16 ліпеня 2025

Беларускае нацыянальнае медыя

Расейская сетка ботаў Doppelgänger дэстабілізуе грамадства Эўропы, падаграваючы настроі антысемітызму

Расейская сетка ботаў Doppelgänger выкарыстоўвае розныя мэтады для распаўсюджваньня дэзінфармацыі і прапаганды вакол канфлікту паміж Ізраілем і ХАМАСам з мэтай пасеяньня страху і хаоса ў заходнім грамадстве і габрэях,што там жывуць.

Doppelgänger зьмяніў кірунак сваіх даўніх спробаў выкарыстаньня аўтаматызаваных ботаў і фэйкавыя артыкулаў для дыскрэдытацыі Украіны і краін Захаду ў бок усё больш актыўнага іх выкарыстаньня ў тэме ізраільска-палестынскага канфлікту. Таму ёсьць шэраг прыкладаў.

Французскі сайт навінаў Liberation паведаміў, што больш месяца Doppelgänger выкарыстоўваў сотні ботаў для размячшэньня відэа на X (раней Twitter), якое дэманструе пагрозы тэрарыстычнымі нападамі, пры гэтым размячшэньне таго відэа суправаджалася «выказваньнямі глыбокай занепакоенасьцю» яго зьместам. Відэаролік нібыта быў падрыхтаваны турэцкай нацыяналістычнай групоўкай «Шэрыя ваўкі» (Bozkurtlar).

Відэа зьмяшчае выявы і відэазапісы масавага забойства 17 чалавек, у тым ліку 11 членаў ізраільскай нацыянальнай каманды на Мюнхенскай Алімпіядзе 1972 года, зьдзейсненай палестынскай арганізацыяй “Чорны верасень”, і пагражае паўтарыць гэты ўчынак шляхам нападу на габрэяў на Алімпійскіх гульнях у Парыжы 2024.

Разам з відэа таксама разьмешчана выява графіці з трафарэтамі, дзе намалёваны дзьве рукі – адна, над лагатыпам Алімпійскіх гульняў 1972 года, перадае аўтамат другой, якая знаходзіцца над лагатыпам Гульняў 2024 года.

Выявы суправаджаюцца заявамі, якія нібыта нападаюць на «стваральнікаў», напрыклад, «Злачынцы павінны быць знойдзеныя і пакараныя» або «Гэта непрымальная пагроза. Нас нельга палохаць». Тым не менш, відавочна, што гэтыя паведамленьні не хаваюць сапраўднага намеру, сапраўдную мэту – пагражаць арганізатарам Алімпійскіх гульняў 2024 года, французам і габрэям.

Незалежны расейскі сайт навін The Insider цытуе botblocker@antibot4navalny, у якім гаворыцца, што яны выявілі 593 твіты з 558 рознымі ўліковымі запісамі, якія распаўсюджваюць гэта відэа. Пасты былі зроблены на французскай, ангельскай і нямецкай мовах. Кожная публікацыя суправаджалася сказам «Гэтага не павінна быць!»

Што такое Doppelgänger?

Згодна з праектам Reset, які быў створаны для аналізу і справаздачы аб маніпуляцыях лічбавымі медыя, Doppelgänger упершыню зьявіўся ў 2021 годзе, праэкт уяўляе сабой сетку зьвязаных уліковых запісаў, якія распаўсюджваюць прапаганду ў спробе паўплываць на грамадскае меркаваньне ў мэтавых краінах . Тэрмін «doppelgänger» (пераклад: “двайнік” часта сустракаецца ў Эўрапейскіх легендах і паданьнях для азначэньня злога двайніка, які імкнецца прычыніць шкоду. Гэты тэрмін быў прыдуманы французскай урадавай службай VIGINUM і бельгійскай няўрадавай арганізацыяй па барацьбе з дэзінфармацыяй «EU DisinfoLab», якія працавалі разам, каб выявіць расейскія кампаніі дэзінфармацыі супраць СМІ пасля поўнамаштабнага ўварваньня Расе ва Украіну і ў рамках падрыхтоўкі да прэзідэнцкіх выбараў у Францыі ў 2022 годзе.

Расьследаваньні выявілі напады на больш чым 17 медыяправайдэраў з Францыі, Нямеччыны, Вялікабрытаніі і іншых эўрапейскіх краін. Выкарыстоўваліся клонаў урадавых сайтаў, папулярных сайтаў і сацыяльных сетак для правядзеньня ўзгодненай кампаніі па размяшчэньню прарасейскага кантэнту і закідаў у бок Украіны, яе лідэраў і тых краін, якія аказвалі ваенную і іншую дапамогу Кіеву.

Расследаванне VIGINUM прыйшло да высновы, што кампанія была праведзена «расейскімі суб’ектамі» з «дзяржаўнымі структурамі або суб’ектамі, афіляванымі з расейскай дзяржавай», такімі як расейскія амбасады і культурныя цэнтры, якія затым «актыўна» ўдзельнічалі ва ўзмацненьні яе ўзьдзеяньня.

Інтэрнэт-кампанія па дэстабілізацыі, якая выкарыстоўвала аўтаматызаваныя ўліковыя запісы ў сацыяльных сетках адразу пасля нападаў ХАМАС у Ізраілі 7 кастрычніка, падобна, таксама зыходзіла ад Doppelgänger, паводле расследавання AP, апублікаванага ў французскіх СМІ.

Мужчына ідзе міма зорак Давіда, пазначаных на сьцяне 31 кастрычніка 2023 г. у Парыжы. (Фота AP/Мішэль Эйлер)

Зьяўленне на вуліцах Парыжа больш за 200 распісаных зорак Давіда суправаджалася чарговым націскам у сацыяльных сетках, які меў на мэце выклікаць трывогу з нагоды росту антысемітызму ў Францыі падчас вайны Ізраіля і ХАМАС. Пасьля арышту двух малдаван, якія нібыта малявалі зоркі, неўзабаве стала відавочна, што кампанія арганізоўвалася з-за межаў Францыі.

Кампанія ў сацыяльных сетках таксама была падмацавана справаздачамі праз дзяржаўныя СМІ ў Расеі, такія як РІА Новости, якое давалі хутка разьмясьціла відэа з зоркамі Давіда на сваім канале Telegram.

З таго часу, як Ізраіль пачаў ваенны адказ на напады ХАМАС 7 кастрычніка, у Францыі, Вялікабрытаніі і іншых краінах Заходняй Эўропы назіраўся ўсьплёск антысеміцкіх настрояў і актаў, якія за апошнія шэсьць тыдняў у Францыі зафіксавалі больш за 1000 інцыдэнтаў – утрая больш, чым агульная колькасьць зарэгістраваных ў 2022 годзе.

Міністэрства замежных спраў Францыі заявіла:

«Гэта новая апэрацыя расейскага лічбавага ўмяшаньня супраць Францыі сьведчыць аб захаваньні апартуністычнай і безадказнай стратэгіі, накіраванай на выкарыстаньне міжнародных крызісаў для пасеяння хаоса і стварэння напружанасьці ў грамадскіх стасунках у Францыі і ў эўропе»

Далей у заяве гаворыцца, што кампанію праводзілі боты, звязаныя з расейскай сеткай Doppelgänger.

Для напісаньня артыкула былі выкарастыны крыніцы:

https://abcnews.go.com/Technology/wireStory/france-blames-russia-digital-effort-whip-online-controversy-104783297

https://www.haaretz.com/israel-news/security-aviation/2023-11-20/ty-article/.premium/deep-faked-soldiers-and-spoofed-websites-russian-campaign-pushes-gaza-disinformation/0000018b-ed5c-d36e-a3cb-fd5fadd90000

https://www.kyivpost.com/post/24482


Projekt dofinansowany przez Fundację Solidarności Międzynarodowej w ramach polskiej współpracy rozwojowej Ministerstwa Spraw Zagranicznych RP.

Чарнобыльскае змаганьне

Калі 26 красавіка 1986 г. адбылася вялікая катастрофа на...

Расейская мэтадалёгія зьнішчэньня Беларусі

На сёньняшні дзень пытаньне аб выжываньні і адраджэньні Беларускай...

Выкарыстаньне псэўдапраўных палажэньняў у палітыцы расейскага генацыду беларусаў

Больш за 200 гадоў Расея праводзіць мэтанакіраванае зьнішчэньне нашай нацыянальнай ідэнтычнасьці, перапісвае гісторыю, аказвае палітычны, эканамічны і ваенны ціск. Усё гэта спосабы паглынаньня Расеяй беларускай нацыі, якія ўжо прывялі да пераўтварэньня Беларусі ў залежную ад Расеі тэрыторыю без суб’ектнасьці.

Апошняе

Чарнобыльскае змаганьне

Калі 26 красавіка 1986 г. адбылася вялікая катастрофа на...

Расейская мэтадалёгія зьнішчэньня Беларусі

На сёньняшні дзень пытаньне аб выжываньні і адраджэньні Беларускай...

Выкарыстаньне псэўдапраўных палажэньняў у палітыцы расейскага генацыду беларусаў

Больш за 200 гадоў Расея праводзіць мэтанакіраванае зьнішчэньне нашай нацыянальнай ідэнтычнасьці, перапісвае гісторыю, аказвае палітычны, эканамічны і ваенны ціск. Усё гэта спосабы паглынаньня Расеяй беларускай нацыі, якія ўжо прывялі да пераўтварэньня Беларусі ў залежную ад Расеі тэрыторыю без суб’ектнасьці.

Палітыка маскоўскай русіфікацыі ў беларускай тапаніміцы, геаграфіі і краязнаўстве

Назвы сваім парадкам маюць сваю гісторыю, вельмі багаты, разнастайны і цікавы пласт гістарычнай і культурнай спадчыны, асабліва, калі мець на ўвазе духоўны досьвед народу, які ніколі выпадковымі словамі нічога не называў.

У Варшаве прайшла канфэрэнцыя “Беларусь: выжываньне і адраджэньне нацыі”

29 чэрвеня ў Беларускім Доме адбылася канфэрэнцыя, падрыхтаваная нацыянальна-вызвольным...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: