15 чэрвеня 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Школе беларускай традыцыйнай культуры споўніўся год

22 верасьня ва ўтульным драўляным доміку ў Варшаве сабралася беларуская грамада, каб адзначыць год існаваньня Школы традыцыйнай беларускай культуры.

Пад час сьвяткаваньня госьці разам з заснавальнікамі школы сьпявалі песьні, танчылі, слухалі традыцыйныя музычныя інструмэнты. Большасьць гасьцей імпрэзы складалі наведвальнікі школы і гэта тлумачыла прафісіяналізм танцаў, сьпеваў ды ігры на інструмэнтах.

Усе ўдзельнікі сьвяткаваньня зьмясціліся за адным сталом, частаваліся стравамі і напоямі. Але нагода сьвята не дазваляла доўга засіджвацца за сталом. На падворку дома знаходзілася танцпляцоўка, куды госьці выходзілі парухацца ды папрактыкавацца ў танцах і забавах.

Урачыстасьць імпрэзе дадаў вялікі торт, унесены ў залю заснавальніцамі школы на пачатку сустрэчы.

Запрошаным госьцем быў вядомы музыка і этнограф Сяржук Доўгушаў, каторы ўдала заахвочваў грамаду сьпяваць застольныя і бяседныя песьні. Спадар Сяржук распаўсюдзіў сярод гасьцей сборнік “Бяседныя песьні”, выдадзены ім і калектывам Tradycyja.

Школа працуе па некалькіх накірунках: традыцыйныя танцы, сьпевы, ігра на дудзе, выраб строю. Заняткі па гэтых накірунках рэгулярна праходзяць у Варшаве.

Расейскую мову пазбавілі абароны ва Ўкраіне

Цяпер мова РФ ня можа карыстацца мэханізмамі абароны, створанымі...

Допыты і ператрусы па «справе ЭГУ» не спыняюцца

У Беларусі апошні тыдзень разгортваецца маштабны пераслед, звязаны з...

Джон Коўл пракаментаваў паведамленьні, што вызваленьне палітвязьняў запаволілася

Спецыяльны пасланец прэзідэнта ЗША Дональда Трампа ў Беларусі Джон...

Апошняе

Дональду Трампу — 80

14 чэрвеня Прэзідэнт ЗША адзначае 80 гадовы юбілей.

Расейскую мову пазбавілі абароны ва Ўкраіне

Цяпер мова РФ ня можа карыстацца мэханізмамі абароны, створанымі...

Францыя магла б сабраць на гэтым чэмпіянаце сьвету адразу некалькі зборных

Сьвежая статыстыка ЧС-2026 прымушае задумацца пра тое, наколькі глыбока...

Улады Беларусі прызналі «экстрэмісцкім» дакумэнтальны фільм «Дарога на Курапаты»

Зьняты на кінастудыі «Беларусьфільм» фільм "Дарога ў Курапаты" быў створаны...

Паліўны крызіс дабраўся да Масквы і Пецярбургу

Дзякуючы ўкраінскім атакам на расейскую нафтавую прамысловасьць, па ўсёй...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: