21 кастрычніка 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Прыклады добрага падыходу ў відэа-сфэры да абуджэньня і падмацаваньня беларускай самасьвядомасьці.

Прыклад №1

На Ютуб-канале Тутэйшы Шляхціч аматары Беларушчыны знойдуць карысную інфармацыю, даведаюцца факты і цікавосткі з жыцьця Беларусі. Сам аўтар каналу, Усяслаў Пашкевіч, кажа што “стварае свае выпускі з мэтай пашырэньня і ўмацаваньня гістарычнай памяці”. Кожны выпуск цікавы, але тут зьвернем увагу на апошні, сьвежы, выпуск “Беларусь да Лукашэнкі, 1991-1994 г. – час Адраджэння”.

Пад час прагляду выпуска, глядачы атрымаюць адказы на пытаньні:

  • якой была сапраўды незалежная Беларусь?
  • як атрымалася здабыць незалежнасьць Беларусі?
  • якія былі асноўныя палітычныя сілы ў 1991-1994г?
  • якім чынам бел-чырвона-белы сцяг і герб Пагоня сталі дзяржаўнымі?
  • чаму Мінск не стаў Менскам?
  • што перашкаджала ўмацаваньню незалежнасьці Беларусі?
  • якую ролі гралі Шушкевіч і Кебіч у тыя гады?
  • чаму Адраджэньне Беларусі правалілася?

Жадаем,прыемнага прагляду 🤗

Прыклад №2

Дзелімся з вамі спасылкай на сапраўдную скарбніцу (архіў) рэдкіх відэа пра падзеі на Беларусі 🤓.

Тут можна знайсьці відэа і дакумэнтальныя фільмы пра падзеі 80-х, 90-х, пачатку 2000г: дзейнасьць БНФ “Адраджэньне”, творчасьць і грамадзянская пазіцыя Васіля Быкава, дзейнасьць “Майстэрні”, згуртаваньне беларускіх вайскоўцаў і многае другое.

Глядзім і зьберагайма Беларускае!

Апошняе

У Беларусі з пачатку году ліквідавалі ўжо 20-ю вымерлую вёску

Савет дэпутатаў Пастаўскага раёну Віцебскай вобласьці "скасаваў" вёску Крыўка...

Вялікабрытанія правяла вучэньні на выпадак захопу Фолклэндзкіх астравоў Аргентынай

Брытанскія вайскоўцы адпрацавалі адбіцьцё магчымага нападу і паўторны захоп...

Украіна атакавала дата-цэнтар «Сбербанку» ў расейскім Балакове

Уначы Ўкраіна атакавала дата-цэнтар расейскага «Сбербанку» ў Балакове Саратаўскай...

Уначы раскрылі падрабязнасьці апэрацыі Папы Рымскага

Пантыфіку выдалілі ніжнюю долю правага лёгкага. Гісталягічнае дасьледаваньне пацьвердзіла...

У Турэччыне спынілі вяшчаньне апазыцыйнага тэлеканалу Halk TV

Турэцкая паліцыя праводзіць ператрусы ў офісе апазыцыйнага тэлеканалу Halk...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: