21 лістапада 2024

Беларускае нацыянальнае медыя

ТОП-18 прагнозаў Зянона Пазьняка, якія збыліся

Беларускі палітык Зянон Пазьняк, акрамя сваёй палітычнай і мастацкай дзейнасьці, вядомы яшчэ і сваемі легендарнымі прагнозамі, якія маюць уласьцівасьць збывацца, нават праз 50, 30, 20 год.

WARTA сабрала калекцыю з такіх сапраўдных прароцтваў, якія сёньня шакуюць сваёй дакладнасьцю.

Пачнем з грунтоўнай працы Зянона Пазьняка, падпольна надрукаванай самвыдатам пад псеўданімам «Генрых Ракутовіч». Усеабдымны тэкст пад назвай «Становішча ў Беларусі» уражвае сваёй актуальнасьцю і сёньня. Цяжка паверыць, але тэкст быў створаны роўна 50 год таму: у сакавіку-красавіку 1974 г.

1. Прадказаў распад СССР амаль за 20 год да таго, як гэта адбылося

“Дни этого царства уже сочтены. Сейчас мы видим ещё только начало общей агонии его, но картина гибели уже ясна”
“Политическое требование разбить империю, уничтожить “гидру” — вскоре станет эгологичской необходимостью”

“Существование СССР в современном мире с политической и экономической точки зрения бесперспективно, с моральной – преступно”
(«Становішча ў Беларусі», 1974 г., «Генрых Ракутовіч»)

2. Выразна акрэсьліў палітыку рэжыму адносна беларускай мовы яшчэ 50 год таму

“Всё действительно белорусское теперь преследуется, оплевывается, извращается, запрещается; белорусский язык изгнан почти отовсюду, из всех государственных, правительственных, учебных, научных и др. учреждений”

“Звук белорусской речи в устах интеллигента, в общественных местах сразу ассоциируется у них с национализмом”

“Они, видите ли, тоже за “Белоруссию”, но без белорусской культуры. Они за беларусскую культуру без белорусского языка. Они, наконец, и за белорусский язык, но только не в школах и не в вузах, и не в учреждениях, и не в судах; они за него в принципе вообще (пока), а на деле – нигде (и никогда).

Главное – не дать работать, не допустить роста белорусской науки и национальной культуры. Для достижения этой насильственной цели КГБ не останавливается ни перед какими средствами, провокациями, шантажом, даже убийством”

“… обязательно пускается крокодилья среза на предмет Хатыни. Как будто у нас одна Хатынь. Вся наша земля Хатынь! Вся наша земля кровоточащая, неинсценированная напоказ, неоплаканная – Хатынь, прошлая и сегодняшняя”
(«Становішча ў Беларусі», 1974 г., «Генрых Ракутовіч»)

3. Яшчэ ў 1974 годзе папярэджваў, што дэмакратыя ў Расее немагчымая

“Московские демократы никогда не понимали и, к сожалению, совершенно не понимают по сегодняшний день, что никакая демократия невозможна, что ни о какой демократии не может быть и речи, пока существует эта империалистическая сверхдержава — назовите её СССР, Россия, РСФСР, как хотите. До тех пор, пока эта гидра будет существовать — до тех пор будет империализм и насилие, до тех пор никакая демократия невозможна”.

“Первым пунктом и первым требованием всей нашей волею судьбы “советской” демократии должно быть требование полной и безоговорочной национальной государственной свободы и незавизимости для всех народов СССР и РСФСР”
(«Становішча ў Беларусі», 1974 г., «Генрых Ракутовіч»)

4. Дакладна вызначыў сутнасьць расейскага імпэрыялізму

“Эта политическая идея — “русского” оформилась в огромную империю-сверхдержаву по типу исторической Золотой Орды и по образу Рима, но до сего времени так и не сформировала угро-русский конгломерат в нацию, не вывела его из состояния массы, не выработала духовных национальных традиций и никакого позитивного смысла, кроме общего политического нездорового стремления к расширению, подавлению и насилию и культа государственного русского языка, как инструмента этой патологической политики”

“Эта евразийская держава — самая бесславная из бесславных, самая жестокая, самая лживая и ханжеская, самая антикультурная и самая антигуманная из всех империй, когда-либо существовавших на земле”

“Интересно, каких плодов вкусят наши потомки, если мы опять позволим построить себе на шею ещё одну “Россию”, на этот раз “демократическую”
(«Становішча ў Беларусі», 1974 г., «Генрых Ракутовіч»)

5. Засьцерагаў дэмакратычныя сілы ад супрацы з Расеяй у любой яе форме

“Мы обращаемся ко всем живым национальным, патриотическим и демократическим силам в СССР: не повторяйте ошибок нациаольнальных соглашателей и коллаборационистов. У нас нет и не может быть никаких общих дел и никаких общих интересов с Россией, СССР, СРФСР и тому подобными российскими имперскими модификациями”

“Мы должны похоронить навсегда эту лоскутно-колониальную империю, эту имперскую идеологию и империалистическую идею во всех её проявлениях, будь то СССР, РСФСР, “интернационалистский” коммунизм, самодержавие или “демократическая Россия”.

Это наша общая самая главная объективная необходимость. Это единственный залог нашей свободы, нашей демократии, нашего независимого национального существования и человеческой жизни”
(«Становішча ў Беларусі», 1974 г., «Генрых Ракутовіч»)

6. У 1989-90 годзе адным з першых беларускіх палітыкаў абгрунтаваў неабходнасьць выхаду са складу СССР і здабыцьця суверэнітэту

«Москва не заинтересована в реальном спасении народов, находящихся в критическом состоянии. В такой ситуации, чтобы не погибнуть вместе с тонущим кораблем, единственной надеждой на спасение становится выход из состава СССР»
(Выступление на II съезде Народного Фронта Латвии, 8 октября 1989 г.)

«У тым грамадска-палітычным становішчы, у якім мы знаходзімся, праблема паратунку ад вынікаў Чарнобыльскае катастрофы поўнасьцю станоўча вырашыцца ня можа. Яна па сіле толькі вольнаму народу, які жыве сярод іншых вольных народаў. Без ліквідацыі бюракратызму і партыйнага манапалізму, без дэмакратызацыі грамадства, без нацыянальнага суверэнітэту нашы высілкі будуць марнымі, наша энергія будзе растрачана надарэмна, а час змарнаваны»
(асамблея народаў «Чарнобыльскі шлях» у Мінску, 25 лістапада 1989 г.)

«Перад цяперашнім пакаленьнем грамадзянаў Беларусі стаіць вялікая гістарычная задача — стварыць незалежную дэмакратычную Беларускую Рэспубліку»
(«Грунвальд», сакавік 1990 г.)

7. У 1990 годзе спрагназаваў, што Расея не стане дэмакратычнай краінай

«Лично я, однако, на 99 процентов сомневаюсь в том, что Россия станет демократической страной. По своей структуре, историческим традициям и ментальным комплексам — это типичная империя восточного образца, наследовавшая суть и методы Золотой Орды. Эта страна не должна оставаться монополистом в жизненно важных областях международных и межгосударственных отношений. Иначе она реализуется как империя, направит свои преимущества не на внутреннее развитие своей нации и государства, а на внешнее, т.е. на агрессию, на укрепление монополии. Последнему состоянию государства соответствует и определенный тоталитарный характер власти»
(«Народная газета», 1990 г. 23 — 30 кастрычніка)

«Ад новай маскоўскай буржуазіі, гэтак жа як і ад старой маскоўскай партакратыі, ні свабоды, ні суверэнітэту мы мець не будзем»
(Выступ на пасяджэньні Вярхоўнага Савета БССР 19 ліпеня 1990 г.)

8. Яшчэ ў 1991 годзе, за 3 гады да Лукашэнкі, папярэдзіў, што інстытут прэзідэнцтва аўтаматычна прывядзе да дыктатуры

«Прэзідэнцкія выбары на Беларусі на сённяшні дзень выгадны толькі наменклатуры. Узнікла гэтая ідэя як план дзяржаўнага перавароту, задуманы наменклатурай.
Яны падрыхтавалі пакет законапраектаў, які стварыў бы ўмовы для гэтага перавароту: аб зацвярджэнні пасады прэзідэнта ў Беларусі, аб пераразмеркаванні паўнамоцтваў паміж дзяржаўнымі органамі, аб надзвычайным становішчы ў Беларусі. У Беларусі, дзе камуністы захавалі ўсе структуры, дзе дэмакратыя не валодае ўладай, а толькі знаходзіцца ў апазіцыі, выбранне прэзідэнта вядзе аўтаматычна да дыктатуры. Таму што ён трапляе ў вертыкальную структуру, ужо дзеля гэтага падрыхтаваную»
(«Ніва», 4 жніўня 1991 г.)

9. Дакладна раскрыў сутнасьць выбараў 1994 году

«У другі тур прайшлі А. Лукашэнка і В. Кебіч. Гэтыя кандыдаты належаць да аднаго палітычнага асяроддзя. Іх яднае нянавісць да беларускага нацыянальнага адраджэньня, да незалежнага дзяржаўнага станаўленьня нашай нацыі, да рынкавага рэфарматарства, да беларускай культуры, да эўрапейскага шляху раьвіцьця Беларусі. Іх разьядноўвае барацьба за ўладу. Гэта барацьба падобных. Змагаючыся, яны апэлююць да народа. Мае аднадумцы і я заклікаем не галасаваць на выбарах за гэтых кандыдатаў. Выбар аднаго зь іх (ня важна каго) стане працягам ганебных памылак і грамадзкага няшчасьця, прадаўжэньнем народнага самагубства. Галасаваньне за гэтых людзей увогуле траціць сэнс, бо выбару няма. Выбары Прэзыдэнта ў час эканамічнага і грамадзка-палітычнага крызісу, у абстаноўцы разгулу сацыяльнай дэмагогіі, манаполіі на інфармацыю небясьпечныя для краіны. Пра гэта сьведчыць вопыт Нямеччыны, Расеі і іншых дзяржаваў. Пра гэта я ня раз папярэджваў»
(Зянон Пазьняк, 29 чэрвеня 1994 г.)

10. У 1994 годзе папярэджваў пра небясьпеку расейскага імпэрыялізму, які схаваўся пад шыльдай «дэмакратыі»

«Идеология этой традиционной политики несложная, заимствованная у Гитлера: защищать в сопредельных государствах стратегические интересы России и права русских (вспомните «права немцев», гитлеровские «аншлюсы» и т.п. явления, осужденные мировым сообществом). Более того, они собираются «защищать» права даже не русских, а «русскоязычных», то есть советской популяции в других странах. Это означает, что не будут признаны никакое национально-культурное возрождение и демократия в этих странах (ибо национально-культурное возрождение, выход из империи – суть процессы демократические). Это значит, что будет давление и вмешательство во внутренние дела сопредельных стран. Эту циничную грязную политику осуществляли и сторонники Хасбулатова-Руцкого, и в еще большей степени проводили и проводят люди Ельцина. Мы имеем возможность слушать и читать их высказывания. Вот, например, заместитель министра иностранных дел России А.Адамашин высказывается корреспонденту «Комсомольской правды» (12 августа 1993 г.): «В Таджикистане у нас серьезные интересы так же, как и в целом в Средней Азии… В том же Таджикистане у нас серьезнейшие экономические интересы. Мы вкладывали средства в эти края. Там редкоземельные металлы, уран, хлопок, значительный экономический потенциал, в котором мы заинтересованы. С какой стати бросаться этим?» И дальше демагогически мерзко и фальшиво: «Общность наших народов, заинтересованность друг в друге – это одна из главных причин наших стратегических интересов в регионе. Кроме того, нельзя оставлять сотни тысяч русскоязычного населения».

Каково? А это, между прочим, не 1938-й, а 1993-й, не гитлеровская Германия, а «демократическая» Россия и говорит не сотрудник рейхсканцелярии, а заместитель министра иностранных дел Российской Федерации. А что же господин министр Козырев? Может, он думает иначе?»
(Зянон Пазьняк, «О русском империализме и его опасности», «Народная газета», 15-17.01.1994 г.)

11. У 1996 годзе спрагназаваў удар па Украіне з Беларусі і размяшчэньне ядзерных ракет

«Брудную справу ў палітыцы Расея хацела б даручаць некаму іншаму. І вось яна знайшла халуя. Такім чынам можна чакаць націск на Украіну, не непасрэдна з Расеі, а ўжо з Беларусі.

Гэта прамая пагроза незалежнасьці Украіны. Тое самае будзе адбывацца з Польшчай. Узьнікне пагроза ўсёй Эўропе. І Беларусь ператворыцца ў ядзерны плацдарм новай Расейскай імпэрыі. І ўвесь удар, уся сіла тады будзе накірована на Украіне, таму што пакуль існуе вольная Украіна, Савецкі Саюз не адбудзецца»
(Кіеў, 2 красавіка 1996 г.)

«Калі тут будуць расейскія (ядзерныя) ракеты, яны будуць нацэленыя на Польшчу, на Украіну, на Літву, на Заходнюю Эўропу»
(Кіеў, 2 красавіка 1996 г.)

12. Раскрыў сутнасьць прыходу да ўлады Пуціна ў 2000 годзе

«КГБ-ФСБ (былое НКВД) валодае цяпер поўнай і абсалютнай (а неўзабаве — татальнай) уладай у Расеі.

Сутнасьцю ёсьць тое, што гэтая ўлада вядзе несправядлівую, брудную вайну, вынішчае людзей, робіць ваенныя злачынствы, топча правы асобы, а ўсе рускія палітыкі і ўсё рускае грамадзтва ўхваляюць ды падтрымліваюць такія дзеяньні, бяруць, такім чынам, на сябе калектыўную адказнасьць за забойствы і генацыд.

Сутнасьцю зьяўляецца тое, што расейская ўлада рыхтуе аншлюс Беларусі, падтрымлівае антыдэмакратычны нелегальны рэжым Лукашэнкі, а ўсё расейскае грамадзтва ўхваляе гэтую захопніцкую палітыку.

Сутнасьцю зьяўляецца тое, што расейскае грамадзтва падтрымлівае ўладу Пуціна-КГБ-НКВД гэтак жа, як апантана падтрымлівала дзеяньні Мураўёва-вешальніка, цара, Сталіна ды Леніна. Гэта грамадзтва, якое згаджаецца і ўхваляе любое варварства ў інтарэсах рускай імпэрыі. Гэта ёсьць грамадзтва без інтэлігенцыі, без ідэалоў свабоды»
(Зянон Пазьняк, 12 чэрвеня 2000 г.)

13. У разгар Майдану 2014 году прадказаў будучую вайну Украіны з Расеяй

«Цяпер калі ўкраінцы адступяць, — Украіну патопяць ў рэпрэсіях, растопчуць супольнымі сіламі прамаскоўскай улады здрайцаў і пуцінскіх агентаў.

Калі ўкраінцы не адступяць, — гэта будзе вайна з бандыцкім рэжымам і імпэрскай Масквой.
Масква зацікаўлена ў крывавым канфлікце на Ўкраіне. Тады ў Крамля зьяўляецца магчымасьць ўмяшацца са сваім войскам.

…Які б ня быў цяпер выбар украінцаў – ці мірная абарона і, вынікаючы зь яе разгром супраціву народа, ці наступ і верагодная за ім вайна, — мы, беларусы, мусім сур’ёзна рыхтавацца да падобных пратэстных падзеяў у Беларусі, якія могуць пачацца праз пэўны час.

Пры варыянце вайны нам, беларусам, неабходна дапамагаць украінцам і падтрымліваць украінскі народ усімі спосабамі ў тым ліку і ўдзелам дабраахвотнікаў, памятаючы, што лёс Беларусі вырашаецца таксама і на Ўкраіне.

Пры ваенным канфлікце з крамлёўскай Расеяй ні ўкраінцам, ні беларусам ня трэба спадзявацца на Заходнюю Эўропу. Эўропа ня пойдзе супраць Расеі. Абапіраймася на сябе і на свой народ»
(Зянон Пазьняк, 24 студзеня 2014 г.)

14. Прадказаў паўнамаштабную вайну, палітыку Захаду і паход на Кіеў яшчэ ў 2015 годзе

«Задача Пуціна – гэта ўмацаваць ідэю Эўразійскага саюзу, а без Украіны гэтая ідэя прападае. Таму задача – захапіць Украіну. Справа не ў Данбасе і не ў Крыме. Калі здадуць Данбас, а Эўропа можа на такое пайсьці, то наступным будзе Кіеў.

Тут не можна ісьці ні на якім саступкі. Усе магчымасьці зараз у Амэрыкі ў міжнароднай супольнасьці ёсьць. Яны павінны разумець, што мадэрнізуецца расейскае войска, што ваенны бюджэт Расеі складае 25 працэнтаў, а ў Эўропе трошкі больш 1 працэнта. Гэта сьмешна. Таму трэба дзейнічаць хутка і рашуча, яны так не робяць. Ну і ў выніку могуць атрымаць Трэцюю Сусьветную вайну, гэта рэальна»
(Белсат, 8 лютага 2015 г.)

15. У 2015 годзе заклікаў украінцаў «ня верыць Лукашэнку»

16. Прадказаў сцэнар падзеяў і пратэстаў на выбарах 2020 году

“Безадказная агітацыя штабоў гэбіста Цапкалы, банкіра Бабарыкі і Сьвятланы Ціханоўскай за несправядлівыя выбары, іхныя заклікі прыйсьці ўсім 9-га жніўня на фальшывае галасаваньне, якое ўзаконьвае фальшывая выбары, і прагаласаваць ў канцы дня — падразумявае пратэстную сітуацыю, выкід эмоцыяў супраць заведама ілжывага рашэньня ЦВК аб выбраньні Лукашэнкі.

Канчатковыя вынікі выбараў будуць аб’яўлены 10-га жніўня. Зьявіліся правакацыйныя заклікі ў Сеціве і ўлёткі з заклікам выйсьці на вуліцы ў гарадах Беларусі і зьбірацца каля будынкаў мясцовай адміністрацыі з патрабаваньнямі “новых сумленных выбараў”. У Менску — ісьці да “стэлы” на Паркавай магістралі і пратэставаць. Тады рэжым, на думку стваральнікаў улётак, спалохаецца сотняў тысячаў людзей і капітулюе, адрачэцца ад улады.

Аналіз сітуацыі, аднак, паказвае, што рэжым, які абапіраецца толькі на сілу і на ўжываньне сілы, улады не аддасьць і падрыхтаваны да самых жорсткіх дзеяньняў па разгрому грамадзтва, не спыняючыся перад ахвярамі.

Рэжым падрыхтаваў пастку, каб адным махам расправіцца з грамадзтвам і задушыць усё жывое ў Беларусі. Людзі спадзяюцца на мірныя пратэстныя дзеяньні. Рэжым тым часам гатовы на ваенную апэрацыю супраць народа. У такім становішчы разгром грамадзтва гарантаваны пры любой колькасьці мірных пратэстантаў. Сітуацыя падобная, як з папом Гапонам у 1905 годзе ў Расеі, які прывёў масы людзей пад расстрэл і заведамую паразу.

Выснова такая: нельга паддавацца на правакацыі і падстаўляць грамадзтва на заведамы разгром. Трэба зьберагчы здароўе, жыцьці і сілы людзей, устрымацца ад масавых выступаў 9-га і 10-га жніўня і дамагчыся тым самым дэканцэнтрацыі сілаў зьнішчэньня. Яны вымушаныя будуць расканцэнтравацца.

Пазьбегнуўшы разгрому і захаваўшы народныя сілы, у наступныя дні трэба будзе пачаць арганізацыю страйкамаў па ўсёй краіне і суполак вызвольнага руху Вольная Беларусь, рыхтавацца да ўсеагульнага страйку, да падрыхтоўкі адстаўкі Лукашэнкі і правядзеньня парляманцкіх выбараў па законнай Канстытуцыі 1994 года. Новы парлямант сфармуе ўрад і будзе вызначаць перамены ў Беларусі. Ніякія выбары прэзыдэнта непатрэбныя»
(Зянон Пазьняк, 7 жніўня 2020 г.)

17. Першым агучыў, што Беларусь акупаваная, а яе тэрыторыю выкарыстаюць як плацдарм нападу ў 2022 годзе

«Адбылася акупацыя Беларусі. Уведзенае войска. Працэс гэты працягваецца. Павінны прыехаць сюды 200 цягнікоў па 50 вагонаў. Гэта ў сярэднім будзе 80-100 тысяч жывой сілы. Плюс уся тэхніка. Прапісана ўсё, што яны будуць рабіць. Гэта адпрацоўка аховы дзяржаўных прадпрыемстваў – заводаў, устаноў і г.д. Прапісаны ўвесь план акупацыі…. Гэты стратэгічны балкон ужо ў руках Пуціна. І НАТО не разумее, што адбылося. Адбылася акупацыя Беларусі. І, канешне, гэтае войска застанецца надоўга. Гэта пагроза Украіне, гэта пагроза Польшчы. І можа адбыцца калініградскі калідор. Гэта пытанне паўдня. Вось што адбываецца. І чаго абсалютна не разумее Захад і НАТО»
(Інтэрвію Радыё Рацыя ад 23 студзеня 2022 г.)

«Цяпер адбываецца поўнамаштабная акупацыя Беларусі, пуцінскія войскі без супраціву займаюць рашаючую для Захаду і для Украіны стратэгічную тэрыторыю, але “чэмбэрлены” камфортна разважаюць, што (цытата) — “пытаньне Беларусі тут будзе на другім ці трэцім месцы.”

Акупацыя — гэта вайна. Для беларусаў — вайна ўжо пачалася. Хто яшчэ не зразумеў, хутчэй вымайце з пяску галаву, пакуль яе ня страцілі, і — да зброі!»
(Зянон Пазьняк, 28 студзеня 2022 г.)

18. Прадказаў забойства Прыгожына пасьля мецяжу ў 2023 годзе

«Прыгожын практычна ўжо сьмертнік»
(Белсат, 4 ліпеня 2023 г.)

Ну і яшчэ адзін прагноз, здзяйсьненьне якога ўсе мы чакаем

Па тэме:

Вартае ўвагі

АБ ВЫЗВАЛЕНЬНІ ПАЛІТВЯЗЬНЯЎ У БЕЛАРУСІ (Р Э Л І З)

Праблема вызваленьня беларускіх палітвязьняў застаецца самым вострым пытаньнем на...

Расейская праваслаўная царква — пагроза нацыянальнай бясьпецы Швэцыі

Пабудаваная ў 2017 годзе расейская праваслаўная царква на ўскраіне...

НЕЛЬГА ГАЛАСАВАЦЬ НА ПСЭЎДАВЫБАРАХ ДЫКТАТУРЫ

Кіраўніцтва Нацыянальна-Вызвольнага Руху "Вольная Беларусь" перасьцерагае беларусаў аб тым, каб не далі сябе ашукаць і скарыстаць дзеля прапаганды фальшывай легітымізацыі рэжыму Лукашэнкі.

Па сутнасьці

Мушу адказаць на адно палітычна значымае пытаньне, якое часам...

Апошняе

АБ ВЫЗВАЛЕНЬНІ ПАЛІТВЯЗЬНЯЎ У БЕЛАРУСІ (Р Э Л І З)

Праблема вызваленьня беларускіх палітвязьняў застаецца самым вострым пытаньнем на...

Расейская праваслаўная царква — пагроза нацыянальнай бясьпецы Швэцыі

Пабудаваная ў 2017 годзе расейская праваслаўная царква на ўскраіне...

НЕЛЬГА ГАЛАСАВАЦЬ НА ПСЭЎДАВЫБАРАХ ДЫКТАТУРЫ

Кіраўніцтва Нацыянальна-Вызвольнага Руху "Вольная Беларусь" перасьцерагае беларусаў аб тым, каб не далі сябе ашукаць і скарыстаць дзеля прапаганды фальшывай легітымізацыі рэжыму Лукашэнкі.

Па сутнасьці

Мушу адказаць на адно палітычна значымае пытаньне, якое часам...

Стратэгія. Ці магчымы перамены?

Агульная канцэпцыя дзеяньня апазіцыі і грамадства для пераняцьця ўлады...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: