13 кастрычніка 2024

Беларускае нацыянальнае медыя

Павел Усаў: “Выбар просты: альбо краіны, нашая Беларусь і Украіна, будуць зьнішчаны і залітая крывей, альбо будзе зьнішчана і залітая крывёй Расея”

У новы артыкуле, апублікаваным на сваем канале, Павел Усаў разважае аб “разбурэньні Расеі”, як непазьбежным фактары перамогі. Публікуем поўны тэкст:

У той час калі… Гэтыя ракеты і дроны сеньня ляцелі на мірныя гарады Украіны, сотнямі забіваць і калечыць дзяцей, жанчын, старыкоў. Людзей, якія не маюць магчымасьці сябе абараніць. Яны хацелі б жыць, быць са сваімі бацькамі, унукамі будаваць сваю будучыню.

Гэтыя ракеты запускаюць людзі, простыя расейцы. Не Пуцін націскае кнопкі, не Шойгу. І так ужо трэцьці год, з тых 10 з якіх ідзе вайна. Так, пачынаюць яе “палітыкі”, а падтрымліваюць яе і вядуць простыя, звычайныя людзі.

Зараз у Беларусі тысячы людзей ў вязьніцах, пад фізычнымі і маральнымі тартурамі, якія рэалізуюць “простыя людзі”, прыхільнікі “рускага міру”.

Вайна ва Украіне скончыцца толькі тады, калі гэтая вайна перанясецца ў Расею, вайна для Украіны скончыцца толькі тады, калі Расея, дзяржава-зло, будзе разбурана, у натуральным сэнсе гэтага слова. Свабода і незалежнасьць Беларусі магчыма толькі, калі Расея, дзяржава-зло, будзе разбурана і аслаблена.

Калі мы пагаджаемся з фактам, што Расея — дзяржава-зло, і павіна быць разбурана. І калі пагаджаемся з тым, што ў працэсе гэтага разбурэньня будуць гінуць людзі, у тым ліку, “невінаватыя”.

Яшчэ раз падкрэсьлю, разбурэньне Расеі – гэта не “літэратурны абарот”, гэта жудасная крывавая драма, падобная на тое, што адбылася ў Маскве.

Менавіта так будзе выглядаць хаос і канец Масквы. І іншага, прыгожага шляху да міру, незалежнасьці і свабоды няма. Разбурэньне, на жаль, гэта таксама зло і кроў. І вось мы перад выбарам: пагадзіцца з тым, каб дзяржава-зло працягвала існаваць і здзейсьняць зло, альбо каб зло было зьнішчана праз зло: вайну, грамадзянскую вайну, тэрор, хаос.

Ці маральна змірыцеся Вы з захаваньнем імперыі, якая паўсюль сее зло і сьмерць? Я не.

Выбар просты: альбо краіны, нашая Беларусь і Украіна, будуць зьнішчаны і залітая крывей, альбо будзе зьнішчана і залітая крывёй Расея.

Такая рэчаіснасьць вайны і гэтага сьвету. Не нейкія ідэальныя канструкцыі цудоўных перамен і трансфармацый, а праўда вайны і гісторыі, калі раптоўна людзі ў Крамлі здабрэюць і стануць анёламі, а тыя, хто запускае ракеты, перастануць гэта рабіць.

Пэўныя рэакцыі (у тым ліку некаторых беларусаў — гуманізм, дабрыня) на пэўныя падзеі сьведчаць пра тое, што нашае грамадства не гатовае да разбурэньня Расеі, да глыбокай драмы на яе тэрыторыі. Частка грамадства спадзяецца на прыгожы цуд, калі Мір, Труд, Май, прынясуць свабоду для Беларусі. Але такога не будзе. Альбо будзе зьнішчаны вораг (рэальна), альбо будзе знішчана нашая краіна.

Нехта можа сказаць, што гатовы, але не такім чынам, як у Крокусе, а благародным, на полю бітвы. Гэта як? Калі ракета прыляціць у Крэмль? Гэта таксама ідэальная канструкцыя, гісторыя, на жаль, больш жорсткая і жудасная. Ці мы да яе гатовыя.

P.S. Аслабленьне Расеі па-за ўселякімі сумневамі выкарыстаюць унутраныя і зьнешнія тэрарысты і сепаратысты. “Крокус” можа стаць штодзеннай рэчаіснасьцю з улікам вялізарнай колькасьці ісламістаў, якія ўжо зараз жывуць у Маскве.

Магчыма, зараз прапаганда будзе пісаць і казаць пра тое, што Захаду трэба захаваць Расею, а не разбураць, інакш Расею праглыне хаос, які потым перакінецца на Еўропу.

Вартае ўвагі

Пра злачынства і вызваленьне

Перад паездкай ва Украіну (21.ІХ-01.Х.2024) я зьмясьціў у ФБ...

Паездка прадстаўнікоў Вольнай Беларусі ва Украіну

Ад 21-га верасьня па 1-ы кастрычнік прадстаўнікі Нацыянальнага-Вызвольнага Руху...

Маніпуляцыі і вайна са здаровым сэнсам

Даўно вядома, што адным з простых механізмаў маніпуляцый у...

Апошняе

Пра злачынства і вызваленьне

Перад паездкай ва Украіну (21.ІХ-01.Х.2024) я зьмясьціў у ФБ...

Паездка прадстаўнікоў Вольнай Беларусі ва Украіну

Ад 21-га верасьня па 1-ы кастрычнік прадстаўнікі Нацыянальнага-Вызвольнага Руху...

Маніпуляцыі і вайна са здаровым сэнсам

Даўно вядома, што адным з простых механізмаў маніпуляцый у...

Сяргей Навумчык: Быкаў як сумленьне беларускай нацыі

У сацыяльных сетках зьявілася сэрыя публікацый Алеся Чайчыца пад агульным назовам «Лыжка дзёгця пра Васіля Быкава», у якой аўтар падае яго як «абласканага савецкай уладай і яўна зручнага гэтай уладзе пісьменьніка».

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: