5 жніўня 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Затрыманы чарговы рэдактар беларускай Вікіпедыі

Працягваецца атака на беларускую культуру і гісторыю.

Адміністратар беларускай Вікіпедыі Максім Лепушэнка быў затрыманы ў абед 15 траўня, паведамляе ў фэйсбуку адзін з ягоных калег-вікіпедыстаў.

«Ён адзін са старэйшых дзейных рэдактараў раздзела, адзіны бюракрат і найстарэйшы адміністратар — атрымаў адпаведны сьцяг яшчэ ў 2007 годзе. У асноўным пісаў па старажытнай гісторыі Беларусі, але больш сачыў за парадкам у раздзеле і мадэраваў розныя спрэчкі», — паведамляюць пра Максіма Лепушэнку.

Затрыманьне Максіма Лепушэнкі стала не першым выпадкам рэпрэсій апошняга часу, скіраваных супраць аўтараў і рэдактараў беларускай Вікіпедыі.

Так, рэдактары беларускай Вікіпедыі заўважылі, што адна з адміністратараў раздзела, Вольга Сітнік, вядомая пад нікам Хомелка, знікла 17 красавіка — раптоўна перастала правіць артыкулы і выходзіць на сувязь. Тады яе адпусьцілі, але неўзабаве затрымалі зноў і асудзілі на 10 сутак адміністрацыйнага арышту.

У сьнежні 2024 года быў затрыманы Stary Jolup, актыўны рэдактар раздзела альтэрнатыўным правапісам.

Пасля, 13 сакавіка 2025 года, зьнік Kazimier Lachnovič (сапраўдае імя невядомае), адзін з чатырох адміністратараў і бюракрат таго ж раздзела «тарашкевіцай». Сувязь з ім з таго часу адсутнічае, імаверна, ён быў затрыманы па крымінальнай справе.

Праз тыдзень пасля знікненьня Ляхновіча выйшаў прапагандысцкі матэрыял Людмілы Гладкай, у якім прагучала, што Вікіпедыя — гэта зброя масавага паражэньня супраць краін постсавецкай прасторы, а беларускі раздзел рэдагуецца з Польшчы.

Затрыманьне на працягу пары месяцаў адразу некалькіх беларускіх адміністратараў Вікіпедыі выглядае часткай адной акцыі, што падмацоўваецца нападкамі прапагандыстаў.

ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: ПАМЯЦЬ ЖЫВЫХ

Украінцы шануюць памяць сваіх загінулых ваяроў. На Сьцяне памяці...

Мая Кляшторная (1937–2026)

Мая Кляшторная (1937–2026) — архітэктар, грамадзкі дзеяч й захавальніца...

Больш за палову палякаў выступаюць супраць уступленьня Ўкраіны ў Эўразьвяз — апытаньне

Большасьць грамадзян Польшчы выступае супраць уступленьня Ўкраіны ў Эўрапейскі...

Апошняе

Грузінскі НПЗ у Кулеві адмаўляецца ад нафты з Расеі

Грузінскі нафтаперапрацоўчы завод у Кулеві пачаў адмаўляцца ад расейскай...

У Тульскай вобласьці палае склад Wіldberrіes

У Алексіне пасьля атакі бясьпілётнікаў узьнік буйны пажар на...

Латвія мае адчыніць мяжу зь Беларусьсю

Урад Латвіі адкінуў пастанову аб закрыцьці мяжы. Аднова працы...

Удар па эканамічных артэрыях агрэсара: Украіна зьнішчае інфраструктуру ворага

Украінскія сілы абароны нанесьлі дакладныя й трапныя ўдары па...

ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: ПАМЯЦЬ ЖЫВЫХ

Украінцы шануюць памяць сваіх загінулых ваяроў. На Сьцяне памяці...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: