22 ліпеня 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Польшча адклала адкрыцьцё двух пунктаў на мяжы з Беларусьсю на два тыдні з-за пазыцыі Летувы

Адкрыцьцё пунктаў пропуску “Кузніца” і “Баброўнікі” на беларуска-польскай мяжы адкладзенае на некалькі тыдняў. Пра гэта заявіў міністр унутраных і адміністрацыі Польшчы Марцін Кервіньскі.

“Некаторы час таму прэм’ер-міністр Дональд Туск казаў пра адкрыцьцё памежных пераходаў, на гэты раз у Падляскім ваяводстве. І мы, верагодна, зрабілі б гэта значна раней, каб не той факт, што Летува адначасова свае пераходы з Беларусьсю закрывае.

Літоўцы — гэта нашыя партнёры, мы з імі ў кантакце. Я размаўляў з намеснікам міністра ўнутраных справаў падчас учорашняй сустрэчы ў Гданьску, і сёньня я буду размаўляць па тэлефоне. Падтрымаем літоўцаў у гэтым рашэньні. Таму адкрыцьцё пераходаў у Падляскім ваяводстве затрымліваецца на некалькі тыдняў, рашэньне прынятае”, — цытуе міністра Reform.news.

Паводле Кервіньскага, дакладнай даты адкрыцьця памежных пераходаў няма.

У Падмаскоўі зьнішчылі адзін з найбуйнейшых складоў Wildberries

Маштабны пажар відаць з космасу. Акрамя таго, дроны ўдарылі па...

ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: РЭАЛЬНА АБ ВАЖНЫМ ДЛЯ БЕЛАРУСАЎ

Ворагі нацыі толькі што (ліпень 2026г.) выдалі чарговую прыдуманую...

Гэтыя людзі нясуць адказнасьць за сьмерць Алеся Пушкіна

Данос на Алеся Пушкіна напісала Вольга Бондарава. Прысуд вынесла "суддзя"...

Апошняе

Памерла пісьменьніца і журналістка Сьвятлана Курс

Пра гэта 20 ліпеня ў сацсетках паведаміла яе сям'я. Сьвятлана...

ФІНАЛ сёньня: Гішпанія — Аргентына

19 ліпеня, MetLife Stadium, Нью-Джэрсі | 22:00 CET Спойлер: задалі...

Расейскі фондавы рынак перажывае самую працяглую сэрыю падзеньня з 1997 году

Індэкс Маскоўскай біржы зьніжаецца ўжо 18 тыдняў запар, страціўшы...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: