23 ліпеня 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

У Нямеччыне знайшлі невядомы раней Псалтыр Скарыны 1522 году

У Нямеччыне знайшлі невядомы раней экзэмпляр Псалтыра Францішка Скарыны 1522 году. Мяркуецца, што ён быў часткаю «Малой падарожнай кніжкі». У Эўропе дагэтуль было вядома толькі пра чатыры такія выданьні — знойдзены экзэмпляр стаў пятым.

Кнігу адшукалі ў бібліятэцы герцагіні Ганны Амаліі ў Вэймары. Дасьледчыца Вольга Шутава, якая знайшла каштоўны асобнік і апублікавала пра яго навуковы артыкул у часопісе Slavistica Vilnensis, адзначае, што Псалтыр захаваўся ў даволі добрым стане.

Праўда, на старонках бачныя сьляды вады — імаверна, кніга пацярпела падчас пажару ў бібліятэцы, які адбыўся больш як дваццаць гадоў таму.

Яшчэ адна адметнасьць — падчас рэстаўрацыі карашок пераплёту замянілі сучаснай скураной устаўкаю. Верагодна, арыгінальны карашок быў моцна пашкоджаны.

Мяркуецца, што бібліятэка ў Вэймары набыла гэты экзэмпляр яшчэ на пачатку XIX стагодзьдзя.

У Падмаскоўі зьнішчылі адзін з найбуйнейшых складоў Wildberries

Маштабны пажар відаць з космасу. Акрамя таго, дроны ўдарылі па...

ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: РЭАЛЬНА АБ ВАЖНЫМ ДЛЯ БЕЛАРУСАЎ

Ворагі нацыі толькі што (ліпень 2026г.) выдалі чарговую прыдуманую...

Гэтыя людзі нясуць адказнасьць за сьмерць Алеся Пушкіна

Данос на Алеся Пушкіна напісала Вольга Бондарава. Прысуд вынесла "суддзя"...

Апошняе

Памерла пісьменьніца і журналістка Сьвятлана Курс

Пра гэта 20 ліпеня ў сацсетках паведаміла яе сям'я. Сьвятлана...

ФІНАЛ сёньня: Гішпанія — Аргентына

19 ліпеня, MetLife Stadium, Нью-Джэрсі | 22:00 CET Спойлер: задалі...

Расейскі фондавы рынак перажывае самую працяглую сэрыю падзеньня з 1997 году

Індэкс Маскоўскай біржы зьніжаецца ўжо 18 тыдняў запар, страціўшы...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: