11 лістапада 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

У Пецярбургу ўзьнік дэфіцыт дызэльнага паліва пасьля яго тэрміновага вывазу ў ЗША

У Санкт-Пецярбургу дызэльнае паліва засталося менш чым на 40% аўтазаправак. У канцы кастрычніка яно было даступнае прыкладна на 70% станцыяў. На прыватных АЗС у Ленінградзкай вобласьці ўвялі абмежаваньні — ад 30 да 50 літраў на аўтамабіль. У горадзе ўтварыліся чэргі працягласьцю да 40 хвілінаў.

Эканаміст Яніс Клюгэ зьвязвае сытуацыю з праблемамі лягістыкі пасьля тэрміновага вывазу расейскага дызэлю праз балтыйскі порт Прыморск.

Пра так званую «дызэльную ўгоду» з Пуціным Дональд Трамп абвясьціў 9 кастрычніка. Паводле яго, Расея пагадзілася паставіць на амэрыканскі і сусьветны рынкі больш за 2 мільёны тон паліва: 300 тысяч тон у кастрычніку, 500 тысяч у лістападзе і яшчэ мільён пазьней.

Пры гэтым амэрыканскія кампаніі пакуль не сьпяшаюцца купляць расейскае паліва праз рызыку санкцыйных наступстваў. Паводле аналітыкаў, у выніку пастаўкі могуць перанакіраваць у Бразылію.

Дэфіцыт дызэлю таксама зафіксавалі ў Сьвярдлоўскай і Тамбоўскай абласьцях Расеі.

У Гішпаніі сутыкнуліся два хуткасныя цягнікі: ёсьць загінулыя і параненыя

Раніцай 28 кастрычніка ў правінцыі Таледа сутыкнуліся два хуткасныя...

Вучыч прызнаў перамогу «Студэнцкага сьпісу» на парлямэнцкіх выбарах у Сэрбіі

Паводле папярэдніх ацэнак, «Студэнцкі сьпіс» можа атрымаць 135–140 месцаў...

У Швайцарыі адкрылі абноўлены помнік Тадэвушу Касьцюшку з беларускім валуном у падмурку

17 кастрычніка ў швайцарскім Золятурне адкрылі адрэстаўраваны помнік Тадэвушу...

Апошняе

Дэмакраты атрымліваюць большасьць у абедзьвюх палатах Кангрэсу ЗША — CNN

Дэмакраты ўжо атрымалі 224 месцы ў Палаце прадстаўнікоў. Для...

Расея нанесла ўдар па школе, дзе раздавалі гуманітарную дапамогу. Мінімум 24 загінулых

Паводле Дзяржаўнай службы Ўкраіны ў надзвычайных сытуацыях, сярод загінулых...

У Польшчы абвастрыўся канфлікт вакол Канстытуцыйнага трыбуналу

Судзьдзя Ганна Корвін-Пятроўская абвясьціла пра адхіленьне старшыні Канстытуцыйнага трыбуналу...

Дом Масквы ў Менску курыруе супрацоўнік ФСБ РФ Сяргей Макшанцаў — Бюро

Дом Масквы ў Менску курыруе супрацоўнік Фэдэральнай службы бясьпекі...

Украіна аднавіла ўдары па расейскіх нафтаперапрацоўчых заводах

Пад удар трапіў Навакуйбышаўскі нафтаперапрацоўчы завод у Самарскай вобласьці...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: