22 лістапада 2024

Беларускае нацыянальнае медыя

У ААН прызналі, што РФ катавала ўкраінцаў да сьмерці

Расея закатавала некаторых украінцаў да сьмерці, гаворыцца ў расьследаваньні ААН.

Старшыня Камісіі па расьследаваньні сітуацыі ва Украіне Эрык Мозэ паведаміў Радзе ААН па правах чалавека ў Жэневе, што яго каманда сабрала дадатковыя доказы, якія сьведчаць аб шырокім і сістэматычным прымяненьні расейскімі ўзброенымі сіламі катаваньняў у раёнах, якія знаходзяцца пад іх кантролем. «У некаторых выпадках катаваньні ўжываліся з такой жорсткасьцю, што прывялі да сьмерці ахвяры», — сказаў ён.

Камісія спадара Мозэ наведала Херсон і Запарожжа – часткі Украіны, якія раней кантраляваліся расейскімі войскамі. Было ўстаноўлена, што катаваньні зьдзяйсняліся ў асноўным у сьледчых ізалятарах, якімі кіруюць расейскія ўлады.
Таксама зафіксаваныя факты, калі забіралі зь сем’яў ды катавалі жонак украінскіх абаронцаў, якія прымалі ўдзел у АТА або мелі адносіны да ВСУ,

Камісія заявіла, што парушэньні, зьдзейсненыя расейскімі акупантамі ва Украіне, у тым ліку прымяненьне катаваньняў, могуць тлумачыцца як злачынствы супраць чалавечнасьці.

Расея адмаўляе зьдзяйсненьне злачынстваў або нападаў на мірнае насельніцтва ва Украіне. Ёй была дадзена магчымасьць адказаць на абвінавачаньні на пасяджэньні савета, але ні адзін расейскі прадстаўнік не прысутнічаў.

Вартае ўвагі

АБ ВЫЗВАЛЕНЬНІ ПАЛІТВЯЗЬНЯЎ У БЕЛАРУСІ (Р Э Л І З)

Праблема вызваленьня беларускіх палітвязьняў застаецца самым вострым пытаньнем на...

Расейская праваслаўная царква — пагроза нацыянальнай бясьпецы Швэцыі

Пабудаваная ў 2017 годзе расейская праваслаўная царква на ўскраіне...

НЕЛЬГА ГАЛАСАВАЦЬ НА ПСЭЎДАВЫБАРАХ ДЫКТАТУРЫ

Кіраўніцтва Нацыянальна-Вызвольнага Руху "Вольная Беларусь" перасьцерагае беларусаў аб тым, каб не далі сябе ашукаць і скарыстаць дзеля прапаганды фальшывай легітымізацыі рэжыму Лукашэнкі.

Па сутнасьці

Мушу адказаць на адно палітычна значымае пытаньне, якое часам...

Апошняе

Стратэгія. Ці магчымы перамены?

Агульная канцэпцыя дзеяньня апазіцыі і грамадства для пераняцьця ўлады...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: