21 верасня 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Летува зачыніла мяжу з Беларусьсю

Мяжа Беларусі з Лутувай застаецца закрытай як мінімум да серады. Пасьля паседжаньня ўраду стане вядома, ці застанецца яна закрытай і надалей.

«Мы ўжо падрыхтавалі рашэньне аб закрыцьці мяжы з Беларусьсю на неакрэсьлены тэрмін», — паведаміла прэм’ер-міністр краіны Інга Ругінене.

Паводле яе, выключэьнні будуць дзейнічаць толькі для дыпламатычнай пошты, а таксама для грамадзян Літвы і ЕС, якія вяртаюцца з тэрыторыі Беларусі. Увесь астатні рух будзе спынены.

Прычынай закрыцьця называюцца паветраныя зонды з кантрабанднымі цыгарэтамі, якія залятаюць на тэрыторыю Летувы з Беларусі. З-за іх пралётаў неаднаразова зачыняўся віленскі аэрапорт.

Праўда, застаецца не да канца ясным пытаньне, якім чынам закрыцьцё наземнай мяжы дапаможа спыніць паветраныя шары з цыгарэтамі.

Апошняе

Латвія ўвядзе 300% мыта на збожжа з Беларусі

Латвія плянуе ўвесьці 300-працэнтнае мыта на транзыт збожжа з...

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь

Былы палітвязень Анджэй Пачобут сёньня перасёк польска-беларускую мяжу і...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: