1 ліпеня 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Прэм’ера спэктаклю “Шлях да Бэтлеему” тэатру Купалінка ў Варшаве

7 студзеня ў касьцёле сьвятога Аляксандра ў Варшаве адбылася прэм’ера каляднага спэктаклю «Зорка да Бэтлеему» ад тэатру “Купалінка”.

Рэжысерка спэктаклю – Натальля Локіць, аўтар – Сяргей Кавалёў.

Героі спэктаклю “Зорка да Бэтлеему” – гэта вобразы-сымбалі, кожная роля і рэпліка складаецца ў адзіную карціну, што паказвае беларускае грамадства. Талент твору заключаецца ў тым, што гледач здагадваецца, праэцыруе вобразы Осліка, яго Гаспадра, Парсюка, Льва, Малпы, Жаўнераў (адмоўныя героі, адзіныя, хто размаўляе на расейскай у п’есе), Зорак на рэальных персаналій сучаснасьці. Найбольш яскрава героі раскрываюць сябе ў сваім стаўленьні да пошуку Бога.

У цэнтры твору – Язэп, Марыя і іх дзіцятка, Бог. Ролю Марыі выдатна сыграла Юстына Карпіловіч. Адным з самых кранальных момантаў спэктаклю была калыханка малому Езусу. Гледачы былі зачараваныя голасам Юстыны, дарэчы, яна жа і напісала словы да калыханкі.

Юстына Карпіловіч у ролі Дзевы Марыі. Здымак узяты з фэйсбук-каналу “Купалінка”

Прэм’ера адзначылася аншлягам. Па завяршэньню дзеі публікала дзякавала артыстам бурнымі апладысментамі.

Сярод гледачоў былі: аўтар п’есы Сяргей Кавалеў, ксёндз Вячаслаў Барок і палітык Зянон Пазьняк. Напрыканцы спэктаклю ганаровыя госьці далучыліся на сцэне да артыстаў, зьвярнуліся да ўдзельнікаў тэатру і гледачоў словамі падзякі і пажаданьняў.

Зянон Станіслававіч, вядомы не толькі як палітык, але як пісьменьнік і знаўца тэатру,  адзначыў выдатную гульню актораў, пастаноўку, рэжысерскую працу, вакал і спевы спэктаклю.

Тэатральная студыя “Купалінка” дзейнічае з 2020 года для мігрантаў ў Варшаве, гэта першы тэатр для мігрантаў у Варшаве. Артысты тэатру – пераважна беларускія дзеці і падлеткі, але таксама ўдзельнічаюць дарослыя, далучаюцца да трупы і дзеці з Украіны.

У эфіры Эўрарадые Яўген Магда прапанаваў схему ўзаемадзеяньня ўкраінскіх уладаў з лукашысцкім рэжымам

Камэнтуючы ўльтыматум Зеленскага Лукашэнку, ўкраінскі палітолаг адзначыў: "Украіна павінна паставіць...

Беларуская супольнасьць просіць пазначыць сваю гістарычную спадчыну на Грунвальдзкім полі

Беларускія актывісты і прадстаўнікі дыяспары распачалі кампанію за ўсталяваньне...

У касьцёле св. Аляксандра прайшоў урок беларускай мовы з Зянонам Пазьняком

Ініцыятыва праводзіць «Урокі роднай мовы» нарадзілася нядаўна, а ўжо дэбютныя сустрэчы прайшлі з аншлагам. Гасьцінны гаспадар імпрэзы, ксёндз Вячаслаў Барок, запрашае ўсіх на будучыя сустрэчы.

Апошняе

Францыя ўпэўнена разабралася з Нарвэгіяй

Францыя ўпэўнена разабралася з Нарвэгіяй, хаця на поле выйшлі...

Пуцін і Лукашэнка сустрэліся ў рэзыдэнцыі на Валдаі, заяваў для прэсы ня будзе, — Пяскоў

Паводле словаў прэс-сакратара Пуціна Дзьмітрыя Пяскова, бакі абмяркоўваюць рэгіянальную...

26 чэрвеня 2022 году, чатыры гады таму

26 чэрвеня 2022 году, чатыры гады таму, пад Лісічанскам...

Праз дэфіцыт паліва ў Расеі ў некалькіх раёнах Забайкальскага краю прыпынілі вываз сьмецьця

Рэгіянальны апэратар «Олерон+» паведаміў, што часова ня можа абслугоўваць...

Лукашэнка заявіў, што нядаўна сустракаўся з прадстаўнікамі Зяленскага: “Хлопцы, трэба дамаўляцца”

Аляксандар Лукашэнка паведаміў, што нядаўна правёў сустрэчу з прадстаўнікамі...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: