24 верасня 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

У Турме памёр палітвязень Ігар Леднік

Былы сябра партыі “Грамада” Ігар Леднік памёр у зьняволеньні на 64-м годзе жыцьця.
Ігар Леднік быў затрыманы 12 красавіка 2022 г. і асуджаны на тры гады зьняволення па арт.367 (паклёп на Лукашэнку) за публікацыю ў партыйным часопісе БСДП “Пазіцыя”. Нягледзячы на інваліднасьць, яго прыгаварылі да трох гадоў калоніі. У зьняволеньні здароўе актывіста пагоршылася. У ліпені 2022 года яму зрабілі аперацыю на страўнікава-кішачным тракце.

3 гады калоніі Ігару Ледніку прызначыла “судзьдзя” Таццяна Шоцік, вядомая сваімі палітычна матываванымі прысудамі. Яна ўзначальвала працэсы па справе футбаліста Васіля Хамутоўскага, музыкі Аляксандра Кухарэнкі, экс-адваката Андрэя Мачалава, перакладчыцы Вольгі Калацкай. Таксама яна асудзіла мінчука да трох месяцаў арышту за надпіс «НЕТ ВОЙНЕ» на плоце.

Ігар Леднік актыўна выступаў за ліквідацыю Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі і лічыў, што Будапешцкі мэмарандум быў парушаны ў Беларусі пасля разгону Вярхоўнага Савета ХІІІ скліканьня, што прывяло да ўсталяваньня ў Беларусі дыктатуры, збліжэньня яе з Расеяй і падрыву бясьпекі ў эўрапейскім рэгіёне.

На гэты момант мы ведаем пра яшчэ мінімум чатырох беларусаў, забітых у лукашысцкіх вязьніцах: Вітольд Ашурак, Мікалай Клімовіч, Алесь Пушкін, Вадзім Храсько.

Злом, альбо кошт «перамогі»

Справа Зьміцера Зары і вайсковых служачых у Мачулішчах хутчэй...

У варшаўскай краме правядуць аршанскі вечар

Выхадцы з Оршы Сяржук Доўгушаў і Арцём Сізінцаў 4...

Апошняе

Злом, альбо кошт «перамогі»

Справа Зьміцера Зары і вайсковых служачых у Мачулішчах хутчэй...

Латвія ўвядзе 300% мыта на збожжа з Беларусі

Латвія плянуе ўвесьці 300-працэнтнае мыта на транзыт збожжа з...

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь

Былы палітвязень Анджэй Пачобут сёньня перасёк польска-беларускую мяжу і...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: