12 верасня 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Яшчэ адна плацежная сыстэма без папярэджаньня заблакавала рахункі беларусаў

Карыстальнікі Skrill і Neteller з Беларусі пачалі атрымліваць паведамленьні, у якіх сказана, што «санкцыйныя абмежаваньні ўплываюць на магчымасьць прадастаўляць паслугі ў вашай краіне», і што іхны рахунак будзе закрыты.

Neteller — гэта глябальны пастаўшчык паслуг онлайн-плацяжоў, які выкарыстоўваецца пераважна для аплаты пакупак у інтэрнэце.

Skrill, у сваю чаргу, — гэта віртуальны кашалёк і прыкладаньне для грашовых пераводаў. З яго дапамогай можна дасылаць грошы, аплачваць пакупкі онлайн і кіраваць крыптавалютай. Абодва гэтыя сэрвісы належаць адной і той жа матчынай кампаніі — Paysafe.

Карыстальнікі пачалі атрымліваць паведамленьні такога зместу: «Мы хочам паведаміць вам пра некаторыя крытычна важныя, будучыя рэгулятарныя і санкцыйныя абмежаваньні, якія ўплываюць на нашу здольнасьць прадастаўляць паслугі ў вашай краіне. На жаль, ваш рахунак будзе закрыты з 10 сакавіка 2026 году».

Паведамленьні ад Skrill: «Рашэньне зьвязанае з нашымі нарматыўнымі і санкцыйнымі абмежаваньнямі. Яно не зьвязанае з вашай асабістай дзейнасьцю». Але паведамленьні пра закрыцьцё рахункаў прыходзяць у той жа дзень, калі да іх ужо нельга атрымаць доступ і, адпаведна, вывесьці грошы.

Вывесьці грошы з заблякаванага рахунку можна толькі пераводам на банкаўскі рахунак, адкрыты на імя ўладальніка акаўнту. Не, беларускія і расейскія банкі для гэтага не падыдуць — зноў жа, праз санкцыі.

Фактычна, беларусы ніяк ня могуць атрымаць свае ж грошы з гэтых сістэмаў.

У варшаўскай краме правядуць аршанскі вечар

Выхадцы з Оршы Сяржук Доўгушаў і Арцём Сізінцаў 4...

35 год Незалежнасьці. Як 27 дэпутатаў зьмянілі лёс Беларусі

Зянон Пазьняк у эфіры Беларускай службы Польскага радыё. 35 гадоў...

Апошняе

Латвія ўвядзе 300% мыта на збожжа з Беларусі

Латвія плянуе ўвесьці 300-працэнтнае мыта на транзыт збожжа з...

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь

Былы палітвязень Анджэй Пачобут сёньня перасёк польска-беларускую мяжу і...

Як сьвяткавалі Дзень вайсковай славы ў 1992 годзе

Як сьвяткавалі Дзень вайсковай славы ў 1992 годзе: тысячы...

8 верасьня – Дзень беларускай вайсковай славы

Дзень беларускай вайсковай славы адзначаецца ў гонар перамогі войска...

У Польшчы з’явіўся вядомы сэрвіс аб’яў для беларусаў і не толькі

Беларусы ў Польшчы запусцілі новую пляцоўку, дзе можна прадаваць...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: