30 кастрычніка 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

ЦРУ разглядае магчымасьць узбраеньня курдзкіх фармаваньняў, каб справакаваць паўстаньне ў Іране

Як паведамляе тэлеканал CNN са спасылкай на крыніцы, прадстаўнікі адміністрацыі ЗША вялі перамовы з іранскімі апазыцыйнымі групамі і курдзкімі лідарамі ў Іраку наконт магчымай вайсковай падтрымкі. Курдзкія ўзброеныя фармаваньні колькасьцю ў тысячы байцоў дзейнічаюць уздоўж ірана-ірацкай мяжы, пераважна на тэрыторыі Ірацкага Курдыстану.

Раней Корпус вартавых ісламскай рэвалюцыі паведаміў пра ўдары па антыіранскіх групоўках у Ірацкім Курдыстане. У Тэгеране заявілі, што гэтыя сілы рыхтавалі пранікненьне на тэрыторыю краіны.

Курды — найбуйнейшы народ без уласнай дзяржавы (каля 30–40 млн чалавек). Найбольшая іх частка жыве ў Турэччыне — прыкладна 15–20 млн. Іхныя адносіны з турэцкімі ўладамі дзесяцігодзьдзямі застаюцца напружанымі. У краіне працягваецца канфлікт дзяржавы з курдзкімі палітычнымі і ўзброенымі рухамі. Вялікія курдзкія супольнасьці таксама жывуць у Іране, Іраку і Сырыі.

У Гішпаніі сутыкнуліся два хуткасныя цягнікі: ёсьць загінулыя і параненыя

Раніцай 28 кастрычніка ў правінцыі Таледа сутыкнуліся два хуткасныя...

Вучыч прызнаў перамогу «Студэнцкага сьпісу» на парлямэнцкіх выбарах у Сэрбіі

Паводле папярэдніх ацэнак, «Студэнцкі сьпіс» можа атрымаць 135–140 месцаў...

У Швайцарыі адкрылі абноўлены помнік Тадэвушу Касьцюшку з беларускім валуном у падмурку

17 кастрычніка ў швайцарскім Золятурне адкрылі адрэстаўраваны помнік Тадэвушу...

Апошняе

1 лістапада адзначаем ДЗЯДЫ

Сябры НВР «Вольная Беларусь» прапануюць беларусам сабрацца каля 14:00...

У Гішпаніі сутыкнуліся два хуткасныя цягнікі: ёсьць загінулыя і параненыя

Раніцай 28 кастрычніка ў правінцыі Таледа сутыкнуліся два хуткасныя...

Выбары ў Ізраілі: ніводзін блёк ня мае большасьці

Паводле экзыт-полаў, блёк прэм’ер-міністра Біньяміна Нэтаньягу і апазыцыя на...

У Кіеве пасьля расейскага абстрэлу каля інтэрнату ДТЭУ маглі загінуць студэнты

Паводле паведамленьняў СМІ, каля інтэрнату Дзяржаўнага гандлёва-эканамічнага ўнівэрсытэту Ўкраіны...

У кабінэтах ГУБОПіКу вісяць партрэты Пуціна” — сьведчаньне палітвязьня

Былы палітвязень, журналіст Дзьмітры Сельвеструк у інтэрвію праекту WOLNI...

Прадстаўнікі Саўдаўскай Арабіі, Турэччыны й Пакістану сёньня сустрэнуцца з Іранам у Тэгеране

Саўдаўскай Арабіі, Турэччыны й Пакістану з іранскімі чыноўнікамі, паведамляе...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: