12 лістапада 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Магчымасьць для беларускіх бацькоў і дзетак у эміграцыі

Магчымасьць для беларускіх бацькоў і дзетак у эміграцыі: беларускамоўная анлайн-школа, якая выдае атэстаты дзяржаўнага ўзору Украіны

“Першая беларуская анлайн школа ва Украіне” запрашае вучняў з 4 па 11 класы на новы навучальны год. І гэта ўжо пяты навучальны год у гісторыі школы!

Школа была створана вядомай акторкай і салісткай гурту «Naka» Анастасіяй Шпакоўскай пасьля падзеяў 2020 году. З таго часу больш за 67 беларускіх дзяцей з усёй планеты атрымалі атэстаты аб сярэдняй адукацыі дзяржайнага ўзору Украіны. Важна адзначыць, што выпускнікі школы пасьпяхова паступаюць у ВНУ Украіны, Польшчы і іншых краінаў.

Акрамя асноўных прадметаў украінскай праграмы вучні вывучаюць:
⚪️ Беларускую мову
🔴 Беларускую літаратуру
⚪️ Гісторыю беларускага мастацтва
⚔️ Гісторыю Беларусі

Усё пабудавана такім чынам, каб захаваць нацыянальную ідэнтычнасьць і самасьвядомасьць дзяцей.

Унікальнай адметнасьцю школы з’яўляюцца беларускамоўныя “Урокі Дабрыні” з усім вядомым Маляванычам (Аляксандрам Ждановічам) — факультутыўны занятак, дзе дзеткі могуць пагрузіцца ў беларускую атмасферу ды паслухаць казкі на беларускай мове ў выкананьні вядомага актора.

▶️ Пры школе працуюць дадатковыя суботнія заняткі, дзе беларускія дзеці могуць вывучаць толькі прадметы беларускага вектара.

🌎 Школа працуе для беларускіх дзяцей з усяго свету.
Вырашае любые складанасьці з дакументамі і дапамагае нашым дзецям у любых умовах атрымліваць якасную адукацыю.

Больш падрабязна пра школу можна пачытаць на сайце: www.byschool.com.ua
альбо ў Інстаграме школы: https://www.instagram.com/byschool2020

Адказы на ўсе пытаньні і запіс да школы:
Інстаграм: https://www.instagram.com/naka_aktor
альбо
Тэлеграм: @Anastasiyanaka

Разьвіталіся з беларускім героем Віталем “Вітушкам” Трыгубавым

Развітаньне прайшло 30 кастрычніка. Відэа з'явілася на канале Беларускага...

Кнігу пра Усебеларускі зьезд 1917 году прызналі “экстрэмісцкай”

Міністэрства інфармацыі Беларусі абнавіла сьпіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў», дадаўшы ў...

Апошняе

Арменію пазбавілі права голасу ў АДКБ

Пра гэта заявіў прэс-сакратар Крамля Дзьмітры Пяскоў. Паводле ягоных...

Іран нанёс удар па востраве Дыдамар у Амане

Паводле паведамленьняў, іранскія ракеты ўдарылі па востраве Дыдамар у...

Разьвіталіся з беларускім героем Віталем “Вітушкам” Трыгубавым

Развітаньне прайшло 30 кастрычніка. Відэа з'явілася на канале Беларускага...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: