23 лістапада 2024

Беларускае нацыянальнае медыя

Вольга Івашына: “Мы не можам сабе дазволіць зьмірыцца з думкай, што палітвязьні адседзяць свае тэрміны цалкам.”

Вольга Івашына – жонка палітзьняволенага Дзяніса Івашына, журналіста, асуджанага да 13 гадоў і 1 месяца зьняволення па абвінавачаньнях у “здрада дзяржаве”, “незаконным зборы і распаўсюдзе зьвестак аб прыватным жыцьці”.

Дзяніса затрымалі супрацоўнікі КДБ 12 сакавіка 2021 года. Журналіст публікаваў расследаваньні на сайце InformNapalm і ў газеце “Новы час”. Ён распавядаў, як журналісты ідэнтыфікавалі былых супрацоўнікаў украінскага спецпадраздзяленьня “Беркут”, якія ўдзельнічалі ў разгонах беларускіх пратэстаў у шэрагах беларускага АМАПа. Зараз Дзяніс Івашын знаходзіцца ў турме ва ўмовах строгага рэжыму.

Медыя “Warta” сустрэлася са спадарыняй Вольгай, каб даведацца пра апошнія навіны аб Дзянісе, пачуць яе бачаньне цяперашняга стану беларускіх палітвязьняў, падыходаў і механізмаў іх вызваленьня.

Спадарыня Вольга, ці маеце вы інфармацыю, якія апошнія навіны прыходзяць ад Дзяніса, што ён паведамляе ў сваіх лістах?

Вольга Івашына (далей — В.І.): — Лістоў ужо няма 13 дзён (на дату 5.08.24 – рэд.), гэта можа азначаць, што хутчэй за ўсё Дзяніс зараз у ШЫЗА. Аднак з апошніх лістоў, якія даходзілі, вядома, што настрой у Дзяніса практычна не мяняецца — зьмест лістоў даволі аптымістычны, бадзёры. Дзяніс баявы дух не губляе, усім перадае прывітаньні. Ён піша, што спадзецца на хуткую сустрэчу. Але можа ён проста так супакойвае, падбадзёрвае, стараецца каб мы не гублялі духу.

А ці сапраўды вы даеце сабе з гэтым рады?

В.І.: –Так. Дзяніс кажа, каб мы адна адну (Вольга і маці Дзяніса – рэд) падтрымлівалі і гэта натуральна. Проста па-іншаму быць не можа. Дзяніс хоча, каб мы станоўча мыслілі. Паводле філязофіі скандынаўскіх народаў, гэта дапамагае: нават нейкія дробныя радасьці вельмі падтрымліваюць, галоўнае толькі іх заўважаць і перажываць.

Як вы лічыце, ці дайшла да Дзяніса навіна аб тым, што з лукашэнаўскіх турмаў у ліпені былі вызвалены некаторыя палітвязьні?

В.І.: — Мяркую, што так. Цалкам магчыма. Ён жа выпісвае прэсу там, у ёй магла быць пададзена навіна пра “добрага дзядзю, што зьміласьцівіўся”.

Спадырыня, Вольга ці маеце вы надзею, веру ў тое, што Дзяніс ды іншыя палітвязьні выйдуць раней сваіх тэрмінаў?

В.І.: –Канешне, ёсьць вера ў тое, што гэты пакутны час неўзабаве скончыцца.

Аднак нярэдка гучыць думка, і ў, прыватнасьці, ад арганізацый, якія дапамагаюць палітвязьням, што, маўляў, трэба зьмірыцца з тым, што палітвязьні адседзяць свае тэрміны цалкам, потым выйдуць і атрымаюць дапамогу.

В.І.: — Канешне, тыя хто хоць трошкі разьбіраецца ў палітычных працэсах ды й ў працэсах, што адбываюцца ў нашым рэгіёне, маглі такое сказаць ячшэ ў 2020 годзе. Але мы не можам сабе дазволіць зьмірыцца з такой думкай.

А тым, хто так кажа, мы можам адказаць толькі адно: займіце месца каго-небудзь зь палітвязьняў ды пакажыце, як там можна прымірацца да такога, як жыць тым, што будзеш сядзець да канца.

А што мы, простыя беларусы, сваякі палітвязьняў, палітычная актывісты, можам рабіць, каб дапамагчы палітвязьням выйсьці раней?

В.І.: — Напэўна, найважнейшым пунктам будзе вынесьці пытаньне палітвязьняў, як бы гэта дзіўна зараз не гучала, з палітычнага трэку ў гуманітарны. Паколькі гэта людзі, і найперш, людзі. Большасьць зь іх нечакала ўвогуле ,што зь імі такое здарыцца, зусім не для таго яны выходзілі на тыя ж самыя пратэсты. Увогуле, выпадкова трапілі у тыя палітычныя, пратэсныя працэсы, што разгортаваліся ў 2020г. Такія людзі адчулі сапраўдны шок. А, улічваючы, якія ўмовы ў турмах, то можна толькі спадзявацца, што яны дажывуць хаця б да моманту вызваленьня. Таму, безумоўна, вызваляць і ратаваць людзей трэба ўсімі магчымымі спосабамі. Пры тым, канешне, ж не выходзіць за межы маралі.

Вы сказалі “не выходзіць за межы маралі” , ці не выходзім мы за межы маралі, калі згаджаемся ісьці на перамовы з лукашэнаўскім рэжымам па пытаньню вызваленьня альбо абмену палітвязьняў?

В.І.: — Не, не выходзім. Але ў ракурсе маралі, канешне, трэба прымаць пад увагу, што той бок будзе прасіць у абмен.

Усё ж такі, вядомы факт, што падчас вайны размаўляюць і з тэрарыстамі. Мне, увогуле, не зразумела, адкуль зьявіўся гэты штамп “ніякіх перамоваў”, распаўсюд такой думкі – гэта глупства. Заўсёды дамаўляюцца за людзей. А як жа прыклад Ізраіля, калі ў абмен на аднаго ізраільскага жаўнера, улады Ізраілю пагадзіліся выдаць Хамасу 1000 вязьняў, сярод якіх амаль палову складалі тэрарысты.

Як ставіцца да згоды беларускіх палітвязьняў пісаць памілаваньне?

В.І.: — Гэтыя паперкі ні для каго не зьяўляюцца сапраўдным сьведчаньнем, нават для тых жа чыноўнікаў і супрацоўнікаў турмаў і калоній. Яны цудоўна разумеюць, што людзі патрапілі туды без віны, так званыя “злачынствы” былі сфальсікаваныя. У іх нават ёсьць аддзелы казачнікаў, дзе сачыняюцца справы проста з мэтай, каб людзей пасадзілі на даўжэйшы тэрмін.

Зразумела, ёсьць людзі палітычна не заангажаваныя, такія што не зьяўляліся палітычнымі актывістамі, але апынуліся не ў тым месцы не ў той час ды патрапілі ў аўтазак, а потым іх чакаў суд і вязьніца. Як успрымаць сапраўдных палітычных актывістаў, якія згаджаюцца пісаць памілаваньне?

В.І.: — Мяркую, што ў грамадстве няма асуджэньня такім учынкам, ніхто не можа крытыкаваць чалавека за тое, што ён хоча выжыць. Але, безумоўна, з маральнага боку, палітычным рабіць такі крок значна цяжэй. Аднак, паколькі ў Беларусі пакуль ячшэ не склаўся так званы інстытут рэпутацыі, то на дадзены момант, мне падаецца, што такі ўчынак не будзе мець ніякага значэньня ў будучыні.

То бок, калі палітычнаму вязьню будзе маральна цяжка пайсьці на такі крок, але загадзя ён будзе ведаць, што потым не будзе асуджэньня і крытыкі з боку грамадзства, то гэта будзе адбывацца не тое, што зь лёгкай душой, але нашмат спакайней.

Ёсьць такі чыньнік, што вязьні могуць баяцца нейкага асуджэньня. Да таго ж, я ведаю такую гісторыю, калі людзі, што ў вязьніцы, спрабуюць даведацца праз іншых людзей пра тое, як да іх будуць ставіцца пасьля падпісаньня памілаваньне, ці будуць ім дапамагаць фонды дапамогі палітвязьняў. Ну як такое можа быць? Палітвязьні — гэта, перадусім, людзі.

Як вы пракамэнтуеце апошнюю заяву спадара Ягорава, прапанову падтрымаць ідэю вяртаньня паслоў зь Эўропы ў Беларусь і ,такім чынам, пагадзіцца, даць пэўны кавалачак легітымнасьці Лукашэнку? На вашу думку, чаму гэта было ўспрынята з такой вялікай крытыкай?

В.І.: — Я так зразумела, што гэта адзін з прапанаваных магчымых механізмаў, варыяцый такой дарожнай мапы. Гэта пра тое, як усё ж такі пачаць вызваляць людзей. Мне падаецца, што гэта магчыма, але, канешне, самае важнае, што скажа акурат той бок, таму што ні беларускія дэмакратычныя сілы, ні нейкія там палітычныя рухі не могуць быць удзельнікамі такіх перамоваў, калі яны нават пачнуцца. Зразумела, што гэта пераважна прапанова для заходніх партнёраў. Але сам механізм, як па мне, цалкам прымальны.Такая вось умоўная, частковая лігітымізацыя… я не думаю, што гэта ёсьць як такавая легітымізацыя. Бо зноў-такі, нават падчас вайны вядуцца перамовы пра абмен палонных і гэтак далей. Гэта не надае легітымнасьці. Як лічылі таго ж Пуціна міжнародным злачынцам, такім яго лічаць і зараз.

Вяртаньне паслоў у Беларусь — гэта балы толькі Лукашэнку, ці гэта таксама патрэбна простым беларусам?

В.І.: —Я спадзяюся, што гэта будзе “плюс” простым беларусам, якія нарэшце змогуць атрымліваць візы, бачыцца са сваякамі, якія раз’ехаліся па ўсім сьвеце і г.д. Шмат пытаньняў вырашыцца менавіта для беларусаў, а не для рэжыму.

Ці лічыце вы што “дэмакратычная сілы” Беларусі робяць дастаткова для вызваленьня палітвязьняў?

В.І.: —Два гады таму я прыняла рашэньне далучыцца да “Асацыяцыі сваякоў і колішніх палітвязьняў”, таму што як раз такі бачыла, што робіцца недастаткова. Асацыяцыя была ініцыявана Тацьцянай Хоміч і Сьвятланай Мацкевіч. Таксама ў асацыяцыю ўваходзіць муж палітзьняволенай Ірыны Слаўнікавай Аляксандар Лойка. Аляксандар накіроўваў зварот да Сьвятланы Ціханоўскай і зусім не быў задаволены вынікам. То бок, утварылася пэўная група сваякоў палітзьняволеных, што пабачылі, што тымі, хто называе сабе “беларускімі палітычнымі сіламі і праваабарончымі арганізацыямі” робіцца недастаткова, альбо нічога.

“Асацыяцыяй сваякоў і колішніх палітвязьняў” быў апублікаваны зварот, які адкрыты для падпісаньня для сваякоў палітвязьняў і тых палітвязьняў, што ужо выйлі на волю. Прачытаць і падпісаць яго можна на сайце: https://freebelarusprisoners.org/.

Калі коратка, то зварот акрэсьлівае бягучы стан з палітвязьнямі ў Беларусі ды агучвве заклік да лідэраў свабоднага сьвету да больш рашучых дзеяньняў па вызваленьні палітвязьняў. Не выключаюцца перамоўныя працэсы, намаганьні як публічнага, так і непублічнага характару. Асацыяцыя ў сваю чаргу гатова прымаць актыўны ўдзел у распрацоўцы новых падыходаў, тактыкі і стратэгіі.

Вартае ўвагі

АБ ВЫЗВАЛЕНЬНІ ПАЛІТВЯЗЬНЯЎ У БЕЛАРУСІ (Р Э Л І З)

Праблема вызваленьня беларускіх палітвязьняў застаецца самым вострым пытаньнем на...

Расейская праваслаўная царква — пагроза нацыянальнай бясьпецы Швэцыі

Пабудаваная ў 2017 годзе расейская праваслаўная царква на ўскраіне...

НЕЛЬГА ГАЛАСАВАЦЬ НА ПСЭЎДАВЫБАРАХ ДЫКТАТУРЫ

Кіраўніцтва Нацыянальна-Вызвольнага Руху "Вольная Беларусь" перасьцерагае беларусаў аб тым, каб не далі сябе ашукаць і скарыстаць дзеля прапаганды фальшывай легітымізацыі рэжыму Лукашэнкі.

Па сутнасьці

Мушу адказаць на адно палітычна значымае пытаньне, якое часам...

Апошняе

АБ ВЫЗВАЛЕНЬНІ ПАЛІТВЯЗЬНЯЎ У БЕЛАРУСІ (Р Э Л І З)

Праблема вызваленьня беларускіх палітвязьняў застаецца самым вострым пытаньнем на...

Расейская праваслаўная царква — пагроза нацыянальнай бясьпецы Швэцыі

Пабудаваная ў 2017 годзе расейская праваслаўная царква на ўскраіне...

НЕЛЬГА ГАЛАСАВАЦЬ НА ПСЭЎДАВЫБАРАХ ДЫКТАТУРЫ

Кіраўніцтва Нацыянальна-Вызвольнага Руху "Вольная Беларусь" перасьцерагае беларусаў аб тым, каб не далі сябе ашукаць і скарыстаць дзеля прапаганды фальшывай легітымізацыі рэжыму Лукашэнкі.

Па сутнасьці

Мушу адказаць на адно палітычна значымае пытаньне, якое часам...

Стратэгія. Ці магчымы перамены?

Агульная канцэпцыя дзеяньня апазіцыі і грамадства для пераняцьця ўлады...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: