18 сакавіка 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Шалёная русіфікацыя: па-беларуску навучаецца ўсяго 8% беларускіх школьнікаў

За апошнія 10 гадоў колькасьць школьнікаў, якія навучаюцца на беларускай мове, зьменшылася на 34,4%, паведамляе «Позірк» са спасылкай на зьвесткі Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

У 2014 годзе іх было 135.523, а да 2024 года іх колькасьць скарацілася да 88.885. У той жа час колькасьць вучняў, якія вучацца на расейскай мове, павялічылася на 22,6%, з 808.293 да 991.274 (такім чынам, па-беларуску навучаецца 8,23% школьнікаў).

Рэгіянальная сітуацыя:

  • Брэсцкая вобласць: на беларускай мове зьніжэньне на 30,7% (з 32.425 да 22.479), на рускай — павелічэнне на 17,9% (з 126.400 да 149.018);
  • Віцебская вобласьць: -59,1% (з 13.112 да 5.366) і +14% (з 96.173 да 109.639);
  • Гомельская вобласьць: -37,2% (з 18.567 да 11.669) і +17,7% (з 128.468 да 151.158);
  • Гродзенская вобласьць: -43,2% (з 18.200 да 10.341) і +22,8% (з 89.146 да 109.509);
  • Менская вобласьць: -24,4% (з 35.811 да 27.074) і +34,4% (з 104.433 да 140.372);
  • Магілёўская вобласьць: -43,7% (з 13.468 да 7.588) і +13,3% (з 94.724 да 107.366);
  • Менск: +10,9% (з 3.940 да 4.368) і +32,7% (з 168.949 да 224.212).

Такім чынам, колькасьць навучэнцаў, якія карыстаюцца беларускай мовай, паступова зьмяньшаецца ў розных рэгіёнах краіны, у той час як на рускай мове навучанне павялічваецца.

Нагадаем, што па лукашысцкіх законах бацькам могуць адмовіць у навучаньні дзяцей па-беларуску, калі “школа ня мае для гэтага магчымасьцяў”. На практыцы гэта азначае поўную забарону навучаньня па-беларуску.

Вынік акупацыйнай палітыкі русіфікацыі, якую праводзіць расейскі стаўленьнік.

Апошняе

ЗША дазволілі закупкі расейскай нафты, загружанай на судны да 12 сакавіка

Міністэрства фінансаў ЗША выдала спэцыяльную ліцэнзію, якая дазваляе завяршыць...

Міністар адукацыі заявіў пра жаданьне пашыраць і папулярызаваць расейскую мову

Маскве на канфэрэнцыі Міжнароднай арганізацыі па расейскай мове. «Беларусь у...

Польскі палітычны шторм вакол SAFE і што ён нясе беларусам

Канфлікт вакол праграмы SAFE у Польшчы сапраўды часта называюць...

ЗСУ зьнішчылі ракетамі Storm Shadow завод «Крэмній ЭЛ» у Бранску

Як паведамілі ў Генштабе ЗСУ, у межах сыстэмнага зьніжэньня...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: