21 красавіка 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Остры паліўны крызіс у Расее пашыраецца

У Навасібірску і Бярдзку паведамляюць пра праблемы з палівам. Так, найбуйнейшая незалежная сетка заправачных станцыяў «Прайм» з 8 кастрычніка не прадае АІ-92 і АІ-95.

У самой кампаніі заявілі, што прычына адсутнасьці бэнзіну АІ-92 — у спыненьні адгрузак з нафтаперапрацоўчых заводаў, а АІ-95 — нібыта з-за павышанага попыту. З-за гэтага ён «скончыўся раней за плянаваныя тэрміны».

«Цяпер гэтыя віды паліва адпускаюцца толькі паводле кантрактаў прадпрыемствам і арганізацыям, якія забясьпечваюць бясьпеку і жыцьцядзейнасьць гораду Навасібірску», — гаворыцца ў камэнтары на партале 2ГІС.

На іншых прыватных АЗС тым часам істотна павысіліся цэны.

АІ-92 і АІ-95 таксама адсутнічаюць на многіх запраўках Бярдзку, пішуць мясцовыя СМІ. На запраўках сеткі «Газойл» 92-ы адпускаюць толькі па талёнах.

«Омскі НПЗ развярнуў аб’ёмы на цэнтральную частку Расеі, у сувязі з гэтым — дэфіцыт. У нас бэнзін закуплены, і мы чакаем паставак чыгункай. Але лягістыка павялічылася, адгрузкі з НПЗ затрымліваюць удвая. Папярэдне — яшчэ тыдзень будзем без паліва», — заявіў уладальнік сеткі АЗС «Альянс Плюс» выданьню «Бярдзк онлайн».

Раней РБК паведамляў, што амаль 40% магутнасьцяў першаснай перапрацоўкі нафты ў РФ спынілі працу. Каля 70% простаёў зьвязаныя з атакамі ўкраінскіх беспілотнікаў.

Пэтэр Мад’яр заклікаў Зяленскага адкрыць «Дружбу»

Праз гэты нафтаправод Расея пастаўляе сваю нафту ў Эўропу. Паводле...

Іран зноў абвясьціў аб закрыцьці Армузкай пратокі і абстраляў два караблі

Вайсковае камандаваньне Ірану абвясьціла пра аднаўленьне «строгага кантролю» над...

У Беларусі забаранілі фестываль нацыянальнай культуры, які праводзіўся з 1967 году

Браслаўскі раённы выканаўчы камітэт скасаваў сваё рашэньне «Аб арганізацыі...

Рэкордная яўка на сёньняшніх выбарах у Вугоршчыне: на 13:00 прагаласавала больш за 54%

Прэм’ер краіны Орбан пасьля галасаваньня заявіў журналістам, што «прыехаў...

Апошняе

Пэтэр Мад’яр заклікаў Зяленскага адкрыць «Дружбу»

Праз гэты нафтаправод Расея пастаўляе сваю нафту ў Эўропу. Паводле...

У Вольна Баранавіцкага раёну ўлады пасьпілоўвалі старадаўнія дрэвы

Адбылося гэта падчас рэканструкцыі барочнага храму. Старажытныя дрэвы складалі...

У Вольна Баранавіцкага раёну ўлады пасьпілоўвалі старадаўнія дрэвы

Адбылося гэта падчас рэканструкцыі барочнага храму. Старажытныя дрэвы складалі...

Іран зноў абвясьціў аб закрыцьці Армузкай пратокі і абстраляў два караблі

Вайсковае камандаваньне Ірану абвясьціла пра аднаўленьне «строгага кантролю» над...

Кошт нафты рэзка ўпаў пасьля заявы Ірану пра поўнае адкрыцьцё Армузкага праліву

Іран заявіў, што адкрывае Армузкі праліў для ўсіх камэрцыйных...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: