаўнікоў Вольнай Беларусі ва Украіну

Ад 21-га верасьня па 1-ы кастрычнік прадстаўнікі Нацыянальнага-Вызвольнага Руху “Вольная Беларусь”: Зянон Пазьняк і Павел Усаў знаходзіліся ва Украіне, спатыкаліся зь беларускімі ваярамі палка імя Каліноўскага і вайсковага аддзелу “Тур” (дзейнічае ў Курскай вобласьці), з камандзірам палка Каліноўскага Паўлам Шурмеем, з сябрамі грамадзкага руху “Каліноўцы”, а таксама з украінскімі палітыкамі і грамадзкімі дзеячамі.

У пэрыяд візыту ў Кіеў быў перагнаны аўтамабіль “Фольксваген”, ахвяраваны для палка Каліноўскага беларусамі Бэльгіі. Таксама былі перададзены два дроны FPV ад суполкі “Вольнай Беларусі”, што зьбірае дроны. Сінхронна з гэтай паездкай Фундацыя “Вольная Беларусь” на просьбу Палка Каліноўскага аплаціла і выкупіла для Палка бінакуляр начнога бачаньня (коштам шэсьць з паловай тысячаў эўра) для пошукаў і эвакуацыі параненых у начны час.

Задача візыту — падрыхтаваць грунт дзеля супольных дзеяньняў беларускіх змагарных аддзелаў на пэрыяд вызваленьня Беларусі. З гэтай мэтай была зроблена паездка ў горад Сумы (горад на мяжы з Курскай вобласьцю), а таксама прынята дэклярацыя аб намерах прадстаўнікамі “Вольнай Беларусі” і грамадзкай арганізацыі “Каліноўцы”, сутнасьць якой — падтрымка беларускіх вайсковых дзеяньняў і дапамога ўкраінцам у змаганьні з рашысцкай агрэсіяй ва Украіне і наступная каардынацыя дзейнасьці беларускіх аддзелаў дзеля вызваленьня Беларусі. Вынікам намераў павінна стаць пагадненьне аб сумеснай дзейнасьці НВР “Вольная Беларусь”, грамадзкага руху “Каліноўцы” і іншых беларускіх патрыятычных арганізацыяў (якія далучацца да пагадненьня).

Адначасна былі наладжаныя кантакты з украінскімі СМІ, адбыліся выступы па тэлебачаньні з інфармацыяй пра становішча ў Беларусі і пра адносіны з Украінай.

Агульнае ўражаньне ад паездкі станоўчае. У палку імя Кастуся Каліноўскага пасьля структурных рэформаў ідуць добрыя працэсы асэнсаваньня ролі палка і змаганьня дзеля вольнай будучыні Беларусі. Некаторыя ваяры, якія раней адыйшлі ад палка, зноў вяртаюцца ў полк. Наладжана сістэма папаўненьня палка дабраахвотнікамі (пра канкрэтыку паступленьня ў полк напішам пазьней).

Памятайма, што вольная будучыня Беларусі і вяртаньне ў вольную Беларусь будзе залежыць ад таго, ці будзе ў беларусаў вызвольная армія, што змагаецца з рашысцкім агрэсарам. Уступайце ў полк Каліноўскага! Слава Айчыне!

4 кастрычнік 2024 г. Зянон ПАЗЬНЯК

Разьвіталіся з беларускім героем Віталем “Вітушкам” Трыгубавым

Развітаньне прайшло 30 кастрычніка. Відэа з'явілася на канале Беларускага...

Кнігу пра Усебеларускі зьезд 1917 году прызналі “экстрэмісцкай”

Міністэрства інфармацыі Беларусі абнавіла сьпіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў», дадаўшы ў...

Апошняе

Арменію пазбавілі права голасу ў АДКБ

Пра гэта заявіў прэс-сакратар Крамля Дзьмітры Пяскоў. Паводле ягоных...

Іран нанёс удар па востраве Дыдамар у Амане

Паводле паведамленьняў, іранскія ракеты ўдарылі па востраве Дыдамар у...

Разьвіталіся з беларускім героем Віталем “Вітушкам” Трыгубавым

Развітаньне прайшло 30 кастрычніка. Відэа з'явілася на канале Беларускага...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: