11 лістапада 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Дом Масквы ў Менску курыруе супрацоўнік ФСБ РФ Сяргей Макшанцаў — Бюро

Дом Масквы ў Менску курыруе супрацоўнік Фэдэральнай службы бясьпекі Расеі Сяргей Макшанцаў. Да такой высновы прыйшло «Бюро» на падставе інсайдэрскай інфармацыі, уцечак і адкрытых зьвестак.

Дом Масквы — пляцоўка для прасоўваньня ідэяў «русского мира» ў Беларусі і адзін з інструмэнтаў мяккай сілы Крамля. Арганізацыя падпарадкоўваецца Маскоўскаму дому суайчыньніка (МДС), створанаму ўрадам Масквы для працы з расейскамоўнай дыяспарай за мяжой.

Сяргей Макшанцаў займае пасаду намесьніка дырэктара МДС. Дзьве незалежныя адна ад адной крыніцы ў эўрапейскай выведцы ідэнтыфікавалі яго як супрацоўніка Пятай службы ФСБ.

На сувязь Макшанцава з ФСБ, паводле расьсьледаваньня, указваюць і іншыя зьвесткі. Ён выяжджаў за мяжу разам з Максімам Яроміным, якога выданьне The Insider ідэнтыфікуе як кадравага афіцэра Пятай службы ФСБ. Акрамя таго, у адной з уцечак месцам жыхарства Макшанцава пазначаная маскоўская кватэра, якая належыць ФСБ. Па суседзтве зь ім «пражывае» Аляксандар Юдзін, якога праект rupep.org таксама называе супрацоўнікам Пятай службы.

Пятая служба ФСБ займаецца зьнешняй выведкай, палітычным аналізам і прагназаваньнем, а таксама пошукам, вярбоўкай і фінансаваньнем пракрамлёўскіх актывістаў за мяжой. Яна, у прыватнасьці, падавала Ўладзімеру Пуціну інфармацыю пра палітычную сытуацыю ва Ўкраіне і ўдзельнічала ў падрыхтоўцы прарасейскай пятай калёны напярэдадні поўнамаштабнага ўварваньня.

Паводле зьвестак эстонскай Службы зьнешняй выведкі, супрацоўнікі ФСБ працуюць пад прыкрыцьцём у Маскоўскім доме суайчыньніка. У справаздачы згадваецца Максім Сапуноў, які быў намесьнікам дырэктара МДС у 2013–2015 гадах. Макшанцаў заняў гэтую пасаду ў 2022-м. Паводле ўцечкі, з таго часу ён лётаў у Бішкек, Ерэван, Баку і Менск.

Макшанцаў асабіста ўдзельнічаў у мерапрыемствах Дому Масквы ў Менску. У верасьні 2024 году ён быў на канфэрэнцыі «Расейская дыяспара. Рэаліі і пэрспэктывы», а ў траўні 2026-га выступаў на канфэрэнцыі «Масква і суайчыньнікі. Праца, задачы, пэрспэктывы».

«Хачу перш за ўсё адзначыць, што ўрад Масквы будзе працягваць аказваць максымальна магчымую дапамогу суайчыньнікам, якія жывуць за мяжой. І ў першую чаргу краінам блізкага замежжа — тым, хто да нас найбольш блізкі і геаграфічна, і шмат у якіх іншых адносінах», — казаў Макшанцаў.

Разам зь ім у мерапрыемстве ўдзельнічаў лідар «Руху Саюз» Сяргей Лушч. Раней «Бюро» расказвала, што гэты актывіст атрымлівае расейскія грошы на падтрымку пракрамлёўскіх актывістаў у Беларусі.

У Гішпаніі сутыкнуліся два хуткасныя цягнікі: ёсьць загінулыя і параненыя

Раніцай 28 кастрычніка ў правінцыі Таледа сутыкнуліся два хуткасныя...

Вучыч прызнаў перамогу «Студэнцкага сьпісу» на парлямэнцкіх выбарах у Сэрбіі

Паводле папярэдніх ацэнак, «Студэнцкі сьпіс» можа атрымаць 135–140 месцаў...

У Швайцарыі адкрылі абноўлены помнік Тадэвушу Касьцюшку з беларускім валуном у падмурку

17 кастрычніка ў швайцарскім Золятурне адкрылі адрэстаўраваны помнік Тадэвушу...

Апошняе

За камэнтары ў інтэрнэце затрымалі пяць чалавек

Супрацоўнікі галоўнага ўпраўленьня ўласнай бясьпекі МУС затрымалі пяцярых жыхароў...

У Беларусі спынілі існаваньне яшчэ дзьве вёскі

На гэты раз са спісу населеных пунктаў зніклі дзве...

Дэмакраты атрымліваюць большасьць у абедзьвюх палатах Кангрэсу ЗША — CNN

Дэмакраты ўжо атрымалі 224 месцы ў Палаце прадстаўнікоў. Для...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: