3 верасня 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Беларуская валанцёрка ва Ўкраіне Алена Жаркевіч запускае кампанію “Адзін беларус — адзін эўра для Ўкраіны”

Ідэя вельмі простая — кожнаму неабыякаваму беларусу ахвяраваць абсалютна нязначную сумму — усяго 1 эўра. Каб паказаць колькі нас, беларусаў, якім не ўсё роўна і якія падтрымліваюць Украіну.

Даслаць свой “1 эўра” можна тут: https://dapamoga.org/be/donations/support-ukraine

Стваральніца кампаніі піша:

“Мы вельмі шмат гаворым пра Украіну. Пра падтрымку. Пра салідарнасьць. Пра тое, што мы разам. Але ці дастаткова мы паказваем падтрымку справамі?

Нас, беларусаў, якія пасля 2020 года былі вымушаныя з’ехаць з краіны, — сотні тысяч. Я хачу прапанаваць вельмі простую рэч.

🤍❤️🤍 Адзін беларус — адзін еўра для Украіны

Не 10 еўра. Не 30. Не 100.

 ❗️Усяго адзін еўра.❗️

Але ад кожнага, хто можа і хоча далучыцца.

Навошта?

Каб мы маглі не проста сказаць, што нас шмат. А паказаць гэта лічбай.

Колькі беларусаў сёньня сапраўды гатовыя падтрымаць Украіну?

Колькі з нас жывуць за мяжой, удзельнічаюць у ініцыятывах, арганізуюць дапамогу, ладзяць сустрэчы, робяць гучныя заявы?

А колькі проста сядзяць дома і думаюць: «А што я магу зрабіць?»

Дык вось. Можна зрабіць вельмі простае.

❗️Адзін еўра. І рэпост гэтага збору.

Калі далучыцца 100 тысяч чалавек — гэта ўжо 100 тысяч еўра.

Калі нас будзе 300 тысяч — гэта ўжо 300 тысяч еўра.

Гэта важна ня толькі як дапамога Украіне.

Гэта яшчэ і магчымасьць паказаць самім сабе, наколькі мы можам быць самастойнымі.

Сапраўдная самастойнасьць пачынаецца менавіта з гэтага — з разуменьня, што калі кожны з нас можа даць зусім няшмат, разам мы можам зрабіць вельмі шмат.

І сёньня мы можам паспрабаваць гэта на простай справе — дапамозе Украіне.

Што да таго, куды пойдуць грошы.

Я прапаную зрабіць адкрытае галасаваньне. Мы можам выбраць адзін канкрэтны збор або падзяліць сабраныя сродкі паміж падраздзяленьнямі, дзе сёньня ваююць беларусы, і проста перадаць грошы непасрэдна ім.

А далей хай хлопцы самі вырашаюць, што ім цяпер найбольш патрэбна.

Платформа дапамогі не бярэ сабе працэнтаў і камісій за збор. Гэта значыць, што ўся сабраная сума пойдзе на дапамогу.

Таму давайце паспрабуем. Не проста сабраць грошы. А паказаць, што мы ўмеем аб’ядноўвацца не толькі вакол слоў. Што нас сапраўды шмат.

Давайце пакажам не толькі Украіне, але і самім сабе, на што мы здольныя, калі перастаём чакаць дапамогі і пачынаем дзейнічаць самі”

Увага: просім устрымацца ад пераводаў з Беларусі ў мэтах бясьпекі.

Даслаць свой “1 эўра” можна па спасылцы:

https://dapamoga.org/be/donations/support-ukraine

У варшаўскай краме правядуць аршанскі вечар

Выхадцы з Оршы Сяржук Доўгушаў і Арцём Сізінцаў 4...

35 год Незалежнасьці. Як 27 дэпутатаў зьмянілі лёс Беларусі

Зянон Пазьняк у эфіры Беларускай службы Польскага радыё. 35 гадоў...

Апошняе

У варшаўскай краме правядуць аршанскі вечар

Выхадцы з Оршы Сяржук Доўгушаў і Арцём Сізінцаў 4...

У чым сутнасьць збору “1 беларус — 1 эўра для Ўкраіны”?

Алена Жаркевіч распавядае пра ідэю збору, узаемаадносіны паміж беларусамі...

Нямеччыны пераходзіць у форму адкрытай агрэсіі

У Нямеччыне за апошнія суткі — адразу некалькі сур’ёзных...

Акцыі маскальскіх авіякампаній абваліліся

Акцыі маскальскіх авіякампаній адрэагавалі падзеньнем на заяву Зяленскага пра...

Маскальскае неба становіцца цалкам небяспечным – Зяленскі

Сёньня мы хочам папярэдзіць кожную авіякампанію, якая выкарыстоўвае маскальскі...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: