22 кастрычніка 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Маштабная дэрусіфікацыя ў Адэсе: знясуць помнік Пушкіну і пераймянуюць вуліцы, звязаныя з Расеяй

У сетцы з’явілася распараджэньне кіраўніка Адэскай ваеннай адміністрацыі Алега Кіпера з пералікам тапонімаў, якія зьбіраюцца перайменаваць.

Вуліцу Пушкінскую пераймянуюць у Італьянскую, вуліцу Паўстоўскага – 28-й брыгады, Армейскую – у Незалежнасьці, вуліцу Івана Буніна ў вуліцу Ніны Стракатай.

Вуліца Бабеля стане Дзмітрыя Іванова, вуліца Ільфа і Пятрова – Сем’і Глодан, бульвар Жванецкага – бульварам Ваенна-марскіх сіл, Юрыя Алешы – Віталя Баравіка. Прасьпект Гагарына стане прасьпектам Лесі Украінкі, а завулак Ляпуновых стане завулкам Аляксандра Ройтбурда.

Думская плошча стане Біржавай, Марыінская вуліца ў Вялікадалінскім стане вуліцай Алега Кушніра, вуліца Льва Талстога – вуліцай Кіры Муратавай, плошча Льва Талстога – плошчай Мендаля Сферыма, Дваранская – Усевалада Змеенка, вуліца Строганава стане Максіма Чайкі, а два завулкі Ціміразева — Гэтманьскім і Гайдамацкім.

Таксама знясуць помнік Аляксандру Пушкіну на Прыморскім бульвары. Манумент быў зроблены на ахвяраваньні гараджан і адкрыты ў 1889 годзе. Адэскі помнік Пушкіну быў другім, усталяваным у Расійскай Імперыі, першы быў усталяваны ў Маскве.

У Швайцарыі адкрылі абноўлены помнік Тадэвушу Касьцюшку з беларускім валуном у падмурку

17 кастрычніка ў швайцарскім Золятурне адкрылі адрэстаўраваны помнік Тадэвушу...

Генпракурор: за паўтара года па палітычных крымінальных справах асудзілі 2500 чалавек

За паўтара года пракуроры падтрымалі дзяржаўнае абвінавачанне больш як...

Апошняе

У Мічурынску ў Расеі атакаваная нафтаперапампоўная станцыя: пачаўся пажар, — паведамляюць маніторы

Паводле папярэдняй інфармацыі, для ўдару па нафтаперапампоўнай станцыі «Нікольская»...

19 кастрычніка 1988 году было абвешчана стварэньне Беларускага Народнага Фронту

БНФ стаў той палітычнай сілай, якая здабыла беларусам Незалежнасьць,...

У Швайцарыі адкрылі абноўлены помнік Тадэвушу Касьцюшку з беларускім валуном у падмурку

17 кастрычніка ў швайцарскім Золятурне адкрылі адрэстаўраваны помнік Тадэвушу...

Спадарожнікі NASA зафіксавалі пажар на заводзе звадкаванага прыроднага газу «Газпрому»

Спадарожнікі NASA зафіксавалі пажар на заводзе звадкаванага прыроднага газу...

Прэм’ер Летувы: правяраецца вэрсія сабатажу пасьля пралёту дрона

Прэм’ер-міністар Летувы Міндаўгас Сінкявічус заявіў, што вэрсію сабатажу трэба...

У Беларусі прызначылі новага кіраўніка грэка-каталіцкай супольнасьці

17 кастрычніка ў Менску Лявонцій Тумоўскі ўступіў у пасаду...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: