19 кастрычніка 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

На старых Лошыцкіх могілках у Мінску пад выглядам “добраўпарадкаваньня” зьнішчаюць беларускую культурную спадчыну — аўтэнтычныя надмагільлі, фотаздымкі і крыжы

Гэты некропаль, заснаваны яшчэ ў 1821 годзе, з’яўляецца адным з нешматлікіх захаваных у Мінску ўзораў вясковых могілак. За мінулае стагоддзе тут сфарміраваўся ўнікальны пласт пахаваньняў з саматужнымі помнікамі 1930-1950-х гадоў, а таксама арыгінальнымі каванымі крыжамі. Цяпер усяго гэтага ўжо няма.

На месцы гістарычных помнікаў, агароджаў і крыжоў, якія проста выкідваюцца як смецьце, з’яўляецца голая зямля з аднолькавымі шэрымі плітамі («падгалоўнікамі»). 

Камунальныя службы зразаюць усе агароджы і дэмантуюць старыі надмагільлі, замяняючы іх на аднолькавыя танныя шэрыя пліты, так званыя «падгалоўнікі». З’яўляецца абсалютна нехарактэрны для традыцыйных беларускіх могілак ландшафт.

Кожны стары крыж, фотамедальён ці нават саматужная агароджа з’яўляюцца матэрыяльнымі сьведкамі эпохі. Цяпер жа мы назаўжды губляем цэлы пласт пахавальнай культуры. Традыцыйныя хрысьціянскія сімвалы (крыжы) замяняюцца на безаблічныя свецкія таблічкі. Ніякай памяці пра тое, ці тут пахаваны хрысціянін, ці атэіст, не застаецца. Фотамедальёны ніхто не паўтарае на падгалоўніках, яны проста ідуць на сметнік, а пры пераносе надпісаў на плітах часта з’яўляюцца фактычныя памылкі ў імёнах і датах.

На жаль, гэта ўжо сістэмная практыка для Мінска. Па такой жа схеме «татальнай падгалоўнікізацыі» раней былі зьнішчаныя Крупецкія і Вайсковыя могілкі, а цяпер гэты канвеер па ўніфікацыі дабраўся і да Козыраўскіх і Лошыцкіх могілак.

Працягваецца зьнішчэньне ўсіх праяваў беларускай культуры.

Крыніца: канал “Спадчына”

Апошняе

У Беларусі з пачатку году ліквідавалі ўжо 20-ю вымерлую вёску

Савет дэпутатаў Пастаўскага раёну Віцебскай вобласьці "скасаваў" вёску Крыўка...

Вялікабрытанія правяла вучэньні на выпадак захопу Фолклэндзкіх астравоў Аргентынай

Брытанскія вайскоўцы адпрацавалі адбіцьцё магчымага нападу і паўторны захоп...

Украіна атакавала дата-цэнтар «Сбербанку» ў расейскім Балакове

Уначы Ўкраіна атакавала дата-цэнтар расейскага «Сбербанку» ў Балакове Саратаўскай...

Уначы раскрылі падрабязнасьці апэрацыі Папы Рымскага

Пантыфіку выдалілі ніжнюю долю правага лёгкага. Гісталягічнае дасьледаваньне пацьвердзіла...

У Турэччыне спынілі вяшчаньне апазыцыйнага тэлеканалу Halk TV

Турэцкая паліцыя праводзіць ператрусы ў офісе апазыцыйнага тэлеканалу Halk...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: