Беларускі пасажырскі аўтобус, які накіроўваўся з Менску ў Анапу, трапіў пад атаку беспілотніка ў Бранскай вобласьці Расеі.
Інцыдэнт адбыўся ў раёне памежнага пераходу «Красны Камень». У аўтобусе знаходзіліся 19 пасажыраў і два кіроўцы, якія ехалі на адпачынак да мора. Паводле папярэдняй інфармацыі, у выніку атакі былі параненыя два чалавекі.


