Данос на Алеся Пушкіна напісала Вольга Бондарава.
Прысуд вынесла “суддзя” Алена Шылько.
Пракурорам па справе быў Аляксандр Кароль.
11 лістапада 2022 года “суддзя” Івацэвіцкага раёна Аляксандр Кірылавіч пастанавіў перавесьці Алеся Пушкіна на турэмны рэжым тэрмінам на паўтара года.
І былі іншыя — канваіры, супрацоўнікі і адміністрацыя турмы, усе, хто прыніжаў, абражаў, зьбіваў і зьдзекаваўся з Алеся Пушкіна.
Алесь Пушкін — мастак, палітвязень, герой Беларусі.
Героі не паміраюць — яны сыходзяць у неўміручасьць. Памяць пра Алеся Пушкіна назаўсёды застанецца ў нашых сэрцах.





