19 чэрвеня 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Міністар адукацыі заявіў пра жаданьне пашыраць і папулярызаваць расейскую мову

Маскве на канфэрэнцыі Міжнароднай арганізацыі па расейскай мове.

«Беларусь у асобе Міністэрства адукацыі і іншых міністэрстваў цалкам гатовая ня толькі падтрымліваць і ўдзельнічаць ва ўсіх ініцыятывах, якія будуць вылучацца на пляцоўцы Міжнароднай арганізацыі па расейскай мове, але і ўносіць свае ініцыятывы. Нам ёсьць чым падзяліцца, ёсьць што прапанаваць, таму вельмі хацелася б, каб і Беларусь стала пляцоўкай для правядзеньня значных, важных мерапрыемстваў, якія будуць накіраваныя на папулярызацыю і пашырэньне выкарыстаньня расейскай мовы», — сказаў Андрэй Іванец.

«Як неаднаразова падкрэсьліваў наш прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка, расейская мова для Рэспублікі Беларусь зьяўляецца такой жа роднай, як і беларуская мова. Менавіта таму ў пачатку, на сьвітанку сваёй незалежнасьці, беларускі народ зрабіў свой выбар, і расейская мова зьяўляецца адной з дзяржаўных моваў у нашай краіне», — адзначыў міністар.

Ён запэўніў, што Беларусь будзе самым актыўным удзельнікам арганізацыі. «Не выклікае ніякіх сумневаў, што расейская мова зьяўляецца ня толькі асновай нашага зносін, але і ў многім нашым культурным кодам, часткай нашай агульнай гісторыі культурнай прасторы», — дадаў Андрэй Іванец.

Расейскую мову пазбавілі абароны ва Ўкраіне

Цяпер мова РФ ня можа карыстацца мэханізмамі абароны, створанымі...

Допыты і ператрусы па «справе ЭГУ» не спыняюцца

У Беларусі апошні тыдзень разгортваецца маштабны пераслед, звязаны з...

Апошняе

Дональду Трампу — 80

14 чэрвеня Прэзідэнт ЗША адзначае 80 гадовы юбілей.

Расейскую мову пазбавілі абароны ва Ўкраіне

Цяпер мова РФ ня можа карыстацца мэханізмамі абароны, створанымі...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: