21 верасня 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

У Наваполацку рэжым схапіў 12 жанчынаў за ўдзел у беларускіх культурніцкіх ініцыятывах

Як піша Віцебская Вясна, 23 красавіка ў горадзе былі затрыманы не менш за 12  жанчын. Ва ўсіх дома праведзены ператрусы, некалькі чалавек адразу адвезлі ў віцебскі СІЗА, астатніх дапытвалі ў Наваполацку. З іх 8 чалавек адпусьцілі тым самым вечарам.

 У адной з затрыманых знайшлі падпіскі на “экстрэмісцкія” інфармацыйныя рэсурсы, яе пратрымалі пад вартай трое сутак і ў  мінулы панядзелак асудзілі да адміністрацыйнага штрафа. Вядома, што на ўчорашні дзень прынамсі 2 жанчыны заставаліся за кратамі.

З усіх жанчын узялі падпіскі аб нявыездзе і неразгалошваньні. Аднак, паводле некалькіх іншых крыніцаў, затрыманьні былі звязаныя з культурніцкімі праектамі і сталі наступствам таго, што 9 красавіка МУС прызнаў “экстрэмісцкім фармаваньнем” шэраг культурніцкіх ініцыятываў. Пра гэта было абвешчана толькі 24 красавіка, а затрыманьні адбыліся напярэдадні.  Прычым не толькі ў Наваполацку: вядома, што 3-х жанчын 23 красавіка за трымалі ў Барысаве, яшчэ некалькі – у Слоніме, Брэсце і Жодзіна.

Апошняе

Латвія ўвядзе 300% мыта на збожжа з Беларусі

Латвія плянуе ўвесьці 300-працэнтнае мыта на транзыт збожжа з...

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь

Былы палітвязень Анджэй Пачобут сёньня перасёк польска-беларускую мяжу і...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: