27 кастрычніка 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: НЕ ПУСКАЦЬ НА ПАРОГ

Апошнім часам расейцы і прарасейскі лукашысцкі рэжым ў інфармацыйнай вайне супраць беларусаў ўсё больш выкарыстоўваюць мэтад дэзінфармацыйнага ахайваньня і адміністрацыйнага вынішчэньня імёнаў вялікіх людзей нацыі. Мэтадалёгія 1930-х гадоў. Знакавыя людзі творчай клясыкі, гісторыі і сучаснасьці аб’яўляюцца “экстрэмістамі”, “тэрарыстамі” (у 1930-х — “ворагі народа”), творы і здабыткі іх забараняюць і зьнішчаюць, памяць ахайваюць.

Такая мэтодыка другаснага генацыду ў культуры разам з адміністрацыйнай забаронай ужываецца “канторай” найперш дзеля ўплыву на маладое пакаленьне (якое ня памятае 90-х гадоў).

Мэтады “энтузіястаў” ў эміграцыі такія самыя, толькі з дэманстрацыяй крытыкі рэжыму. За мяжой гэтым займаецца такі Аляксандар Чайчыц. Гэта “не зусім беларус” з Масквы, выхадзец з партыйна-намэнклятурнага расейскага асяроддзя. У Беларускую эміграцыю ён увайшоў даволі пасьпяхова, апынуўся ў Радзе БНР і нават у яе Прэзыдыюме. Але паводзіў сябе неасьцярожна, быў заўважаны і выдалены з Рады (што, дарэчы, вельмі рэдкая зьява для Рады БНР).

Дзеяньнем у адказ стала сістэмнае публічнае ахайваньне Старшыні Рады БНР спадарыні Івонкі Сурвілы. Наступны крок — ахайваньне ўсёй знакамітай ваеннай і паваеннай беларускай эміграцыі. Далей Аляксандар Чайчыц выступіў з ахайваньнем імя Васіля Быкава (дарэчы выраблена, з капаньнем у інтыме).

Апошняе агрэсіўнае хамства “канторы” супраць Быкава было зафіксавана 30 гадоў таму. Тады ў намэнклятурным друку выступіла такая вядомая сярод сваіх манкурцкая асоба нехта Уладзімер Сеўрук (быў намесьнікам загадчыка Аддзелу прапаганды і агітацыі ЦК КПСС). Гэты Сеўрук абазваў Бакава “літаратурным паліцаем” (тады ў “канторы” такое было ў модзе, наконт мяне, напрыклад, “раскапалі”, што я быў “нямецкім паліцаем”).

Лукашысцкі рэжым ненавідзеў Быкава ўвесь час (прысьпешыў яго сьмерць), але адкрыта брахаць на класіка ў друку не рашыўся. Разумелі, што эфэкт можа быць адваротны. Асабліва калі расьпішуцца асобы тыпу Азаронка, Тура, Маркава ці іншых “сьпецоў”.

Тут (за мяжой) гэтую справу вольна выканаў Чайчыц. Прытым сістэмна, склаў ужо некалькі допісаў супраць Быкава.

На гэтым “праца”, відаць, ня спыніцца. За мяжой бар’ераў не існуе. На чарзе Народны Фронт, Дэпутацкая Апазіцыя БНФ, Незалежнасьць Рэспублікі Беларусь, Полк Каліноўскага і інш. (Супраць мяне ён яшчэ пісаў няшмат, папрасіўся сфатаграфавацца). Такіх як Аляксандар Чайчыц цяпер ў эміграцыі хапае. Асабліва сярод “дэмсмі”. Тут ім вальней, чым у Беларусі. Можна насіць назву “апазыцыі”, інтэлектуала, беларуса і гадзіць на лепшых беларусаў беспакарана і сьмела. Свабода.

Прапаганда тут не забаронена. Шмат дазволена. Але беларусам трэба ведаць пра асобаў, якіх нельга пускаць ў дом, нават ў прыхожую, нават на парог, у прыстойнае таварыства. Сеўрукам лепш быць асобна, а беларусам — асобна, бо ёсьць межы, якія не парушаюцца.

14 верасень 2024 г.
Зянон Пазьняк

У Швайцарыі адкрылі абноўлены помнік Тадэвушу Касьцюшку з беларускім валуном у падмурку

17 кастрычніка ў швайцарскім Золятурне адкрылі адрэстаўраваны помнік Тадэвушу...

Генпракурор: за паўтара года па палітычных крымінальных справах асудзілі 2500 чалавек

За паўтара года пракуроры падтрымалі дзяржаўнае абвінавачанне больш як...

Апошняе

У менскім аэрапорце затрымліваюць і адмяняюць рэйсы праз атакі дронаў у Расеі

У Нацыянальным аэрапорце Менск зафіксаваныя затрымкі і адмены рэйсаў...

У маскоўскім аэрапорце Шарамецьева абвясьцілі паветраную трывогу

У маскоўскім аэрапорце Шарамецьева абвясьцілі паветраную трывогу на фоне...

Трамп папрасіў Маска зняць абмежаваньні Starlink для Ўкраіны

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп 22 кастрычніка заявіў, што праца...

У Мічурынску ў Расеі атакаваная нафтаперапампоўная станцыя: пачаўся пажар, — паведамляюць маніторы

Паводле папярэдняй інфармацыі, для ўдару па нафтаперапампоўнай станцыі «Нікольская»...

19 кастрычніка 1988 году было абвешчана стварэньне Беларускага Народнага Фронту

БНФ стаў той палітычнай сілай, якая здабыла беларусам Незалежнасьць,...

У Швайцарыі адкрылі абноўлены помнік Тадэвушу Касьцюшку з беларускім валуном у падмурку

17 кастрычніка ў швайцарскім Золятурне адкрылі адрэстаўраваны помнік Тадэвушу...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: