15 жніўня 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Беларусы ў Польшчы запусьцілі сэрвіс, каб дапамагчы беларускім эмігрантам вярнуць заклад у арэндадаўцаў

Беларусы ў Польшчы запусьцілі бясплатны сэрвіс, каб дапамагчы беларускім эмігрантам вярнуць заклад (каўцыю) за здымнае жытло, калі арэндадаўцы адмаўляюцца яго вяртаць з надуманых прычынаў.

На сайце kaucja365.pl можна загрузіць сваю дамову арэнды, і сыстэма з дапамогай штучнага інтэлекту распазнае яе ўмовы і складзе ліст для арэндадаўцы на польскай мове з патрабаваньнем вярнуць заклад каўцыю. У далейшым, магчыма, на сайт будуць дададзены іншыя карысныя опцыі.

Стварэньне такого сэрвісу было выклікана нярэдкімі выпадкамі адмовы вяртаньня закладу арэндадаўцамі. Стваральнікі сэрвісу на ўласным досьведзе пераканаліся, як рэлякантам бывае няпроста ў новай краіне, бо многія ня ведаюць сваіх правоў і дрэнна валодаюць польскай мовай.

Апошняе

Маштабная ўцечка медычных дадзеных у Польшчы: гаворка пра 19 млн. чалавек

У Польшчы адбылася беспрэцэдэнтная ўцечка дадзеных з сыстэмаў кампаніі...

За арганізацыю няўзгодненай віктарыны ў Гродна цяпер можна патрапіць на суткі

Як паведамляе Вясна, у Гродне інтэлектуальна-забаўляльныя гульні прыраўнялі да...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: