21 лістапада 2024

Беларускае нацыянальнае медыя

Блізкі Усход: цені Кітаю

На фоне распачатай 7 кастрычніка агрэсіі ісламскіх тэрарыстаў супраць Ізраіля, МЗС Кітая заклікала Тэль-Авіў да «стрыманасьці» i рэалiзацыi «прынцыпу дзвюх дзяржаў для двух народаў». У адказ Ізраіль выказаў расчараваньне пазіцыяй Пекіна. Найперш, з-за таго, што ў ёй няма адназначнага асуджэньня забойства мірных жыхароў. (У іх лік, паводле паведамленьня Кітайскай гандлёвай палаты ў Ізраілі, уваходзяць і, як мінімум, трое кітайцаў, застрэленых тэрарыстамі, плюс яшчэ чацвёра, якія лічацца без вестак зьніклымі). Ізраільскія дыпламаты, адзначыўшы, што чакалі адназначнага асуджэньня дзеяньняў ХАМАС, заявілі, што, калі забіваюць мірных людзей на вуліцах, не час успамінаць пра «дзьве дзяржавы».

Асудзіў пазіцыю Пекіна ў дачыненьні да канфлікту паміж Ізраілем і ХАМАС і лідэр большасьці ў Сенаце ЗША Чак Шумер, які заявіў: «Я заклікаю Вас і ўвесь кітайскі народ устаць на бок ізраільскага народа і асудзіць баязлівыя і зласлівыя напады на яго. Я гавару гэта з павагай, але я быў расчараваны заявай міністра замежных спраў, у якой ён не выказаў спачуваньня і падтрымкі ізраільскаму народу падчас гэтых трагедый». Праз некалькі гадзін пасля гэтай заявы старшыня КНР Сі Цзіньпін як ні ў чым не бывала сустрэўся ў Пекіне з дэлегацыяй амерыканскіх сенатараў.

А яшчэ праз некалькі дзён пасля гэтага, у сярэдзіне кастрычніка, Кітай афіцыйна абвінаваціў Ізраіль у тым, што яго дзеяньні ў адказ на напад баевікоў ХАМАС выйшлі «за рамкі самаабароны». Аб гэтым заявіў кіраўнік МЗС Кітая Ван І. У тэлефоннай размове з кіраўніком МЗС Саудаўскай Аравіі прынцам Фейсалам бін Фарханам ён таксама адзначыў, што Ізраілю варта прыслухацца да заклікаў міжнароднай супольнасьці і генсека ААН і спыніць «калектыўнае пакараньне» жыхароў сектара Газа.

«Кітай выступае супраць і асуджае ўсе дзеяньні, якія шкодзяць грамадзянскаму насельніцтву, паколькі яны ідуць уразрэз зь чалавечым сумленьнем і парушаюць асноўныя нормы міжнароднага права», — падкрэсліў кіраўнік кітайскай дыпляматыі, таксама заклікаўшы Ізраіль і ХАМАС не рабіць ніякіх дзеяньняў па далейшай эскалацыі ўзброенага канфлікту i як мага хутчэй сесьці за стол перамоваў. Заадно Ван І заявіў, што ўрад Ізраіля павінен неадкладна спыніць «калектыўнае пакараньне» жыхароў сектара Газы.

Дзьвума днямі раней той жа кіраўнік МЗС КНР Ван І у тэлефоннай размове з дарадцам прэзідэнта Бразіліі Селсу Амарымам паведаміў, што для Кітая «палестынскае пытаньне» зьяўляецца стрыжнем блізкаўсходняй праблемы. На думку кіраўніка кітайскай дыпляматыі, справядлівасьць у адносінах да палестынскага народа так і не была адноўлена: канфлікт яшчэ раз трагічна даказаў, што выхад з палестынскай праблемы заключаецца ў больш хуткім аднаўленьні сапраўдных мірных перамоў і рэалізацыі законных правоў палестынскага народа.

Як сьледства, Кітай і яго МЗС заклікаюць «да найхутчэйшага скліканьня ўплывовай міжнароднай мірнай нарады з мэтай дасягненьня шырокага кансэнсусу ў міжнароднай супольнасьці на аснове рашэньня аб суіснаванні дзьвюх дзяржаў, а таксама распрацоўцы графіка і «дарожнай карты» для дасягненьня гэтай мэты». У вырашэньні палестынскага пытаньня, на думку кітайскай дыпляматыі, нясе адказнасьць ААН, якая абавязана адыгрываць і «належную ролю». «Неабходна ўрэгуляваць канфлікт на аснове прынцыпу дзьвюх дзяржаў для двух народаў і стварыць незалежную дзяржаву Палестына», — такі заклік змяшчаецца і ў афіцыйнай заяве МЗС КНР.

Гэтыя па-азіяцку мудрагелістыя заявы былі зроблены на фоне аб’яўлення кіраўніцтвам ХАМАС пятніцы 13 кастрычніка «Сусьветным днём джыхаду», або «Днём лютасьці» і закліку ісламістаў да сусветнага габрэйскага пагрому і прычыненьня шкоды габрэям і ізраільцянам па ўсім свеце. У Пекіне на гэты заклік адрэагавалі ўзброеным нападам на супрацоўніка пасольства Ізраіля. Па дадзеных The Jerusalem Post, яно адбылося за межамі дыпляматычнай місіі, але ў тым раёне, дзе яна размешчана. Ізраільцянiн, па інфармацыі Yedioth Ahronoth, быў цяжка паранены і шпіталізаваны з нажавым раненьнем.

У дадзеным кантэксьце варта адзначыць, што пасля пачатку канфлікту паміж ХАМАС і Ізраілем антысемітызм літаральна апанаваў кітайскі інтэрнэт. Нягледзячы на тое, што афіцыйны Пекін адкрыта не прымае чый-небудзь бок, шматлікія кітайскія камэнтатары і карыстачы сеткі ахвотна выказваюць непрыязнасьць да габрэяў і падтрымку Палестыне. Некаторыя нават абараняюць і прапагандуюць Халакост. Акаўнт пасольства Ізраіля ў Кітаі нават быў вымушаны закрыць разьдзел камэнтароў пасьля таго, як тысячы разгневаных карыстальнікаў сеткі пакінулі ў ім свае антысеміцкія камэнтары.

Кітайскія карыстальнікі сеткі абвінавачваюць Ізраіль у жорсткім уціску палестынцаў на працягу дзесяцігодзьдзяў і сьцвярджаюць, што Ізраіль заслугоўвае кровапраліцця. Адзін з найбуйных блогераў КНР, які мае на Weibo больш за мільён падпісчыкаў, Цзыу Сяшы напісаў: «У мінулым Нямеччына вас пераследвала. Цяпер вы пераследуеце палестынцаў. Не заганяйце іншых у кут, таму што вы толькі капаеце сабе магілу». Нярэдкія і камэнтары, якія ўсхваляюць Адольфа Гітлера, адказнага за Халакост і сьмерць мільёнаў габрэяў падчас вайны. (На думку дасьледчыкаў-кітаістаў, цяперашні ўсплёск інтэрнет-антысемітызму, як і ён сам, у Кітаі ўзьніклі на ўжо добра падрыхтаванай глебе. На працягу многіх гадоў у кітайскім інтэрнэце цыркулявалі тэорыі змовы аб яўрэях, якія сьцвярджаюць, што яны праз арганізацыі накшталт масонства таемна кантралююць урад ЗША і ўплываюць на ўвесь сьвет).

Характэрна, што ў першыя дні пасля нападзеньня тэрарыстаў ХАМАС афіцыйныя асобы Кітая ніяк не камэнтавалі сітуацыю ў Ізраілі. Улічваючы тое, як шмат казалі пра кітайскі план вырашэньня канфлікту пасля візіту прэзідэнта Палестыны Махмуда Абаса ў Пекін у чэрвені гэтага года, такая адсутнасьць рэакцыі здаецца вельмі дзіўнай. Тым больш, што некаторыя аналітыкі абвінавацілі Кітай у тым, што здарылася ў Ізраілі 7 кастрычніка ў той жа дзень.

Вайна паміж Ізраілем і ХАМАС, на думку Wall Street Journal, багатая не толькі імклівым ростам антысемітызму і рэгіянальным пажарам. Яна таксама ўплывае на глабальны баланс сіл, зьнясільваючы амерыканскія і эўрапейскія рэсурсы, аслабляючы ціск на Расію і падаючы новыя магчымасьці Кітаю. Цытуючы гэтую выснову аўтараў WSJ, аналітыкі BIoomberg адзначаюць, што Кітай, Расея і Іран даўно імкнуцца падарваць міжнародную сістэму, якая падтрымліваецца ЗША, і зараз карыстаюцца тым, што Амерыка адцягнулася.

Адным з першых наступстваў гэтага адцягненьня, як і распачатай вайны ў цэлым, стаў калапс праекта IMEС, які Д.Байдэн анансаваў на нядаўнім саміце G20 у Нью-Дэлі. Падзеі ў Ізраілі ўжо па сутнасьці хаваюць гэты праект па злучэньні Еўропы, Блізкага Усходу (у асобе Ізраіля, Саудаўскай Аравіі, ААЭ, Іарданіі) і Індыі. У той час як Кітай пацірае рукi і з палёгкай уздыхае.

У медыя праект гандлёвага калідора з Індыі ў Еўропу праз Блізкі Усход IMEС падаецца як ініцыятыва ЗША, якая кідае выклік кітайскаму лагістычнаму праекту «Адзін пояс, адзін шлях», арыентаванаму на больш шчыльную ўвязку вакол Пекіна эканомік 68 краін, у якіх пражывае дзьве трэці насельніцтва сьвету, дзе ствараецца каля паловы сусьветнага ВУП. (Кітай разьвівае гэты праект ужо больш за 10 гадоў, у яго толькі з боку кітайскіх банкаў укладзена больш за 300 млрд долараў).

СМІ Індыі ўжо пішуць, што распачатыя ваенныя дзеяньні ў Ізраілі фактычна перакрэсліваюць якія-небудзь пэрспектывы лагістычнага шляху IMEC, які ўключаў два асобныя калідоры з марскіх і чыгуначных ветак (усходні – які злучае Індыю з краінамі Персідскага Заліва; паўночны – які аб’ядноўвае краіны Персідскага Заліва).

А яшчэ за некалькі дзён да нападу 7 кастрычніка на Ізраіль, заходнія медыя пісалі, што IMEC арыентаваны на тое, каб «паменшыць нестабільнасьць на Блізкім Усходзе». Цяпер жа, пасля нападу тэрарыстаў ХАМАС, раптам «высьветлілася», што нават склад удзельнікаў праекта IMEС нібыта паказвае на рознасьць іх інтарэсаў паміж сабой, а галоўнае – з ЗША. Цяпер адносіны Ізраіля і манархій Заліва зноў замарозіліся. А ў выпадку правядзеньня вялікай апэрацыі ў Сектары Газа Эр-Рыяд будзе вымушаны падтрымаць палестынцаў – асьцерагаючыся ўзмацненьня Ірана. І ў такім выпадку казаць аб нармалізацыі адносін ужо не даводзіцца.

Іран, а таксама Катар і Турцыя ўжо прадэманстравалі пракітайскую і антыізраільскую пазіцыю – пад маркай, што ЗША, прадставіўшы IMEC з помпай і «не ў традыцыях Усходу», абышліся нядбайна з іх інтарэсамі. Катар даў зразумець, што выбудоўвае сваю дзяржаўную стратэгію-2030 з акцэнтам на праект КНР «Адзін пояс, адзін шлях». Турцыя пазіцыянуе сябе самастойным гульцом, адкрываючы ў сябе пабудаваную Масквой АЭС і абдумваючы стварэньне з Расеяй энергетычнага хаба. Рознагалосьсі, якія ёсьць з ЗША ў Ірана агульнавядомыя (дзякуючы ім зусім не падаюцца кансьпіралогіяй тэзісы аб тым, што ХАМАС падтрымліваецца Іранам, які, у сваю чаргу, з’яўляецца падкантрольнай Кітаю проксі, а значыць у КНР далі дазвол на правядзеньне апэрацыі).

Агрэсія і вайна супраць Ізраіля вельмі выгадныя Кітаю і лабістам яго праекта «Адзін пояс, адзін шлях» яшчэ і стымуляваньнем жаданьня «зьмяніць бакі» сярод патэнцыйных удзельнікаў альтэрнатыўнага праекта IMEC, які зводзіць на нішто магчымасць яго рэалізацыі. Характэрны прыклад. У Вашынгтоне імкнуліся дапамагчы Эр-Рыяду (і Абу-Дабі) стварыць процівагу Кітаю. Саудаўцы спачатку гэтае пачынаньне віталі, але ўжо праз дзень пасьля нападу на Ізраіль, прадэманстравалі яго непрыманьне. Прычым у вельмі задзірлівай форме – прыняўшы актыўны ўдзел у сумесных вучэньнях спецпадразьдзяленьняў ваенна-марскіх сіл Кітая і Саудаўскай Аравіі «Блакітны меч-2023» на кітайскай ваенна-марской базе Чжаньцзян (правінцыя Гуандун).

Цяпер Кітай спадзяецца падарваць пазіцыі ЗША у рэгіёне. Калапс транспартнага праекта IMEС з Індыі ў Еўропу як незаможнай альтэрнатывы кітайскаму «Адзін пояс — адзін шлях», — як і калапс усёй палітыкі адміністрацыі Д. Байдэна – цалкам у інтарэсах Пекіна. Дзякуючы яму з цяперашняй сітуацыі мэтанакіравана створанага крывавага хаосу пераможцам цалкам можа выйсці не толькі Іран, але і Кітай, які спрабуе запоўніць вакуум на Блізкім Усходзе, які пакідаецца амерыканцамі.


Projekt dofinansowany przez Fundację Solidarności Międzynarodowej w ramach polskiej współpracy rozwojowej Ministerstwa Spraw Zagranicznych RP.

Вартае ўвагі

АБ ВЫЗВАЛЕНЬНІ ПАЛІТВЯЗЬНЯЎ У БЕЛАРУСІ (Р Э Л І З)

Праблема вызваленьня беларускіх палітвязьняў застаецца самым вострым пытаньнем на...

Расейская праваслаўная царква — пагроза нацыянальнай бясьпецы Швэцыі

Пабудаваная ў 2017 годзе расейская праваслаўная царква на ўскраіне...

НЕЛЬГА ГАЛАСАВАЦЬ НА ПСЭЎДАВЫБАРАХ ДЫКТАТУРЫ

Кіраўніцтва Нацыянальна-Вызвольнага Руху "Вольная Беларусь" перасьцерагае беларусаў аб тым, каб не далі сябе ашукаць і скарыстаць дзеля прапаганды фальшывай легітымізацыі рэжыму Лукашэнкі.

Па сутнасьці

Мушу адказаць на адно палітычна значымае пытаньне, якое часам...

Апошняе

АБ ВЫЗВАЛЕНЬНІ ПАЛІТВЯЗЬНЯЎ У БЕЛАРУСІ (Р Э Л І З)

Праблема вызваленьня беларускіх палітвязьняў застаецца самым вострым пытаньнем на...

Расейская праваслаўная царква — пагроза нацыянальнай бясьпецы Швэцыі

Пабудаваная ў 2017 годзе расейская праваслаўная царква на ўскраіне...

НЕЛЬГА ГАЛАСАВАЦЬ НА ПСЭЎДАВЫБАРАХ ДЫКТАТУРЫ

Кіраўніцтва Нацыянальна-Вызвольнага Руху "Вольная Беларусь" перасьцерагае беларусаў аб тым, каб не далі сябе ашукаць і скарыстаць дзеля прапаганды фальшывай легітымізацыі рэжыму Лукашэнкі.

Па сутнасьці

Мушу адказаць на адно палітычна значымае пытаньне, якое часам...

Стратэгія. Ці магчымы перамены?

Агульная канцэпцыя дзеяньня апазіцыі і грамадства для пераняцьця ўлады...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: