10 верасня 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

“Пасьля падаўленьня пратэстаў 2020 году Лукашэнка апынуўся цалкам залежным ад Крамля — The Guardian

Як піша выданьне, заходнія выведкі дагэтуль ня ведаюць дакладнага моманту, калі расейскі дыктатар канчаткова вырашыў пачаць вайну. Аднак шэраг аналітыкаў лічыць, што гэта адбылося ў першай палове 2020 году — на фоне пандэміі COVID, ізаляцыі Пуціна і прыняцьця канстытуцыйных паправак, якія дазволілі яму застацца пры ўладзе пасьля 2024 году.

Паведамляецца, што ЦРУ і MI6 загадзя правільна прадказалі сам сцэнар уварваньня, але памыліліся ў ацэнцы яго выніку, чакаючы хуткага краху Ўкраіны. Эўрапейскія выведкі доўгі час не верылі, што ў XXI стагодзьдзі ў Эўропе магчымай можа быць поўнамаштабная вайна.

У лістападзе 2021 году дырэктар ЦРУ Ўільям Бёрнс папярэджваў Пуціна пра катастрафічныя наступствы ўварваньня, але той праігнараваў гэтыя сыгналы. Ужо праз тры з паловай месяцы РФ пачала вайну.

Выданьне таксама адзначае, што ўкраінскае палітычнае кіраўніцтва да апошняга скептычна ставілася да папярэджаньняў ЗША і Вялікабрытаніі, баючыся панікі ў грамадзтве. Толькі вясной—восеньню 2021 году, на фоне маштабнага сьцягваньня войскаў, пагроза стала відавочнай.

Дадатковым фактарам, паводле вэрсіі The Guardian, стала падаўленьне пратэстаў у Беларусі ў 2020 годзе, пасьля чаго Лукашэнка апынуўся цалкам залежным ад Крамля — гэта адкрыла Пуціну магчымасьць выкарыстоўваць тэрыторыю РБ як пляцдарм для ўварваньня.

Галоўная выснова, да якой прыходзіць выданьне: адкідаць нерацыянальныя сцэнары небясьпечна, бо менавіта яны могуць апынуцца рэальнасьцю.

У варшаўскай краме правядуць аршанскі вечар

Выхадцы з Оршы Сяржук Доўгушаў і Арцём Сізінцаў 4...

35 год Незалежнасьці. Як 27 дэпутатаў зьмянілі лёс Беларусі

Зянон Пазьняк у эфіры Беларускай службы Польскага радыё. 35 гадоў...

Апошняе

Латвія ўвядзе 300% мыта на збожжа з Беларусі

Латвія плянуе ўвесьці 300-працэнтнае мыта на транзыт збожжа з...

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь

Былы палітвязень Анджэй Пачобут сёньня перасёк польска-беларускую мяжу і...

Як сьвяткавалі Дзень вайсковай славы ў 1992 годзе

Як сьвяткавалі Дзень вайсковай славы ў 1992 годзе: тысячы...

8 верасьня – Дзень беларускай вайсковай славы

Дзень беларускай вайсковай славы адзначаецца ў гонар перамогі войска...

У Польшчы з’явіўся вядомы сэрвіс аб’яў для беларусаў і не толькі

Беларусы ў Польшчы запусцілі новую пляцоўку, дзе можна прадаваць...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: