Як бы там што не казалі пра Трампа, (і які б ня быў доўгатэрміновы міжнародны эфэкт палітыкі ЗША), але ён робіць дакладна тое, што павінны былі б рабіць ЗША з Трампам, ці без яго.
1. Маштабная барацьба з наркакартэлямі і наркатрафікам (у ЗША да 48 млн., наркаманаў (!!!). Вашынгтон лічыць, што сынтэтычныя наркотыкі прадукуюцца ў Кітаі і праз наркакартэлі (Мексіка) тонамі ўвозяцца ў ЗША. Венесуэла была адным з перавалачных пунктаў.
У сусьветным супрацьстаяньні наркотыкі, хваробы (біялагічная і хімічная зброя) ужо даўно інструмэнт вайны. Узяць хаця б опіюмныя войны Вялікабрытаніі супраць Кітаю ў 19 ст.
2. Трамп усхваляючы Пуціна і «танцуючы вакол яго», тым ня менш: а) захапіў Мадура і змушае ўлады Венэсуэлы да ўнутрыпалітычных саступак;
b) Ажыцьцяўляе даволі моцна ціск на Кубу, улады якой, верагодна таксама вымушаны будуць зьмяняць сваю палітыку;
с) зьнішчыў палітычна-вайсковае кіраўніцтва Ірану, адкрываючы прастору да зьменаў рэжыму;
d). Выдавіў Расею з Сірыі.
[лепшых спосабаў па сутнасьці і не было]. Таксама гэта ўзмацняе агульную атмасфэру ціску на несаюзныя для ЗША краіны. Бо ЗША дэманструе сваю гегемонію і моц, не ідучы на ўпроставую канфрантацыю з Масквой, ці Пекінам. Штаты паказваюць, што няма такой сілы, якая б магла йх паўстрымаць. То бок фактычна ўсталяваны Новы Міжнародны Парадак дзе гегемон ЗША, які ігнаруе прынцыпы міжнароднай раўнавагі і міжнародных структур, каля яны не адпавядаюць ягоным інтарэсам. А гэта сапраўды пік гегемоніі.
Канешне, усе гэта можна было апрануць у прыгожую апакоўку, каб падабацца ліберальна-дэмакратычнай супольнасьці, але відавочна Трампу і ЗША гэта не патрэбна. Бо ў гэтым сьвеце лічыцца толькі Моц і Дамінацыя – чаго ЗША і імкнуцца дасягнуць.
Рэалізм амерыканскай палітыкі сеньня будуецца на павялічэньні ўласнай моцы, нават коштам пачуцьцяў саюзьнікаў і йх страхаў. НАТА для ЗША патрэбны толькі настолькі, наколькі яно згоднае рэалізаваць йх волю.
Што тычыцца Расеі, то падзеньне Ірану будзе яшчэ адным аргумэнтам, каб Масква пайшла на мір. Хаця з іншага боку агрэсія Расеі і вайна ва Украіне, гэта вельмі добры аргумэнт дзеля таго каб узмацняць уласную вайсковую магутнасьць і новы экспансіялізм ЗША. Гэта з першага погляду супярэчыць заяўленаму ізаляцыянізму. Але тлумачыцца «супярэчнасьць» проста, праз так званы абарончы рэалізмам.
Экспансіялізм гэта вынік ізаляцыянізму: зьнешнія пагрозы нам [штатам] не даюць займацца сабой. Мы не нападаем, мы баронімся. А гэтымі зьнешнімі пагрозамі ёсьць: слабасьць саюзьнікаў, экспансіялізм ворагаў (Кітай і Расея), функцыянаваньне несяброўскіх рэжымаў у Амерыцы.
Думаю ЗША праціскаюць Расею, дзеля таго, каб аслабіць РФ, зрабіць пагрозу узалежненьне ад Кітаю максымальнай, каб змусіць Маскву пайсьці на ўгоду з ЗША (сутнасьць якой манаполія на доступ да рэсурсаў).
Яшчэ раз падкрэсьлю для ЗША сутнасным з’яўляецца не дэмакратызацыя сыстэм і рэжымаў, а гегемонія (натуральны працэс эвалюцыі дзяржавы і імперыі).
Пытаньне толькі ў тым, наколькі ў ЗША хопіць энэргіі падтрымліваць гэта пік магутнасьці.
Бо ў самой краіне даволі шмат унутраных супярэчнасьцяў і праблем: міграцыя, наркаманія, неамарксізм з даволі яснай канцэпцыяй антыамерыканізму і ўніверсалізму, крызіс дэмакратычнай і ліберальнай ідэалогіі, яе унутраны раскол.
Таму Трамп і ягонае атачэньне, для мабілізацыі і легітымізацыі прадае універсальную канцэпцыю: магутнасьць і выбранасьць, і эфэктыўна гэта дэманструе.
Але заўседы, памкненьне да гегімоніі адной дзяржавы прыводзіць да даволі дзіўных ал’янсаў іншых… Што будзе гэтым разам?


