15 кастрычніка 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

4 ліпеня НВР «Вольная Беларусь» зладзіў у Беларускім доме ў Варшаве сьвяточную імпрэзу з нагоды 250-га Дня незалежнасьці ЗША

На самым пачатку імпрэзы арганізатары адзначылі, што гэтая сустрэча — нагода ня толькі павіншаваць амэрыканскі народ зь яго галоўным нацыянальным сьвятам, але і выказаць удзячнасьць Злучаным Штатам Амэрыкі за шматгадовую падтрымку беларусаў. У розныя часы Амэрыка была і ёсьць прытулкам для беларускай эміграцыі, падтрымлівае імкненьне беларускага народу да свабоды і незалежнасьці, а таксама дае магчымасьць захоўваць і разьвіваць беларускую культуру на чужыне.

Праграма вечарыны аб’яднала выступы і літаратурныя чытаньні на беларускай і ангельскай мовах.

Перад прысутнымі выступілі з дакладам Зянон Пазьняк, Раман Смольскі і Галіна Пазьняк.

Ігар Васілеўскі, Юлія Шаўчук прачыталі для прысутных класічныя творы амэрыканскай літаратуры ў беларускім перакладзе. Кацярына Дзядзюля прачытала перакладзены на ангельскую мову верш Максіма Багдановіча “Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы…” .

Апошняе

У Беларусі з пачатку году ліквідавалі ўжо 20-ю вымерлую вёску

Савет дэпутатаў Пастаўскага раёну Віцебскай вобласьці "скасаваў" вёску Крыўка...

Вялікабрытанія правяла вучэньні на выпадак захопу Фолклэндзкіх астравоў Аргентынай

Брытанскія вайскоўцы адпрацавалі адбіцьцё магчымага нападу і паўторны захоп...

Украіна атакавала дата-цэнтар «Сбербанку» ў расейскім Балакове

Уначы Ўкраіна атакавала дата-цэнтар расейскага «Сбербанку» ў Балакове Саратаўскай...

Уначы раскрылі падрабязнасьці апэрацыі Папы Рымскага

Пантыфіку выдалілі ніжнюю долю правага лёгкага. Гісталягічнае дасьледаваньне пацьвердзіла...

У Турэччыне спынілі вяшчаньне апазыцыйнага тэлеканалу Halk TV

Турэцкая паліцыя праводзіць ператрусы ў офісе апазыцыйнага тэлеканалу Halk...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: