21 верасня 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Пікет супраць безвыбараў у Варшаве

Ля помніка Касьцюшку ў Варшаве прайшла пратэстацыйная акцыя, арганізаваная рухам “Вольная Беларусь”

Галоўнымі тэмамі акцыі сталі фальшывыя “выбары”, палітвязьні і вызваленьне Беларусі з-пад расейскай акупацыі.

З прамовамі выступілі лідар “Вольнай Беларусі” Зянон Пазьняк, сябра Нацыянальнага Сакратарыяту Павел Усаў і іх паплечнікі.

Прысутныя ўшанавалі памяць загінулых ва Украіне беларускіх гэрояў. Асобна ўзгадалі Эдуарда Лобавага, які загінуў роўна 2 гады таму, а перад прысутнымі выступіў яго сябра, актывіст Андрусь Цянюта.

Сярод выступоўцаў — былыя палітвязьні Ірына Шчасная і Віктар Пархімчык. Яны распавялі пра нечалавечныя ўмовы ў калёніях ды “катаваньні вязьняў рускім мірам”.

Галіна Пазьняк у сваёй прамове нагадала пра важнасьць захаваньня сваёй нацыянальнай ідэнтычнасьці, беларускай мовы і культуры. Валеры Буйвал казаў пра тое, што народ масава ігнаруе фальшывыя выбары, а рэжым “падвісае ў паветры” без падтрымкі людзей.

Лідар Руху салідарнасьці “Разам” Вячаслаў Сіўчык нагадаў прысутным пра яшчэ аднаго беларускага гэроя — Міхася Жызьнеўскага, які нарадзіўся менавіта 26 студзеня і аддаў сваё жыцьцё на Майдане падчас украінскай Рэвалюцыі Годнасьці. Асобная ўвага была нададзена таму, што ніводнае СМІ не ўзгадала нашых гэрояў.

НОВЫ ГЕРАРХ ГРЭКА-КАТОЛІКАЎ У БЕЛАРУСІ

У панядзелак, 14 верасьня 2026 году, Папа Леў XІV...

У варшаўскай краме правядуць аршанскі вечар

Выхадцы з Оршы Сяржук Доўгушаў і Арцём Сізінцаў 4...

Апошняе

Польскі Onet: Беларусь перапісвае гісторыю на расейскі лад

Польскае выданьне Onet апублікавала вялікі матэрыял пра тое, як...

Час Вэстмінстэра падыходзіць да канца: нацыяналістычныя партыі Вялікабрытаніі падпісалі супольны мэмарандум

Нягледзячы на тое, што дакумэнт зьяўляецца палітычнай дэклярацыяй, а не юрыдычным актам, ён стаў...

НОВЫ ГЕРАРХ ГРЭКА-КАТОЛІКАЎ У БЕЛАРУСІ

У панядзелак, 14 верасьня 2026 году, Папа Леў XІV...

У Польшчы затрымалі падазраваных ў нелегальным атрыманьні мільёнаў злотых ад Белсату

Варшаўская акруговая пракуратура выставіла абвінавачаньні Кшыштафу М. і Шымону...

Распачалася праца над стварэньнем Сусьветнага Беларускага Кангрэсу

На 36-й сустрэчы беларусаў Паўночнай Амэрыкі ў Нью-Ёрку ўдзельнікі...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: