9 кастрычніка 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Латвія пачала публікаваць сьпіс кампаніяў, якія гандлююць з Расеяй і Беларусьсю

Цэнтральнае статыстычнае ўпраўленьне Латвіі (ЦСУ) апублікавала зьвесткі пра 171 прадпрыемства, якое ў ліпені гандлявала з Расеяй і/ці Беларусьсю. Паводле аналізу LETA на аснове дадзеных Firmas.lv, большасьць зь іх працуе ў лягістыцы, харчовай і мэдычнай галінах.

55 кампаніяў займаюцца перавозкамі і лягістыкай, 44 — харчовымі або сельскагаспадарчымі таварамі, яшчэ 17 — мэдычнымі таварамі і абсталяваньнем. Пры гэтым пераважаюць невялікія прадпрыемствы: у 48 зь іх абарот у 2025 годзе быў меншым за €1 млн.

Найбуйнейшая кампанія ў сьпісе — Avrora Baltic, аптовы гандляр сельгаспрадукцыяй з абаротам €233 млн у 2025 годзе. Сярод іншых буйных фігурантаў — фармацэўтычныя Grindeks і Olpha, а таксама кампаніі ў сфэрах сельскай гаспадаркі, лягістыкі і харчаваньня.

Сярод бэнэфіцыяраў 131 кампаніі — грамадзяне Латвіі; грамадзяне Беларусі зьяўляюцца бэнэфіцыярамі пяці кампаніяў, Расеі — васьмі.

Паводле ЦСУ, сьпіс цяпер будзе абнаўляцца штомесяц.

Апошняе

Латвійская мяжа пад атакай

Яніс Домбрава: «Вайскоўцы Нацыянальных узброеных сілаў (NBS) спынілі спробу 20...

Хусіты атакавалі два грамадзянскія аэрапорты Саудаўскай Аравіі

Саудаўскія ўлады паведамілі, што ў выніку ракетных атак былі...

Ля ўзьбярэжжа Сочы атакавалі танкер AFRAMAX RIO пад сьцягам Лібэрыі

Паводле паведамленьняў, судна да гэтага ўжо некалькі разоў станавілася...

Лукашэнкаўскі рэжым ускладніў зборы грошай на лячэньне

У Беларусі ўвялі новыя жорсткія правілы для дабрачынных збораў...

У Нямеччыне затрымалі былога кіраўніка нямецкай зьнешняй выведкі па падазрэньні ў шпіянажы

Былога кіраўніка нямецкай зьнешняй выведкі BND Аўгуста Ханінга затрымалі...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: