5 жніўня 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Расейскія салдаты горш, чым ІДІЛ, кажуць брытанскія вайскоўцы, якія пабывалі ў палоне

Два брытанскія ваеннапалонныя назвалі абыходжаньне зь імі з боку расейцаў горш, чым стаўленьне баевікоў ІДІЛ. Аб гэтым яны заявілі ў гадавіну іх вызваленьня з расейскага палону, піша The Times.

“У палоне іх прымушалі запісваць відэа ў стылі закладнікаў зь просьбай аб іх вызваленьні. Іх зьбівалі і кармілі зьедкамі. Яны спалі ў камэрах без вокнаў, запоўненых 30 зьняволенымі. Ім наносілі ўдары нажом і білі электрычным токам. Яны насілі адзеньне, пакрытае вошамі, і зь іх зьдзекаваліся, калі іх сем’і адчайна спрабавалі вызваліць іх з палону. Іх падверглі інсцэніроўцы пакараньня. Іх прымусілі сьпяваць гімн Расіі. Іх туалетам была пластыкавая бутэлька”, – піша выданьне.
Зараз, адзін з палонных, Джон Хардынг пакутуе ад посттраўматычнага стрэсавага засмучэньня. Такі ж сіндром маюць і астатнія былыя палонныя.
Times піша, што ў выніку аднаго са зьбіцьцёў ў Хардынга былі зламаныя хвасцец і ўсе рэбры грудзей.
Мужчына апісвае тое зьбіцьце наступным чынам: “Аднойчы мяне пасадзілі ў камеру. Спусціліся чацвёра хлопцаў, адчынілі дзьверы камэры, надзелі мне на галаву мяшок, выцягнулі і зьбівалі 20-25 хвілін. Яны не задалі мне ніводнага пытаньня. Ім не патрэбна была ніякая інфармацыя “.

Да прыезду ва Украіну ён добраахвотна ўдзельнічаў у барацьбе зь баевікамі ІДІЛ.

“Я б сказаў, што жорсткасць расейскай рэгулярнай арміі горшая, чым у ІДІЛ, – сказаў Джон. – Я быў у Сірыі, змагаючыся супраць ІДІЛ, і расейская армія выставіла ІДІЛ купкай чортавых байскаўтаў. Мне спатрэбіўся некаторы час, каб усьвядоміць гэта”.

ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: ПАМЯЦЬ ЖЫВЫХ

Украінцы шануюць памяць сваіх загінулых ваяроў. На Сьцяне памяці...

Мая Кляшторная (1937–2026)

Мая Кляшторная (1937–2026) — архітэктар, грамадзкі дзеяч й захавальніца...

Больш за палову палякаў выступаюць супраць уступленьня Ўкраіны ў Эўразьвяз — апытаньне

Большасьць грамадзян Польшчы выступае супраць уступленьня Ўкраіны ў Эўрапейскі...

Апошняе

Грузінскі НПЗ у Кулеві адмаўляецца ад нафты з Расеі

Грузінскі нафтаперапрацоўчы завод у Кулеві пачаў адмаўляцца ад расейскай...

У Тульскай вобласьці палае склад Wіldberrіes

У Алексіне пасьля атакі бясьпілётнікаў узьнік буйны пажар на...

Латвія мае адчыніць мяжу зь Беларусьсю

Урад Латвіі адкінуў пастанову аб закрыцьці мяжы. Аднова працы...

Удар па эканамічных артэрыях агрэсара: Украіна зьнішчае інфраструктуру ворага

Украінскія сілы абароны нанесьлі дакладныя й трапныя ўдары па...

ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: ПАМЯЦЬ ЖЫВЫХ

Украінцы шануюць памяць сваіх загінулых ваяроў. На Сьцяне памяці...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: