13 чэрвеня 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

⚡️Польшча ў лістападзе 2025 году рыхтуецца адчыніць два памежныя пункты з Беларусьсю

Польшча знаходзіцца на фінальным этапе падрыхтоўкі да адкрыцьця мяжы з Беларусьсю. Як паведаміў прэм’ер-міністар Дональд Туск, гэта адбудзецца ў лістападзе гэтага году.

«Мы будзем гатовыя адчыніць два пункты пропуску: у Боброўніках і ў Кузніцы», — заявіў Туск.

Па словах прэм’ера, у Боброўніках няма ніякіх лагістычных праблем, таму пераход можна будзе адчыніць без затрымак.

А вось у Кузніцы частка дарогі S19 пакуль не завершана, таму да канца году пропуск будзе даступны толькі для аўтамабіляў масай да 3,5 тоны — гэта значыць для легкавых машын, а не для грузавікоў.

Што датычыцца пераходу ў Палоўцах, то, як патлумачыў Туск, з-за размяшчэньня там ваеннага лагера і меркаваньняў бясьпекі яго адкрыцьцё пакуль не разглядаецца.

Апошняе

Джон Коўл пракаментаваў паведамленьні, што вызваленьне палітвязьняў запаволілася

Спецыяльны пасланец прэзідэнта ЗША Дональда Трампа ў Беларусі Джон...

Нямеччына згубіла месца ў Радзе Бясьпекі ААН. Бэрлін вінаваціць Расею

Масква актыўна агітавала многія краіны Глябальнага Поўдня галасаваць супраць...

Прынамсі ў 15 рэгіёнах Расеі ўведзеныя абмежаваньні на продаж бэнзіну

Жыхары Саратаўскай вобласьці паведамілі пра ліміты на аўтазапраўках. Раней...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: